Будынак абутковай фабрыкі Цытвера

Буды́нак абутко́вай фа́брыкі М. Цы́твера[1] — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 15 (ранейшы адрас — вул. Аляксандраўская, 11). Разам з дамамі № 13 і 17 уяўляе сабой вялікі аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Славутасць
Абутковая фабрыка Цытвера
53°54′31″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадМінск
Дата пабудовыXX стагоддзе
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Абутковая фабрыка адкрылася ў 1871 годзе як шавецкая майстэрня. Абутак шыўся з загатовак, што паступалі ад рамеснікаў[2]. Вядома, што ў 1913 годзе на фабрыцы было занята 40 працоўных, дзейнічаў рухавік. У тым жа годзе было выраблена абутку на 55 тысяч рублёў[3].

Архітэктураправіць

Дом № 15 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

Зноскі

  1. Мінск(недаступная спасылка). Глобус Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2021. Праверана 14 снежня 2010.
  2. Минскъ сто гадоў таму 2007, с. 221.
  3. Вуліца Максіма Багдановіча(недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 14 снежня 2010.

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста