Андрэй Анатолевіч Кудзіненка

беларускі кінарэжысёр

(Пасля перасылкі з Андрэй Кудзіненка)

Андрэй Анатолевіч Кудзіне́нка (нар. 20 кастрычніка 1971, Брэст, Беларусь) — беларускі кінарэжысёр. Сын архітэктара Анатоля Кудзіненкі.

Андрэй Кудзіненка
Дата нараджэння20 кастрычніка 1971(1971-10-20) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя
Месца працы
Прафесіякінарэжысёр, акцёр
IMDbID 0473764

Біяграфіяправіць

Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у 1998 годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды «Беларусьфільма» Віктара Турава. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У 2002 годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Битва пяти воинств» (бел.: «Бітва пяці воінстваў»).

Зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» (2004). Істужку, якая апавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым «Акупацыю» паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Міністэрствам культуры Беларусі. Кудзіненка паехаў у Расію, дзе ўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 годзе рэжысёр атрымаў запрашэнне «Беларусьфільма», а на пачатку 2010 года Міністэрства культуры вярнула фільм «Акупацыя. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 года адбылася беларуская прэм’ера фільма.

На кінастудыі «Беларусьфільма» Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над «Масакрай», гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі[1]. Сюжэт «Масакры» (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навеле Праспера Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня («Локіс») і па матывах старажытных беларускіх легенд.

Уладальнік прыза «За найлепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына, Расія), «За найлепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 (Венгрыя).

У кастрычніку 2012 і 2014 гадоў выступіў членам журы кінафестывалю беларускага кіно, які праходзіў у Варшаве (Польшча). З 2015 года куратар мультымедыйнага праекту «Хронотопь».

Зноскі

  1. Кіно, якое павінен паглядзець кожны беларус(недаступная спасылка). web.archive.org (23 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2016. Праверана 20 студзеня 2024.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста