Войцех Ярузельскі

Войцех Вітальд Ярузе́льскі (польск.: Wojciech Witold Jaruzelski; 6 ліпеня 1923Кураў, Любельскае ваяводства — 25 мая 2014, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч і афіцэр арміі. Быў першым сакратаром Польскай аб'яднанай рабочай партыі з 1981 да 1989 года і апошнім кіраўніком Польскай народнай рэспублікі (ПНР). Таксама займаў пасады старшыні Савета міністраў ПНР з 1981 да 1985 года і старшыні Дзяржаўнага савета ПНР з 1985 да 1989 года. З'яўляўся апошнім галоўнакамандуючым Польскай Народнай арміі. Быў адхілены ад улады пасля пагаднення Польскага круглага стала ў 1989 годзе, якое прывяло да дэмакратычных выбараў у краіне.

Войцех Вітальд Ярузельскі
Wojciech Witold Jaruzelski
Міністр нацыянальнай абароны ПНР Войцех Ярузельскі ў 1968 годзе
Міністр нацыянальнай абароны ПНР
Войцех Ярузельскі ў 1968 годзе
Сцяг1-ы прэзідэнт Польшчы Сцяг
19 ліпеня 1989 — 21 снежня 1990
ПапярэднікБаляслаў Берут (да 1952 года, калі пасада была скасаваная)
ПераемнікЛех Валенса
Сцяг8-ы старшыня Дзяржаўнага савета ПНР
6 лістапада 1985 — 19 ліпеня 1989
ПапярэднікГенрык Яблоньскі
Пераемнікпасада скасавана
Сцяг6-ы Першы сакратар ЦK ПАПП
18 кастрычніка 1981 — 29 ліпеня 1989
ПапярэднікСтаніслаў Адыдучы
ПераемнікМячыслаў Ракоўскі
Сцяг8-ы старшыня Савета міністраў ПНР
11 лютага 1981 — 6 лістапада 1985
ПапярэднікЮзаф Пінькоўскі
ПераемнікЗбігнеў Меснер
Сцяг4-ы міністр нацыянальнай абароны ПНР
1969 — 1985
ПапярэднікМарыян Спыхальскі
ПераемнікФларіян Сівіцкі
Нараджэнне6 ліпеня 1923(1923-07-06)[1][2][…]
Смерць25 мая 2014(2014-05-25)[2][3][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
РодQ63531333?
БацькаУладзіслаў Ярузельскі
МаціWanda Jaruzelska[d]
ЖонкаБарбара Ярузельска (з 1960)
Дзецідачка: Моніка
ПартыяПАПП (1947—1991)
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, ваенны
АўтографВыява аўтографа
Род войскаўРабоча-Сялянская Чырвоная Армія
ЗваннеQ16636084?
Бітвы
Узнагароды
Сайтwojciech-jaruzelski.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ярузельскі быў галоўным адказным за ўвядзенне ваеннага становішча ў Польшчы 13 снежня 1981 года ў спробе задушыць рух за дэмакратыю, у тым ліку «Салідарнасць», першы некамуністычны прафсаюз у краіне пасля падпісання Варшаўскай дамовы. У наступныя гады ўрад і ўнутраныя сілы бяспекі Ярузельскага падвергнулі цэнзуры, ганенням і турэмнаму зняволенню тысячы журналістаў і апазіцыйных актывістаў без прад'яўлення абвінавачванняў; некаторыя страцілі жыцці падчас гэтых падзей. У выніку сацыяльна-эканамічнага крызісу адбылося нарміраванне асноўных прадуктаў харчавання, такіх як цукар, малако і мяса, а таксама бензіну і спажывецкіх тавараў, у той час як сярэдні даход насельніцтва знізіўся на 40 %. Падчас кіравання Ярузельскага з 1981 да 1989 года каля 700 тысяч чалавек пакінулі Польшчу.

Біяграфічныя звесткіправіць

Войцех Ярузельскі быў родам з вёскі Кураў Люблінскага ваяводства. Яго сям'я жыла ў Літве, а пасля далучэння краіны да СССР, сям'я была рэпрэсаванай і адпраўленая ў лагеры Краснаярскага края. У высылцы памёр бацька Войцеха.

У 1943 Войцех Ярузэльскі запісаўся ў 1-ю польскую пяхотную дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі, што фарміравалася на савецкай тэрыторыі. Скончыў польскую пяхотную афіцэрскую школу ў г. Разань (1943). У чыне падпаручніка ўдзельнічаў у баях (у т.л. пад Варшавай) у складзе 2-й пяхотнай дывізіі імя Я. Дамброўскага; узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы «Віртуці Мілітары».

Пасля вайны скончыў Вышэйшую школу пяхоты (1947) і Акадэмію Генштаба Войска Польскага (1955) у Варшаве. Быў на розных камандных і штабных пасадах у Войску Польскім, у 1968—83 — міністр абароны Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР).

У 1971—89 член Палітбюро ЦК кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі (ПАРП). Падчас палітычнага крызісу 1980—81 прызначаны на вышэйшыя дзяржаўныя і палітычныя пасады ПНР: старшыня СМ (люты 1981 — лістапад 1985), Ваеннага савета нацыянальнага выратавання (1981—83), 1-ы сакратар ЦК ПАРП (1981—89, замест С. Кані). Па ініцыятыве В Ярузельскага ў снежні 1981 ў ПНР уведзена ваеннае становішча, прыпынена дзейнасць прафаб'яднання «Салідарнасць» і іншых апазіцыйных арганізацый (тлумачыў гэта пагрозай грамадзянскай вайны). У наступныя гады намагаўся мірнымі сродкамі захаваць сацыялістычны лад і ўладу ПАРП у Польшчы. Старшыня Дзяржсавета ПНР (лістапад 1985 — ліпень 1989). Пад уплывам перабудовы ў СССР пагадзіўся на легалізацыю апазіцыі, быў ініцыятарам «круглага стала» (1989). Пасля перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах (1989) прэзідэнт Рэспублікі Польшчы (ліпень 1989 — снежань 1990). Пасля адстаўкі адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Ацэнкіправіць

Палітычныя праціўнікі былой ПАРП у Польшчы патрабавалі прыцягнення В. Ярузельскага да судовай адказнасці за ўвядзенне ваеннага становішча ў 1981 і за падаўленне войскамі стыхійнага выступлення рабочых Гданьскай верфі ў 1970. 3 1994 цягнуўся судовы разбор па гэтай справе. Іншая частка польскага грамадства, наадварот, лічыць гістарычнай заслугай В. Ярузельскага яго дзейнасць у 1980-я г.

Зноскі

  1. а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/301467/Wojciech-Witold-Jaruzelski
  2. а б Wojciech Witold Jaruzelski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wojciech Jaruzelski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратураправіць

  • Лойка Л. Ярузельскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста