Верхні Горад

(Пасля перасылкі з Верхні горад)

Ве́рхні Го́рад, Высо́кі Ры́нак, Высо́кае Ме́ста — гістарычны раён Мінска, размешчаны на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі езуіцкі калегіум з касцёлам Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гарадская ратуша, гасціны двор, манастыр базыльянаў з царквой Святога Духа, кляштары бернардзінак з касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа, дамініканцаў з касцёлам Святога Тамаша Аквінскага, францішканцаў з касцёлам Святога Антонія і бенедыкцінак з касцёлам Святога Войцеха, палацы Пшаздзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.

Верхні Горад у наш час
Высокі Рынак. Б. Лявэрнь, 1840 г.

На поўнач ад Высокага Рынка месцяцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.

План усходняй часткі Высокага Рынка, 1857—1866 гг.

Гісторыяправіць

Малюнак XVIII ст.

Верхні Горад спланаваны ў 1560—1570 гады як новы цэнтр Менска. Прычынай стварэння новага плана былі вялікія пажары (1505, 1547), а таксама шматразовае спусташэнне горада і ваколіц крымскімі татарамі ў 1-й чвэрці XVI ст.

У канцы XVI ст. на Высокім Рынку была пабудавана ратуша, магчыма яна была перанесена сюды з іншага месца, бо Магдэбургскае права Менск атрымаў яшчэ ў 1499 годзе. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.

Касцёл і калегіум езуітаў

Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасць умацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Менска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеянняў.

Да пачатку XVIII ст. скончылася забудова Высокага Рынка, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль і індывідуальнае аблічча горада.

У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.

Вуліцы і плошчыправіць

Цяперашняя назваПершапачатковая назваБылыя назвы
Зыбіцкая вуліцаЗыбіцкая вуліцаБалотная вуліца (18661882)
Гандлёвая вуліца (18822010)
Герцэна вуліцаМалая Бернардзінская вуліцаМаламанастырская вуліца (18661922)
Інтэрнацыянальная вуліцаВалоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)

Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)

Камсамольская вуліцаФеліцыянаўская вуліцаБагадзельная вуліца (18661922)
Кірыла і Мяфодзія вуліцаВялікая Бернардзінская вуліцаМанастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Леніна вуліцаФранцысканская вуліцаГубернатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Музычны завулак1882)Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліцаКойданаўская вуліца
Свабоды плошчаВысокі Рынак плошчаСаборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Энгельса вуліцаДамініканская вуліцаПетрапаўлаўская вуліца (18661922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі)Юр’еўская вуліцаТадэвуша Рэйтана вуліца (19191920)[1][2][3]

Галерэяправіць

Гістарычная графікаправіць

Гістарычныя здымкіправіць

Гістарычныя панарамыправіць

Зноскі

  1. Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
  2. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  3. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста