Андрэй Васілевіч Фомачкін

Андрэй Васілевіч Фомачкін (руск.: Андрей Васильевич Фомочкин, нар. 24 мая 1963, г. Армавір[2], Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — беларускі лёгкаатлет і спартыўны функцыянер. Майстар спорту міжнароднага класа. Пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор’і.

Лёгкая атлетыка
Андрэй Васілевіч Фомачкін
Агульная інфармацыя
Полмужчынскі пол
Нарадзіўся24 мая 1963(1963-05-24)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF14358248

Біяграфіяправіць

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца Васіля Паўлавіча Фомачкіна. Бацька служыў у розных гарнізонах, сям’я доўгі час жыла ў расійскім Армавіры. У 1981 годзе Андрэй Фомачкін пераехаў у Мінск, бо ў 1979 годзе сюды запрасілі на працу яго трэнера Анатоля Лабанава, а ён перавёз і сваіх вучняў[3].

А. Фомачкін стаў адным з мацнейшых дзесяціборцаў СССР 1980-х, прызёрам чэмпіянатаў, рэкардсменам СССР у шматбор’і ў залах[3]. На Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1986  (руск.) у эстафеце 4х400 м разам Валерыем Даўкшам, Сяргеем Дабравольскім і Уладзімірам Будзько паказаў вынік 3.05,66[4].

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, пазней Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму[5].

Працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пасад у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, у 2008—2010 гг. — памочнікам Міністра спорту і турызму Беларусі. У 2010—2012 гг. старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі[5]. Затым дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы, кіраўнік аддзела зімовых відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. У 2017—2018 гг. дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай подрыхтоўкі по зімовых відах спорту «Раўбічы».

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Бацька, разам са сваім старэйшым сынам, жыве ў расійскім Рыбінску.

Скандал са сцягам Расііправіць

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[6]. Фомачкін прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі[7].

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах[7]. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі[8], 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Пасля акцыі Андрэя Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі[9]. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак заслухоўвае захаплення[10]. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава  (руск.) выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Фомачкіна ордэнам Дружбы[11].

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды[12]. 3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. Расійскі бізнесмен Сяргей Шмакаў, у сваю чаргу, падарыў квартэру ў жылым комплексе пад Зеленаградам Андрэю Фомачкіну[13].

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста