Быхаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Бы́хаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Магілёўскім, Чавускім, Слаўгарадскім, Кіраўскім, Клічаўскім раёнамі Магілёўскай і Рагачоўскім — Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Быхаў.

Быхаўскі раён
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Беларусь
Уваходзіць уМагілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрБыхаў
Дата ўтварэння17 ліпеня 1924
КіраўнікДзмітрый Васільевіч Марціновіч[d][1]
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 72,68 %, руская 26,09 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,61 %, руская 45,68 %[2]
Насельніцтва (2009)
35 148 чал.[2] (4-е месца)
Шчыльнасць15,59 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 92,46 %,
рускія — 5,61 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 0,69 %[2]
Плошча2 263,16[3]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
151 м[4]
Быхаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфіяправіць

Размешчаны на поўдні Магілёўскай вобласці. Заходнюю частку раёна займае Цэнтральнабярэзінская, усходнюю — Аршанска-Магілёўская раўніны. Плошча раёна складае 2300 км².

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Чарнаўка, Баброўка, Трасна, Ухлясць з Варонінкай, Тошчыца, Адаменка, Рдзіца, Лахва, Макранка, Друць (на ёй створана Чыгірынскае вадасховішча), Грэза і Балонаўка.

Гісторыяправіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Быхаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Баркалабаўскі, Быхаўскі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі 1-шы, Грудзінаўскі 2-гі, Дабужскі, Краснабярэжскі, Лудчыцкі, Мокраўскі (Макранскі), Навабыхаўскі, Ніканавіцкі, Следзюкоўскі, Студзёнкаўскі (Студзянецкі), Сялец-Халапееўскі, Тайманаўскі (Тайменаўскі), Узніцкі, Царкоўнаасавецкі, Ямнінскі. 6 сакавіка 1925 года Царкоўнаасавецкі сельсавет перайменаваны ў Чырвонаасавецкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Ніжнятошчыцкі сельсавет, Дабужскі сельсавет перайменаваны ў Трылесінскі (Трылескі), Следзюкоўскі — у Кузькавіцкі, Ямнінскі — у Клятнянскі. 24 верасня 1926 года скасаваны Быхаўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1931 годзе Грудзінаўскі 2-гі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны латышскі сельсавет. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Званецкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна; Балонавасялецкі, Дунайкоўскі (Дунайскі), Кучынскі, Падсёльскі, Чачэвіцкі, Чыгірынкаўскі сельсаветы скасаванага Чачэвіцкага раёна. 5 снежня 1931 года Званецкі сельсавет перададзены Рагачоўскаму раёну, 12 лютага 1935 года Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Доўскаму раёну, Падсёльскі і Чыгірынкаўскі сельсаветы — новаўтворанаму Кіраўскаму раёну. 15 ліпеня 1935 года ў раёне ўтвораны рабочы пасёлак Ветранка. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 21 студзеня 1939 года Грудзінаўскі 1-шы сельсавет разбуйнены на Грудзінаўскі і Красніцкі сельсаветы, Грудзнаўскі 2-гі нацыянальны латышскі сельсавет скасаваны. 20 красавіка 1939 года Узніцкі сельсавет перайменаваны ў Краснаслабодскі. 17 лістапада 1948 года скасаваны рабочы пасёлак Ветранка, яго тэрыторыя далучана да Трылесінскага сельсавета. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Краснабярэжскі, Красніцкі, Кучынскі, Ніжнятошчыцкі, Ніканавіцкі, Студзёнкаўскі, Тайманаўскі, Чырвонаасавецкі сельсаветы, утвораны Верхнятошчыцкі сельсавет, Кузькавіцкі сельсавет перайменаваны ў Следзюкоўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі, Палянінавіцкі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года Баханскі і Вяліказімніцкі сельсаветы перададзены ў склад Слаўгарадскага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны Гарадзецкі, Глухскі, Дунайкоўскі, Клятнянскі, Лудчыцкі, Мокраўскі, Палянінавіцкі і Чачэвіцкі сельсаветы, утвораны Ямніцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі і Свенскі сельсаветы скасаванага Слаўгарадскага раёна. 5 красавіка 1963 года ўтвораны Гарадзецкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года горад Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі і Свенскі сельсаветы перададзены адноўленаму Слаўгарадскаму раёну. 15 студзеня 1965 года ўтвораны Глухскі і Лудчыцкі сельсаветы, 4 чэрвеня 1965 года — Мокраўскі сельсавет, які 18 сакавіка 1966 года перайменаваны ў Холстаўскі. 10 студзеня 1969 года ўтвораны Дунайкоўскі сельсавет. 18 лютага 1972 года Балонавасялецкі сельсавет перайменаваны ў Чарнаборскі. 21 студзеня 1991 года Трылесінскі сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі. 20 кастрычніка 1995 года Быхаўскі раён і горад Быхаў аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 снежня 2009 года скасаваны Гарадзецкі сельсавет, Верхнятошчыцкі сельсавет перайменаваны ў Ніжнятошчыцкі[5]. 19 жніўня 2011 года скасаваны Дунайкоўскі сельсавет[6], 5 снежня 2011 года — Глухскі сельсавет[7], 20 лістапада 2013 года — Баркалабаўскі, Грудзінаўскі і Ніжнятошчыцкі сельсаветы[8].

Дэмаграфіяправіць

Насельніцтва раёна складае 35 300 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 16100 чалавек [9].

Транспартправіць

Праз раён праходзяць чыгункі «Магілёў-Жлобін», аўтадарогі «Магілёў-Гомель», «Магілёў-Бабруйск». Дняпро на тэрыторыі раёна — суднаходны.

Славутасціправіць

Старшыні Быхаўскага райвыканкамаправіць

  • 1963—1967 — Дзмітрый Герасімавіч Комар;
  • 1968 — чэрвень 1982 — Фёдар Антонавіч Беляеў;
  • чэрвень 1982 — красавік 1991 — Цімафей Цімафеевіч Салановіч;
  • красавік 1991 — снежань 1994 — Аляксандр Раманавіч Пазюмка;
  • снежань 1994 — лістапад 1999 — Генадзь Васілевіч Гунеў;
  • в. а. са студзеня 1999, красавік 2000 — 10 лютага 2007 — Валерый Васілевіч Шкапцоў;
  • з 2 сакавіка 2007 — Мікалай Мікалаевіч Кароцін;
  • жнівень 2012 — сакавік 2015 — Дзмітрый Міхайлавіч Калееў;
  • з 16 сакавіка 2015  — Сяргей Дзмітрыевіч Ігнаценка.

Вядомыя асобыправіць

Зноскі

  1. http://bykhov.gov.by/index.php/vlast/rajispolkom/item/1069-predsedatel
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области Архівавана 25 сакавіка 2020.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  9. Колькасць насельніцтва паводле дадзеных Белстата на 1 студзеня 2009

Літаратураправіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста