Абстэрна

Абстэрна — возера на поўдні Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад Мёраў каля вёскі Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Абстэрна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора139,7 м
Даўжыня5,5 км
Шырыня2,6 км
Плошча9,89 км²
Аб’ём50 км³
Даўжыня берагавой лініі18,8 км
Найбольшая глыбіня12 м
Басейн
Плошча вадазбору114 км²
Размяшчэнне
Краіна Беларусь
Абстэрна (Беларусь)
Абстэрна
Абстэрна
Абстэрна (Віцебская вобласць)
Абстэрна
Абстэрна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвую затоку Абстэрны мясцовыя жыхары называюць возерам Луша, само возера Абстэрна часам пазначалася як «возера Пераброддзе» паводле назвы вёскі Пераброддзе на беразе возера.

Назваправіць

Назва Абстэрна старабалцкага паходжання. Яна ігуруе таксама як «Обста» (на карце 1933 года). Так жа сама, Обстай, называецца рака Абеста[ru] (у басейне Сейма на Падняпроўі)[1], яе назву збліжаюць з назвай літоўскай нёманскай ракі Abista[lt][2]. Адпачатная форма гэтых гідронімаў — *Abista.

У аснове гэтых назваў індаеўрапейскае ab-, якім абазначаліся рачныя воды[3]. Корань Ab- у азёрнай назве перадаваў значэнне «Цякучае, праточнае (возера)».

Апісаннеправіць

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Абстэрны складае 9,89 км². Найбольшая глыбіня возера — 12 м. Даўжыня возера — 5,5 км, найбольшая шырыня — 2,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 50 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км². З усходу да возера прымыкае гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Балота Мох.

Рэльефправіць

Катлавіна возера падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на ўсходзе схілы разараныя. Берагі Абстэрны пясчаныя, амаль паўсюль забалочаныя. У паўднёва заходняй частцы берагі на невялікай працягласці сплавінныя.

Дно возера мае складаную будову, да глыбіні 5—6 м — пясчанае, на большых глыбінях высланае сапрапелем, які займае каля 50 % плошчы дна. Прыбярэжная зона мае найбольшую шырыню ва ўсходняй частцы вадаёма, дзе яна складае да 400 м.

Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў складае 100—150 м, сярод відаў пераважаюць чарот і трыснёг. Але нягледзячы на гэта, прыбярэжная расліннасць у значнай ступені разрэжаная. Яе развіццю перашкаджаюць пясчаная глеба і значнае ўздзеянне ветру.

Вадаправіць

Абстэрна належыць да ліку неглыбокіх азёр з вялікай плошчай. У выніку вада ў ім добра перамешваецца і насычаная кіслародам, дэфіцыт якога назіраецца толькі ў месцах найбольшай глыбіні. Але для зімовага перыяду дэфіцыт кіслароду назіраецца ўжо пачынаючы з глыбіняў у 10 м. Таксама вынікам інтэнсіўнага перамешвання вады ветрам з’яўляецца слабое тэмпературнае і кіслароднае раздзяленне пластоў вады.

Возера адрозніваецца чыстай вадой, велічыня празрыстасці якой складае каля 3 м. Агульная мінералізацыя вады звычайна не перавышае 220 мг/л.

Вадаём злучаны ручаём з возерам Укля, а таксама пратокамі з азёрамі Важа і Набіста.

Падвышэнне ўзроўнюправіць

У 1967 годзе ў мэтах паляпшэння рэжыму вадаёмаў групы ўзровень вады ў возеры быў штучна падвышаны на 1 м. Гэта і выклікала забалочанасць берагоў уздоўж амаль усёй берагавой лініі возера. Таксама вынікам падвышэння ўзроўню вады стала тое, што павялічыліся плошча і глыбіня возера, а шырыня пратокі паміж азёрамі Абстэрна і Важа на паўднёвым усходзе павялічылася ў некалькі разоў. Больш глыбокай і шырокай зрабілася рака, якая злучае Абстэрна з возерам Укля на паўднёвым захадзе. Таксама як вынік падвышэння глыбіні і павелічэння велічыні пратокаў, павялічылася ступень водаабмену між азёрамі.

Флора і фаўнаправіць

У складзе фітапланктону возера выяўленыя 60 відаў. Найбошымі колькасцямі прадстаўленыя зялёныя водарасці, другія па распаўсюджанасці пасля іх — сіне-зялёныя, наступныя — дыятомавыя. Агульная біямаса складае 30,6 г/м³.

У заапланктоне выяўленыя 26 відаў, агульная біямаса якіх складае 2,1 г/м³.

Паводле складу іхтыяфаўны Абстэрна адносіцца да ліку ляшчова-судакова-шчупаковага вадаёму. Возера адрозніваецца высокай рыбапрадукцыйнасцю. У возеры сустракаюцца чудскія сігі, сняткі, язі, ліны, ляшчы, залатыя карасі, мянтузы, судакі і іншыя віды. Возера неаднаразова зарыблялася вуграмі.

Рэкрэацыя і адпачынакправіць

Абстэрна выкарыстоўваецца для адпачынку і рэкрэацыі, каля вёскі Пераброддзе размяшчаецца санаторый «Расінка».

Заўвагіправіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 166.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 35.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста