Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве

Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 21 кастрычніка 2016 года ва Украіне. Авіялайнер Boeing 737-8ZM беларускай авіякампаніі «Белавія» выконваў рэгулярны міжнародны пасажырскі рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, але неўзабаве пасля ўзлёту па патрабаванні СБУ быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Пасля прызямлення быў затрыманы, а пасля адпушчаны журналіст і блогер Армен Марцірасян. Прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія» сцвярджалі, што ўкраінскі дыспетчар апавясціў аб узняцці, у выпадку непадпарадкавання, знішчальнікаў на перахоп, падаўшы аўдыёзапісы перамоваў з пілотамі. Украінскі бок, у сваю чаргу, адмаўляў абвінавачванні.

Рэйс В2-840 Белавія
Boeing 737-8ZM борт EW-456PA за 19 дзён да здарэння.
Boeing 737-8ZM борт EW-456PA за 19 дзён да здарэння.
Агульныя звесткі
Дата21 кастрычніка 2016
Характарпрымусовая пасадка
Прычыназнаходжанне на борце самалёта Армена Марцірасяна
МесцаУкраіна паветраная прастора над Кіеўскай вобласцю (Украіна)
Загінулыя
  • 0 чал.
Параненыя0
Паветранае судна
МадэльBoeing 737-8ZM
Авіякампанія Белавія
Пункт вылетуУкраіна аэрапорт Жуляны, Кіеў (Украіна)
Пункт прызначэнняБеларусь Мінск (Беларусь)
РэйсВ2-840
Бартавы нумарEW-456PA
Дата выпуску17 верасня 2016 (першы палёт)
Пасажыры136
Экіпаж6

Палётправіць

21 кастрычніка 2016 года самалёт Boeing 737-8ZM авіякампаніі «Белавія», са 136 пасажырамі і 6 членамі экіпажа на борце[1], які выконваў рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, вылецеў з міжнароднага аэрапорта Жуляны.

За 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру экіпажа рэйса 840 паступіла ўказанне ад дыспетчара кіравання паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў», якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху «Украерорух», аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын[2]. Па словах прадстаўнікоў авіякампаніі, а пазней камандзіра авіялайнера Шышко, у выпадку непадпарадкавання прыгразілі падняць знішчальнікі[3]. Прадстаўнік СБУ Ткачук абверг інфармацыю пра пагрозу падняць знішчальнікі для вяртання ў аэрапорт беларускага самалёта[4][2]. Намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Чаргінец у сваю чаргу заявіў, што пагрозы задзейнічаць ваенную авіяцыю зафіксаваны ў запісе перамоваў экіпажа з наземнымі службамі[5]. Пасля быў апублікаваны запіс перамоваў экіпажа лайнера і ўкраінскага дыспетчара, у якой апошні папярэджвае пілота, што за невыкананне загаду на вяртанне будзе паднята баявая авіяцыя на перахоп[6][7]. Пазней прэс-сакратар СБУ Гітлянская назвала пагрозы падняць знішчальнікі супраць рэйса «Белавія» «выдумкамі дыспетчара»[8].

Пасля прызямлення быў зняты з борта грамадзянін Арменіі Армен Марцірасян. Лайнер паляцеў у Мінск без яго. Праз некаторы час затрыманы быў адпушчаны і адправіўся ў беларускую сталіцу іншым рэйсам. З ягоных слоў, шукалі «нейкі назапашвальнік інфармацыі, нічога не знайшлі і адпусцілі»[5].

Рэакцыяправіць

Беларусь у сувязі з прымусовым вяртаннем самалёта заявіла Украіне пратэст і запатрабавала афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі фінансавых выдаткаў[9]. Прэзідэнт Украіны Парашэнка ў тэлефоннай размове з Лукашэнкам папрасіў прабачэння за інцыдэнт з самалётам «Белавія» і праінфармаваў, што вінаватыя пакараны[10][11][12]. У СБУ і «Украерорухе» абверглі словы аб пакаранні вінаватых у інцыдэнце[13].

Інцыдэнт не атрымаў шырокай агалоскі ў заходняй прэсе. Пасля інцыдэнту з пасадкай Boeing 737-800 авіякампаніі Ryanair у Мінску і высадкі з борта самалёта беларускага блогера, аднаго са стваральнікаў Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, а таксама журналісткі Соф’і Сапегі і наступных абвінавачванняў з боку Захаду ў дзяржтэрарызме, накладання санкцый, забароны палётаў кампаніі «Белавія» над Еўропай, розныя прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі і Расіі абвінавацілі міжнародныя арганізацыі і заходнія краіны ў падвойных стандартах[14][15][16][17][18].

Гл. таксамаправіць

Зноскіправіць

  1. "Самолет «Белавиа» развернули из-за флешки". 2016-10-23.
  2. а б "Инцидент с боингом Белавиа: загадочный Мартиросян, нота МИД, версия СБУ". Sputnik. 2016-10-22.
  3. "Пилот «Белавиа» подтвердил, что в Киеве грозили поднять истребители". Белновости. 2016-10-23.
  4. "СБУ связала возврат самолета в Киев c угрозой национальности безопасности". Lenta.ru. 2016-10-22.
  5. а б "Антимайдановец рассказал о причинах возвращения самолета «Белавиа» в Киев". Lenta.ru. 2016-10-22.
  6. "Опубликована расшифровка переговоров самолета «Белавиа» с украинским диспетчером". СБ Беларусь Сегодня. 2016-10-31.
  7. "Без цензуры. Опубликована расшифровка переговоров пилотов "Белавиа" с украинским диспетчером". TUT.BY. 2016-11-01. Архівавана з арыгінала 2016-11-14. Праверана 2021-05-25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  8. "СБУ назвало «выдумками» угрозы поднять истребители против рейса «Белавиа»". РБК. 2016-11-01.
  9. О вручении ноты МИД Временному поверенному в делах Украины. МИД Республики Беларусь (22 кастрычніка 2016).
  10. Телефонный разговор с Президентом Украины Петром Порошенко. Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь (10 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2021. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  11. "Порошенко извинился за инцидент с самолетом авиакомпании "Белавиа"". 2016-11-10.
  12. "Почему самолет Ryanair был вынужден сесть в Минске и что будет дальше?". BBC. 2021-05-25.
  13. "Украинские СМИ: виновные в инциденте с "Белавиа" не наказаны". TUT.BY. 2016-11-22. Архівавана з арыгінала 2016-11-23. Праверана 2021-05-26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  14. "Лукашенко прокомментировал инцидент с самолетом Афины-Вильнюс и раскрыл новые подробности". БЕЛТА. 2021-05-26.
  15. "Глава МИД Белоруссии об инциденте с самолетом, противостоянии с Западом и интеграции с Россией". КоммерсантЪ. 2021-05-31.
  16. "Лавров призвал не оценивать сгоряча инцидент с самолетом Ryanair". Интерфакс. 2021-05-24.
  17. "Случаи принудительной посадки самолетов, выполнявших международные авиарейсы". Тасс. 2021-05-24.
  18. "МИД призвал Запад оценить ситуацию с самолетом Ryanair без эмоций". РИА Новости. 2021-05-24.

Спасылкіправіць

На рускай мове
На англійскай мове
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста