Беларускі музей у Вільні

Беларускі музей у Вільні, або Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (польск.: Muzeum Białoruskie w Wilnie, літ.: I. Luckevičiaus baltarusių muziejus) — беларуская навуковая і асветніцкая установа, дзейнічала ў 1921—1945 гадах у Вільні па адрасе вуліца Вастрабрамская, 9 (у г.зв. «Базыліянскіх мурах», побач з Беларускім навуковым таварыствам і Віленскай беларускай гімназіяй).

Беларускі музей у Вільні
Muzeum Białoruskie w Wilnie, I. Luckevičiaus baltarusių muziejus
Заснаваны1921
МесцазнаходжаннеВільня, вул. Вастрабрамская, 9
ДырэктарАнтон Луцкевіч, Янка Шутовіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калекцыя Івана Луцкевічаправіць

Іван Луцкевіч збіраў помнікі беларускай даўніны з часу навучання ў 3 класе гімназіі, яны склаліся багатую калекцыю і былі асновай створанага ў 1921 годзе музея. Да 1908 года, калі І. Луцкевіч перавёз сваю калецыю ў рэдакцыю «Нашай Нівы», у яе складзе ўжо былі асобнікі Бібліі Францыска Скарыны, Статута Вялікага Княства Літоўскага, некалькі слуцкіх паясоў, асобнікі «Мужыцкай праўды» і іншыя каштоўныя прадметы.

Калекцыя складалася з этнаграфічнага (адзенне, тканіны, хатнія вырабы, музычныя інструменты), археалагічнага (рэчы з курганаў і іншых раскопак), мастацкага (карціны, абразы, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), нумізматычнага аддзелаў, збору зброі і рыштунку, а таксама бібліятэкі (пераважна старадрукі і рукапісы).

Дуда Ігната Буйніцкага, падораная Людаміру Міхалу Рагоўскаму, а пасля ахвяраваная ў фонд калецыі Івана Луцкевіча.

На падставе публікацыі ў польскім часопісе «Сігналы» (Sygnały nr. 75 за 1939), якая дакладна апісвала калекцыю беларускага музея, вядома, якія экспанаты змяшчала секцыя фальклору і народных інструментаў. У калекцыі музея былі дуда (так званая дуда Ігната Буйніцкага), колавая ліра (падораная рэдакцыяй «Нашай Нівы» Людаміру Міхалу Рагоўскаму ў 1910 годзе), а таксама жалейкі, рогі і пастушыя трубы[1]. Іх абрысы бачныя на старым фотаздымку аднаго з пакояў музея, а выгляд апісвае ў вершы між іншага Міхась Машара: «Там на сьцяне дуда, цымбалы / Спакойна ціхімі вісяць; / Іх час прайшоў, / І сэрцаў сьмелых і удалых / Яны ўжо больш не весяляць»[2].

Міжваенны час (1921—1939)правіць

Экслібрыс музея

На аснове калекцыі Івана Луцкевіча у 1921 годзе Беларускім навуковым таварыствам створаны музей, у памяць ахвярадаўца называны «Беларускім музеем імя Івана Луцкевіча» (поўная назва «Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча»)[3]. Музей размяшчаўся ў «Базыльянскіх мурах» у невялікім памяшканні[4] з пяці[5]--шасці[6] пакояў. Упарадкаваннем музея займаліся брат Івана — Антон Луцкевіч, а таксама інжынер Лявон Дубейкаўскі. Антон Луцкевіч актыўна прапагандаваў дзейнасць установы ў віленскім асяродку, у тым ліку праз змяшчэнне інфармацыі пра музей у даведніках і навуковых зборніках.[7]

«Галоўнай думкай Івана Луцкевіча быў збор матэрыялаў, якія зрабілі б магчымымі даследавання матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў — перш за ўсё народнай, беларускай гісторыі — з асаблівым акцэнтам на перыяд Вялікага княства літоўскага»[8] — пісаў А. Луцкевіч пра мэту стварэння музея і выбар эпохі, якую ён мусіў ілюстраваць. У 1937 годзе на пытанне анкеты пра характар збору музея А. Луцкевіч адказаў: «Рэгіянальны і нацыянальны з тэрыторыі беларускіх земляў (перадваенных), якія знаходзяцца ў межах ВКЛ»[9].

Першы, вядомы цяпер, 278-старонкавы інвентар сладзены ў 1922 годзе. Ён падзяляе экспанаты на групы «Фольклёр» (106 прадметаў), «Рысункі ручныя — у папках» (797 малюнкаў), «Зброя» (126 прадметаў), «Кафлі, цэглы і т.п.» (435 прадметаў)[10].

У 1933 годзе А. Луцкевіч былі апісаны асобныя аддзелы. Дагістарычны аддзел складаўся з каля 200 экспанатаў — прадметаў з эпохі палеаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў з больш за 18 паветаў, знойдзеных пры археалагічных раскопках як Іванам Луцкевічам, так і Яўстафіем Тышкевічам. Асобна вылучаны сфрагістычная калекцыя (каля 103 пячатак), калекцыя пярсцёнкаў, прадметы рэлігійнага культу (старадаўнія крыжы, складні, царкоўныя апараты (што гэта, можа арнаты?), антымінсы, іконы і абразы, касцельныя апараты (што гэта, можа арнаты?) і вопраткі, абразы беларускія, рускія і візантыйскага стылю), свецкае малярства, графіка, збор дрэварытаў. Этнаграфічны аддзел складаўся з калекцыі тканін і вопраткі, твораў народных разбяроў, музыкальных інструментаў, гліняных, фаянсавых і шкляных вырабаў. Побытавы аддзел аб’ядноўвае старадаўнія вопраткі і прыборы да іх, слуцкія паясы, шапкі. Аддзел зброі складаўся са зброі старадаўняй і навейшага часу. Быў таксама аддзел рукапісаў і друкаў (старыя і навейшага часу дакументы)[11].

Паводле анкеты, запоўненай 1 студзеня 1937 годзе А. Луцкевічам, своеасаблівай справаздачы перад міністэрствам, у музеі 4228 экспанатаў, з іх у экспазіцыі 1511, у фондах — 2711. Колькасць экспанатаў у аддзелах: этнаграфія — 86, выяўленчае мастацтва — 161, скульптура — 65, мастацкія промыслы — 154, нумізматыка — 2492, археалогія — 184, бібліятэка — 10555 тамоў[12].

Другая сусветная вайна (1939—1944)правіць

Пасля заняцця Вільні савецкімі войскамі 19 верасня 1939 года і падпісання 10 кастрычніка 1939 года «Дамовы пра перадачу Літоўскай Рэспубліцы г. Вільні і Віленскага краю ды аб узаемадапамозе паміж СССР і Літвой», устанавілася літоўская ўлада, а сябры Навуковай рады музея (сярод якіх А. Луцкевіч, Ул. Самойла, А. Неканда-Трэпка і іншыя) былі арыштаваны. Такім чынам, ад кастрычніка 1939 г. да 15 чэрвеня 1940 года музей фактычна быў нячынны (фармальна ён не быў зачынены, але штатных супраўцоўнікаў і вызначаных гадзін працы не было). Фактычна спыніла сваё існаванне Беларускае навуковае таварыства, а музей перадалі спачатку пад ведамства Інстытута літуаністыкі, а потым Акадэміі навук Літоўскай СССР, якая была створана на базе гэтага інстытута. Паводле Т. Поклад, музей быў пераўтвораны ў дзяржаўную ўстанову тагачаснай Літоўскай ССР, а ўласнасць БНТ фактычна экспрапрыявана[13].

З кастрычніка 1940 года музей пачаў рэгулярную працу. Прэзідэнт Акадэміі навук ЛССР Вінцас Крэве-Міцкявічус прапанаваў абсальвенту Віленскага універсітэта, этнографу магістру Мар’яну Пецюкевічу, узначаліць Віленскі беларускі музей. У штат былі прыняты таксама мастак Пётра Сергіевіч, музейнік Александровіч і бібліятэкар Янка Шутовіч, таксама ў штаце музея быў літоўскі мастацтвазнавец Уладас Дрэма.

Дырэктарам быў Янка Шутовіч, ва ўспамінах ён згадвае намаганні на пашырэнні экспазіцыі. Супрацоўнікі марылі пра стварэнне шырокай карціннай галерэі, паказ твораў выяўленчага мастацтва, скульптур, аднак, паводле Вольгі Лабачэўскай, вельмі багаты і вялікі збор Івана Луцкевіча не быў належным чынам апрацаваны: «Гэтым можна патлумачыць тое, што на дакументах беларускага фонду, які захоўваецца ў архіве літоўскага фальклору Інстытута літоўскай літаратуры і фальклору, няма пячатак Беларускага музея і яго інвентарных нумароў. Некаторыя дакументы маюць нататкі алоўкам на літоўскай мове, частка іх згрупавана ў падборкі, падпісана і з датай 23.03.1943.»[14].

На пачатку 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады загадалі перавезці калекцыю з Базыльянскіх муроў на вуліцу Святой Ганны, 4. Гэтае памяшканне было апошнім месцазнаходжаннем цэлых збораў Івана Луцкевіча, перад іх раздзелам.

Музей налічваў каля 14 тысяч рукапісаў і старадрукаў, у т.л. частка пражскай Бібліі Францыка Скарыны (1517), Статут ВКЛ (1588), Навагрудскае Евангелле (XIV ст.), кітабы, старабеларускія кнігі з друкарняў Вільні, Еўя, Супрасля, Нясвіжа, Слуцка і іншыя.

Ліквідацыя ў савецкі час (1944)правіць

Спачатку планы раздзелу калекцыі музея хаваліся прапановамі яго пераезду ў Мінск. Паводле успамінаў Янкі Шутовіча: «Прыпамінаю апошні час маёй працы ў музэі. 19 лістапада 1944 году ў беларускі музэй зьявілася ўрадавая дэлегацыя БССР з прапановай пераезду музэю ў Менск. Гаварылася, што для пэрсаналу будзе забясьпечана жыльлё і ўмовы для працы, сулілі прывабныя перспектывы працы ў Менску… Я, улічваючы адказнасьць усёй прапановы, ня мог рашаць сам. Прапанаваў склікаць на панядзелак 21 лістапада шырэйшую нараду з удзелам як найбольшага ліку прадстаўнікоў віленскага беларускага грамадзянства. Няхай яна рашыць гэтае, так важнае для лёсу беларускага музэю ў Вільні, пытаньне. Нарада не адбылася. На заўтрашні дзень, г. зн. 20 лістапада, я быў пазбаўлены магчымасьці прабываць у Вільні на даўжэйшы час…»[15]. Наступным днём Янка Шутовіч быў арыштаваны і пазней асуджаны да 15 гадоў лагераў.

Праз некалькі дзён па арышце Я. Шутовіча, СНК ЛітССР прызначаны новы дырэктар — Юозас Пятруліс, а таксама ліквідацыйная камісія, у склад якой увайшлі намеснік народнага камісара асветы М. Мешкаўскене (старшыня), прадстаўнік ЦК дацэнт гісторык Альбінас Даўкша-Пашкявічус і дырэктар музея Акадэміі навук Літоўскай ССР кандыдат навук К. Мякас. Паводле пратаколаў ліквідацыйнай камісіі, якая скончыла працу ў чэрвені 1945 года, экспанаты, адабраныя для вывазу ў БССР, павінны быць апісаны, сфатаграфаваны і зафіксаваны малюнкамі, інвентарызаваны (на рускай і літоўскай мовах, беларускі характар збораў не браўся пад увагу) і перавезены. Цяпер знайсці часткі былога музея цяжка, напэўна, можна думаць, што працы па фіксацыі не быў выкананы прынамсі да канца.

Таксім чынам, у канцы 1944 года музей быў ліквідаваны. Калекцыі былі падзелены супольнай камісіяй паміж ЛітССР і БССР. З боку БССР у камісіі былі асобы не звязаныя з Беларуссю, якія адбіралі толькі экспанаты на беларускай мове, а ўсё звязанае з ВКЛ, найбольш важныя экспанаты, засталіся ЛітССР або вывезены ў Маскву.

Аднаўленне ў XXI ст.правіць

У 2001 годзе ў Вільні намаганнямі Сяржука Вітушкі зроблена спроба аднавіць інстытуцыю, у Літоўскай Рэспубліцы зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча». У 2021 годзе грамадскае аб’яднанне атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай-20 у Вільні. Першая выстаўка «Чаму воля гэта жанчына» адбылася ў музеі з 4 жніўня да 16 верасня 2021 года. Дырэктарка музея — Людвіка Кардзіс.

Памяцьправіць

З 15 кастрычніка па 12 снежня 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працавала выстаўка, прымеркаваная да 100-годдзя Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча[16].

Гл. таксамаправіць

Зноскі

  1. Sygnały : sprawy społeczne, literatura, sztuka R.6, nr 75 (15 sierpnia 1939) (польск.). polona.pl. Праверана 24 жніўня 2023.
  2. «Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў
  3. ЛУЦКЕВІЧ, Лявон. З успамінаў Янкі Шутовіча. Спадчына, 1995, № 1, с. 33.
  4. ЛУЦКЕВІЧ, Лявон. З успамінаў Янкі Шутовіча. Спадчына, 1995, № 1, с. 33.
  5. ПОКЛАД, Т. Віленскі Беларускі Музэй імя І. Луцкевіча і яго адраджэнне. [он-лайн] [прагледжана 11 мая 2009 года]. Доступ праз Інтэрнэт: < http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/20/12.htm>.
  6. Wilno i ziemia wileńska: zarys monograficzny: w 3 t., Wilno: Polska Drukarnia Nakładowa «LUX» Ludwika Chomińskiego, 1930, T. 1, S. 258.
  7. Саладоўнік А. (2010). Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча як нацыянальны праект. [Бакалаўрская праца] Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт.
  8. ŁUCKIEWICZ, Anton. Muzeum Białoruskie im. Jana Łuckiewicza w Wilnie. Balticoslavica: w 2 t., Wilno: Instytut Naukowo-Badawczy Europy Wschodniej, 1933, T. 1, s.
  9. ЛАБАЧЭЎСКАЯ, Вольга. Новыя звесткі пра зборы Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Спадчына, 1995, № 5, с. 162.
  10. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы, ф. 21, арк. 378. Інвентарная кніга Музэю ім. Івана Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні № 1.
  11. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы, ф. 21, арк. 378. Інвентарная кніга Музэю ім. Івана Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні № 1.
  12. ЛАБАЧЭЎСКАЯ, Вольга. Новыя звесткі пра зборы Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Спадчына, 1995, № 5, с. 162.
  13. ПОКЛАД, Т. Віленскі Беларускі Музэй імя І. Луцкевіча і яго адраджэнне. [он-лайн] [прагледжана 11 мая 2009 года]. Доступ праз Інтэрнэт: < http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/20/12.htm>.
  14. ЛАБАЧЭЎСКАЯ, Вольга. Фалькларыстычны архіў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: вяртанне праз 65 гадоў. (не выданы)
  15. ЛУЦКЕВІЧ, Лявон. З успамінаў Янкі Шутовіча. Спадчына, 1995, № 1, с. 39.
  16. Афіша выстаўкі, прысвечанай 100-годдзю Беларускага музея ў Вільні Архівавана 23 кастрычніка 2021.

Літаратураправіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 436.
  • Вольга Іванова. Беларускі Музей імя Івана Луцкевіча - шлях да ліквідацыі // Homo Historicus. 2022. -- С. 92-142.
  • Луцкевіч А. Беларускі музей імені Івана Луцкевіча. — Вільня : [б. в.], 1933. — 16 с. Рэпрынт 1992.
  • Саладоўнік А. Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Этапы гісторыі. Вільня: ЕГУ, 2010 г. (Бакалаўрская праца)
  • Хільмановіч У. Беларускае золата. — Беласток: СЕОРВ, 2014. — С. 166—167.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста