Варшава

сталіца і найбуйнейшы горад Польшчы

Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн жыхароў (2014)[2], з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².

Горад
Варшава
польск.: Warszawa
Герб[d]Сцяг
Герб[d]Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Унутраны падзел
18 раёнаў (2013)
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
  • 517,24 км²
Вышыня цэнтра
103 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 860 281 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
22
Паштовыя індэксы
00-000
Аўтамабільны код
WA, WB, WD, WE, WF, WH, WI, WJ, WK, WN, WT, WU, WW...A/C/E/X/Y, WW...F/G/H/J/W, WW...K/L/M/N/P/R/S/U/V, WX...Y, WX, WY
TERC
1465011
Афіцыйны сайт
um.warszawa.pl (польск.)(англ.)
Варшава на карце Польшчы ±
Варшава (Польшча)
Варшава
Варшава (Мазавецкае ваяводства)
Варшава

Порт на рацэ Вісла, прыкладна за 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр нарадовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.

Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.

Гісторыяправіць

Сярэднявеччаправіць

Рэшткі гарадскога муру (1350 г.)

Першым паселішчам на тэрыторыі сучаснай Варшавы было заснаванае ў IX ст. Старое Брудна, якое праіснавала да XI ст. Новае ўмацаванае паселішча — Яздуў — узнікла ў XIII ст. і было знішчана войскам Міндоўга ў 1262 г. Першыя пісьмовыя згадкі пра Варшаву належаць да перыяду з 1281 да 1321 гг. У 1334 г. князь Трайдзень I надаў Варшаве Кульмскае права, і тады ў горадзе пасялілася шмат купцоў з Торуні.

У XIV ст. Варшава ўваходзіць у склад аб’яднанай Польшчы і становіцца часткай Чэрскага герцагства. У гэты час у Старым горадзе былі пабудаваныя два шэрагі гарадскога муру. У 1380 г. быў заснаваны Новы горад, які ў 1408 г. таксама атрымаў Кульмскае права. У 1413 г. Януш І Старэйшы перанёс сталіцу мазавецкага Чэрскага герцагства з Чэрска ў Варшаву. Пасля Крэўскай уніі горад хутка развіваецца, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу паміж абедзвюма сталіцамі — Вільняй і Кракавам. У 1548 г. каралева Бона Сфорца пераносіць свой двор з Вавелю ў Кракаве ва Уяздоўскі замак у Варшаве.

Рэч Паспалітаяправіць

У 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Каралеўства Польскага. У XVI ст. тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З 1596 Варшава сталіца Польшчы.

Пад час Польска-шведскай 1655-60 і Паўночнай войнаў Варшава была неаднаразова разбурана шведскімі войскамі, але хутка адбудоўвалася.

З другой паловы XVIII ст. Варшава з’яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.

Шматлікія помнікі Варшавы ў выніку Другой сусветнай вайны былі разбураны, але ў пасляваенныя гады адбудаваныя. Таму адрэстаўраваны гістарычны комплекс у цэнтры Варшавы з’яўляецца свайго роду «астраўком» памяці аб старой, даваеннай Варшаве і сувяззю часоў. У 1980 годзе ён быў занесены ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дэмаграфіяправіць

Кліматправіць

Клімат Варшавы — умерана-кантынентальны, з мяккай зімой і цёплым, вільготным летам. Сярэдняя тэмпература ўзімку ад +2 °C да −5 °C, улетку — ад +15 да +20 °C.Клімат Варшавы — адзін з найбольш камфортных сярод гарадоў умеранага пояса, спякота вышэй +30 °C бывае рэдка і кароткачасова, маразы ніжэй −15 °C таксама бываюць рэдка. Восень зацяжная і цёплая, вясна прыходзіць паступова.

Клімат Варшавы (норма 1981—2010)
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C13,017,022,030,432,835,135,936,031,125,018,915,036,0
Сярэдні максімум, °C0,61,96,613,619,521,924,423,918,412,75,91,612,6
Сярэдняя тэмпература, °C−1,8−0,62,88,714,217,019,218,313,58,53,3−0,78,5
Сярэдні мінімум, °C−4,2−3,6−0,63,98,911,813,913,19,14,80,6−34,6
Абсалютны мінімум, °C−31−27,2−22,2−7,2−2,81,65,03,0−2−9,6−17−22,8−31
Норма ападкаў, мм272631345669736446323734529
Крыніца: «Надвор'е і клімат»

Адміністрацыйны падзелправіць

Раёны Варшавы.

Варшава мае статус павета (powiat) і складаецца з 18 раёнаў (dzielnic). Варшава мае два гістарычных цэнтра — Стары горад (Stare Miasto) і Новы горад (Nowe Miasto) у раёне Сьрудмесце (Śródmieście).

Геаграфіяправіць

Барбакан
Каралеўскі замак

Стары горад

  • Крапасныя сцены, XIV—XV ст.
  • Касцёл Св. Яна, XIV ст.
  • Барбакан, арх. Дж. Батыста, 1548
  • Камяніцы, XV—XVIII ст.

Новы горад

  • Фарны касцёл, XV ст.
  • Каралеўскі замак, 1598—1619
  • Калона Жыгімонта III на Замкавай плошчы, 1644
  • Кляштары і касцёлы, XVI—XVII ст.
  • Палацы, XVII—XVIII ст.

Прамысловасцьправіць

Горад з’яўляецца цэнтрам машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Транспартправіць

Аўтамабільны транспартправіць

Горад з’яўляецца галоўным транспартным вузлом Мазовіі. Праз горад праходзяць 5 хуткасных дарог: S2, S7, S8, S17, S79; 2 нацыянальныя дарогі: DK61 і DK79 і 10 мясцовых дарог: DW580, DW631, DW633, DW634, DW637, DW638, DW719, DW724, DW801 і DW898.

Пасля разбурэнняў Другой сусветнай вайны, Варшаўскага паўстання і пасляваеннага зносу даходных дамоў было пабудавана і пашырана некалькі транспартных шляхоў. Аднак у наступныя дзесяцігоддзі, аж да 1990-х, транспартныя інвестыцыі былі недастатковымі — Варшава доўгі час была адной з нямногіх еўрапейскіх сталіц без метро. Толькі ў 2012 годзе горад быў злучаны з еўрапейскай сеткай аўтастрад шляхам пашырэння артэрыі А2 ад Стрыкава. Зараз існуе больш за 55 км варшаўскай кальцавой дарогі. Працягласць усёй кальцавой дарогі плануецца прыкладна 85 км. Акрамя таго, прыкладна за 30 км ад Варшавы праходзіць кальцавая дарога па маршруце DK50.

Адной з галоўных задач горада з’яўляецца развіццё гарадской транспартнай сеткі, якая можа стаць альтэрнатывай прыватнаму аўтамабільнаму транспарту, роля якога ў цэнтры горада будзе абмежаваная. У 1999 годзе ў цэнтры горада створана зона платнай паркоўкі.

Гарадскі транспартправіць

Сістэма гарадскога транспарту складаецца з аўтобусных ліній, трамваяў, метро і гарадской чыгункі. Усе лініі каардынуюцца Упраўленнем грамадскага транспарту.

У апытанні, праведзеным у 2018 годзе, 84 % ацанілі грамадскі транспарт у Варшаве як добры і вельмі добры, у той час як у апытанні 2020 года 93 % мелі ацэнкі добра і вельмі добра, і дадаткова 45 % рэспандэнтаў заявілі, што карыстаюцца ім кожны дзень ці амаль кожны дзень.

Чыгункаправіць

Першая чыгуначная лінія ў Варшаве была адкрыта ў 1845 годзе разам з Венскім вакзалам.

Варшаўскі чыгуначны вузел уключае 8 міжгародніх і прыгарадных чыгунак, якія выкарыстоўваюць, за выключэннем Варшаўскай чыгункі, аднолькавую інфраструктуру. Комплекс вакзалаў і прыпыначных пунктаў утварае Варшаўскі чыгуначны вузел. Характарызуецца зоркападобнай планіроўкай з шыротнымі лініямі ўнутры горада: міжгароднімі для пасажырскага руху і акружнымі для грузавога і транзітнага руху.

У Варшаве 6 буйных чыгуначных вакзалаў — Цэнтральны, Гданьскі, Сярэдмескі, Віленскі, Усходні і Заходні — і больш за 40 меншых станцый і пасажырскіх прыпынкаў.

Адукацыя і навукаправіць

У горадзе размяшчаецца Польская АН, Нацыянальная бібліятэка. Варшаўскі ўніверсітэт — буйнешы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы, заснаваны ў 1816.

У Варшаве каля 40 музеяў.

Культура і мастацтваправіць

Тэатрыправіць

Першая тэатральная зала ў Варшаве была створана ў летняй сядзібе Ганны Ягелонкі ў Уяздове. Там 12 студзеня 1578 г. падчас вяселля Яна Замойскага і Крыстыны Радзівіл ў прысутнасці каралевы і караля Стэфана Баторыя адбылося інсцэніраванне Янам Каханоўскім Адказ грэчаскім паслам. У 1748 г. быў узведзены першы будынак публічнага тэатра пад назвай «Аперальная».

У Варшаве налічваецца каля 30 буйнейшых пастаянных тэатраў. Сярод іх найбуйнейшымі з’яўляюцца Нацыянальны тэатр (заснаваны ў 1765 г.) і Вялікі тэатр — Нацыянальная опера (заснаваны ў 1778 г.).

Штогод у пачатку ліпеня праходзіць Міжнародны фестываль вулічнага мастацтва.

Мазавецкі музычны тэатр
Сцэна Польскага тэатру
Зала імя Станіславы Манюшкі ў Вялікім тэатры
  • Мазавецкі музычны тэатр
  • Новы тэатр
  • Och-Teatr
  • Studio Buffo
  • Тэатр 6 паверх
  • Тэатр Атэнэум
  • Тэатр Бай
  • Тэатр Capitol
  • Тэатр Калегіум Нобіліум
  • Драматычны тэатр
  • Тэатр Другая зона
  • Тэатр Гулівер
  • Тэатр Імка
  • Тэатр Камяніца
  • Тэатр камедыі
  • Тэатра Квадрат
  • Тэатр лялек
  • Тэатр юнага гледача
  • Музычны тэатр «Рома»
  • Тэатр на Волі
  • Тэатр Ахоты
  • Тэатр «Палонія»
  • Польскі тэатр
  • Тэатр імя Зыгмунт Гюбнер
  • Тэатр Рампа
  • TR Warszawa
  • Тэатр Sabat
  • Тэатр-студыя
  • Тэатр Сірэна
  • Сучасны тэатр
  • Яўрэйскі тэатр
  • Варшаўская камерная опера
  • Potem-o-tem
  • Польская каралеўская опера

Музыкаправіць

Нацыянальная філармонія знаходзіцца ў Варшаве.

Вялікія музычныя канцэрты арганізуюцца ў асноўным у Кангрэс-холе, на Нацыянальным стадыёне, у Торвар-холе, на іпадроме Служавец і аэрапорце ў Бемове, а меншыя — у тэатрах.

Гарады-пабрацімыправіць

Варшава з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:[3]

Вядомыя асобыправіць

Славутасціправіць

Хмарачосыправіць

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/071412865011-0918123?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 30.06.2019. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
  3. Сайт горада Варшава (польск.) (4 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 26 сакавіка 2014.
  4. [https://web.archive.org/web/20120606050131/http://www.chicagosistercities.com/our.php Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Chicago Sister Cities (англ.)] Архівавана 6 чэрвеня 2012.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста