Вавель

Вавель (польск.: Wawel — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў горадзе Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы, на поўдні ад Старога горада.

Замак
Вавель
польск.: Wawel
50°03′15″ пн. ш. 19°56′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

У пачатку IX ст. тут існаваў умацаваны горад. З XI ст. да 1564 Вавель — галоўная каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры X—XVII ст.: ратонда Дзевы Марыі (2-я палова X ст.), каралеўскі замак (XIII—XVII ст.) з рэнесансавым аркадным унутраным дваром (1502—1516, архітэктар Ф. Ф’ёрэнціна, Б. Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—1535 і з 1925, скульптар К. Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (XIV ст., магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нацыянальнай гісторыі — А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Пілсудскага, Т. Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100), рэнесансавай капліцай Жыгімонта I (1517—1533) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф. Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзяржаўныя мастацкія зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве каштоўныя рукапісы XII ст.

Вавель занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Храналогіяправіць

  • 1290—1300 — кароль Вацлаў II узвёў першыя мураваныя пабудовы.
  • XIV ст. — кароль Казімір Вялікі перабудаваў замак у стылі готыкі.
  • 1499 — замак спустошаны пажарам. Аднаўленне распачаў Аляксандр Ягелончык.
  • 1595 — чарговы пажар, працы па аднаўленні давялося пачынаць зноў.
  • 1702 — новае зруйнаванне замку ад шведскага войска падчас Паўночнай вайны.
  • 1724—1728 — спробы аднаўлення замку, не даведзеныя да завяршэння.
  • Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак адрамантаваны, у ім размяшчаецца казарма для аўстрыйскіх войскаў.
  • 1905 — распачатыя рэстаўрацыйныя працы.

Музейправіць

Замак — вядомы музейны цэнтр Польшчы. У яго запасніках ёсць калекцыі зброі, габеленаў, гістарычных дакументаў, звязаных з дзяржаўніцкай дзейнасцю Гуга Калантая і стварэннем Канстытуцыі 3 мая.

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста