Іван Мележ

беларускі пісьменнік, публіцыст (1921—1976)

Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж (8 лютага 1921, Глінішча, Рэчыцкі павет — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст. Аўтар трылогіі «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), якая лічыцца нацыянальнай эпапеяй. Народны пісьменнік Беларусі (1972).

Іван Мележ
Іван Мележ, выява з паштовай маркі Беларусі (фрагмент)
Іван Мележ, выява з паштовай маркі Беларусі (фрагмент)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння8 лютага 1921(1921-02-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці9 жніўня 1976(1976-08-09) (55 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаЛідзія Якаўлеўна Пятрова-Мележ[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, публіцыст, драматург, літаратуразнавец
Гады творчасці19391976
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Народны пісьменнік Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфіяправіць

Раннія гадыправіць

Нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер — Хойніцкі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і, разам з Іванам у сям’і было шасцёра дзяцей[2]. Бацька — Павел Фёдаравіч, рабіў гонты, дзяжы, цабэркі, наймаўся ўстаўляць вокны і дзверы ў новыя хаты. Маці — Марыя Дзянісаўна, родам з Каранёўкі, ведала шмат народных песень і любіла спяваць. Іван з пяці гадоў пасвіў свіней, пасля — авечак, цялят, карову, пазней вадзіў у начное каня.

Скончыў пачатковую школу ў Глінішчы, пасля сямігодку ў Алексічах, дзесяцігодку скончыў у Хойніках у 1938 годзе. У школе ўдзельнічаў у драматургічным гуртку. У 1938 годзе паступаў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але не прайшоў конкурс[3].

Вярнуўся на радзіму, працаваў загадчыкам аддзела піянераў Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта камсамола. У 1939 годзе, з другой спробы, стаў студэнтам Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры, але неўзабаве быў прызваны ў савецкую армію[3].

Другая сусветная вайнаправіць

Служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі ва Украіне, у Карпатах. У 1940 годзе ўдзельнічае ў паходах на Бесарбію і Букавіну[4]. У арміі, нягледзячы на забарону, вядзе ваенныя дзённікі, у большасці згубленыя ў 1941 годзе.

Напад Германіі на СССР сустракае ў Старым Самборы Львоўскай вобласці. З першых дзён на фронце — на Збручы, пад Уманню, Мікалаевым, Сінелькавым, Растовам-на-Доне, Лазавой. У снежні 1941 года атрымаў раненне. У лютым—траўні 1942 года вучыўся ў Каменску на курсах палітычнага складу Паўднёвага фронту, па заканчэнні камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію як супрацоўнік газеты «Красноармейская правда» («Чырвонаармейская праўда»)[4].

20 чэрвеня 1942 года цяжка паранены, асколак бомбы раздрабіў правае плячо. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі. Трапіў у горад Бугуруслан, з лістапада 1942 года выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся на літаратурным факультэце Малдаўскага педагагічнага інстытута (месціўся ў Бугуруслане)[4]. У Бугуруслане Мележ ажаніўся.

У 1943—1944 гадах выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (месціўся тады на станцыі Сходня пад Масквой). Працу выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі БДУ сумяшчаў з вучобай на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, пасля перавёўся на стацыянарнае навучанне.

Творчы перыядправіць

У жніўні 1944 года разам з БДУ пераехаў ў Мінск, скончыў універсітэт у 1945 годзе. У 1945—1948 гадах вучыўся ў аспірантуры пры БДУ, працаваў над дысертацыяй паводле творчасці Кузьмы Чорнага. Дысертацыю не скончыў, але ў гэты ж час пачаў публікавацца як пісьменнік. Матэрыялы дысертацыі сталі асновай артыкула «Пра творчасць Кузьмы Чорнага»[4].

З траўня 1945 года па студзень 1947 года адначасова з вучобай у аспірантуры, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». Па заканчэнні аспірантуры працаваў старшым выкладчыкам беларускай літаратуры ў БДУ. З жніўня 1950 года па верасень 1951 года працаваў кансультантам аддзела прапаганды і агітацыі ў пытаннях літаратуры ЦК КПБ[4].

З 1966 года сакратар, у 1971—1974 гадах намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1976). Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру[3].

Хварэў на ныркі і сухоты[2]. Памёр 9 жніўня 1976 года ад сардэчнага прыступу[5]. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Сям’яправіць

Быў жанаты з Лідзіяй Мележ-Пятровай, дзве дачкі — Людміла і Ларыса[6].

Творчасцьправіць

Дэбютаваў у друку вершам «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена» ў 1939 годзе, прозай на рускай мове — апавяданнем «Последняя операция» — у газеце «Бугурусланская правда» у 1943 годзе, прозай на беларускай мове — апавяданнем «Сустрэча ў шпіталі» — у газеце «Звязда» за 25 лістапада 1944 года. У 1941—1942 гадах Мележ вёў дзённік, запісы якога ў 1977 годзе ўвайшлі ў яго «Першую кнігу», што ўбачыла свет ужо пасля смерці пісьменніка.

У 1946 годзе выйшаў зборнік апавяданняў Мележа «У завіруху», загаловачнае апавяданне з якога высока ацаніў яшчэ Кузьма Чорны[7]. У 1948 годзе была выдадзена кніга прозы «Гарачы жнівень». Назву ёй дала аднайменная аповесць, напісаная ў 1946 годзе пасля наведвання спаленай і спустошанай падчас вайны роднай вёскі. Аўтар паэтызуе будзённую сялянскую працу, перадае душэўную прыгажосць простых вясковых людзей. Менавіта ў гэты час пісьменнік па-новаму адчуў, што значыць Палессе ў яго жыцці. Ужо ў ранніх творах Івана Мележа назіралася тэндэнцыя да аб’яднання ў цыклы («Гарачы жнівень», апавяданні «Перад навальніцай» і «Павел прыехаў»).

Паступова пашыраліся жанравыя рамкі творчасці пісьменніка. З канца 1947 года ён працуе над раманам «Мінскі напрамак» (1947—1953). Аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра аперацыю «Баграціён». У 1960—1970-я гады гэты твор быў перапрацаваны, стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на народныя характары, праз якія паказана героіка і трагедыя вайны.

Надрукаваў некалькі апавяданняў: «У гарах дажджы» (1954) і «Спатканне за горадам» (1955). Першае з іх, што дало назву аднаму са зборнікаў, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску. Апавяданні і аповесці 1950-х гадоў склалі тры зборнікі прозы: «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961). Маленькія аповесць — «Дом пад сонцам» (1954), п’есы — «Пакуль вы маладыя» (1955), «Дні нараджэння», «У новым доме» (1957).

Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). Першы з іх Іван Мележ называў «лірычным раманам», наступныя часткі трылогіі ствараў ужо як трагедыйныя раманы-даследаванні. У іх выявілася грамадзянская смеласць і ідэйна-мастацкая маштабнасць у асэнсаванні складаных абставін калектывізацыі на Усходнім Палессі, жыцця савецкай Беларусі 1920—1930-х гадоў, шчырасць аўтара ў спалучэнні з яго глыбокім і тонкім псіхалагізмам. «Палеская хроніка» — філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа на важным гістарычным этапе[8].

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Паводле раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 годзе спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 годзе спектакль «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 годзе — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

У 1975 годзе выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты», у 1977 выйшла «Першая кніга» (дзённікі, запісы ваенных гадоў).

Бібліяграфіяправіць

Зборнікі апавяданняўправіць

  • «У завіруху» (1946);
  • «Гарачы жнівень» (1948);
  • «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948);
  • «Блізкае і далёкае» (1954);
  • «У гарах дажджы» (1957);
  • «Што ён за чалавек» (1961);
  • «Жыццёвыя клопаты» (1975);
  • «Белыя вішні і яблыні» (1976);
  • «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977).

Раманыправіць

  • «Мінскі напрамак» (1952, перапрацаванае выданне 1974);
  • «Палеская хроніка» (трылогія):
    • «Людзі на балоце» (1962);
    • «Подых навальніцы» (1966);
    • «Завеі, снежань» (1978).

П’есыправіць

  • «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаноўка 1957);
  • «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958);
  • «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966).

У 1969—1971 гадах выйшаў збор твораў у 6-ці, у 1979—1985 гадах — у 10 тамах.

Экранізацыя твораўправіць

Тэлевізійныя пастаноўкіправіць

Беларускім тэлебачаннем пастаўлены спектакль «Людзі на балоце» (1965, Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР, 1966, рэж. Аляксандр Гутковіч), а таксама тэлевізійныя пастаноўкі «Сустрэчы і развітання» (тэлефільм «Завеі, снежань», 1979) і «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань», 1989).

Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы ў 1966 годзе пастаўлены спектакль «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 годзе — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

Фільмаграфіяправіць

Грамадзянскія поглядыправіць

У сваім артыкуле «На вышыні жыцця» (1968) адмоўна ацэньваў палітыку русіфікацыі ў БССР[9][10]:

Мала выдаецца на роднай мове палітычнай літаратуры, яшчэ менш — медыцынскай, і ўжо зусім зачынены дзверы для беларускай мовы ў тэхнічную, эканамічную літаратуры, у навуковую, — амаль ва ўсе галіны навукі. Зусім не лічыць патрэбным выпускаць творы на беларускай мове студыя «Беларусьфільм»!

Можна прывесці яшчэ нямала фактаў, якія сведчаць пра ненармальныя адносіны да беларускай мовы ў многіх установах рэспублікі. Гэтыя факты сведчаць, што ў цэлым шэрагу ўстаноў як бы звычайным стаў зняважлівы погляд на родную мову нашага народа. Думаю, што яго можна разглядаць як выразную праяву нігілістычных адносін да нашай мовы.

У 1973 годзе разам з шэрагам іншых савецкіх пісьменнікаў падпісаў ліст з нападкамі на Аляксандра Салжаніцына і Андрэя Сахарава[11].

Узнагароды і прэмііправіць

Памяцьправіць

Скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце» ў Хойніках.

Імем Івана Мележа названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Шчучыне, Дзятлаве, Івацэвічах, Кобрыне, Драгічыне, Іванаве, Пінску, Століне, Нясвіжы, Лельчыцах, Глінішчы, Хойніках, Рэчыцы, Івянцы, Смалявічах, Мазыры, в. Касцюковічы, Стараселлі. Вуліца Івана Мележа была ў Львове (Украіна), у 2016 годзе далучана да вуліцы Зэмэльнай[12].

Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, цеплаход «Іван Мележ», Беларуска-славянская гімназія № 36 у Гомелі, гарадская бібліятэка № 2 у Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна.

Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм «Іван Мележ» (сцэнарый Вячаслава Адамчыка, 1978).

У Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка. У Глінішчы створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст Івана Мележа. У 2010 годзе ў Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».

У 1980 годзе заснавана Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа.

У 2024 годзе Іван Мележ пасмяротна атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Хойніцкага раёна[13].

Крыніцыправіць

  1. Мележ Иван Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б СВИРКО, Ирина. Дачка Івана Мележа: Пры любой нагодзе ён імкнуўся на сваё Палессе. www.sb.by (5 лютага 2016). Праверана 7 лістапада 2023.
  3. а б в Беларускія пісьменнікі 1994, с. 281.
  4. а б в г д Беларускія пісьменнікі 1994, с. 282.
  5. 60-гадовая «Волга» Івана Мележа выстаўленая на аўкцыён (бел. (тар.)). Радыё Свабода (10 чэрвеня 2019). Праверана 7 лістапада 2023.
  6. Любіў спяваць і вельмі спяшаўся жыць. Дачка Івана Мележа раскрыла сакрэты свайго бацькі (недаступная спасылка). minsknews.by (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 7 лістапада 2023.
  7. БелЭн 2000, с. 271.
  8. БелЭн 2000, с. 272.
  9. Іван Мележ. На вышыні жыцця . knihi.com. Праверана 8 лістапада 2023.
  10. Эм, Васіль Дэ. 20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа . Радыё Свабода (8 лютага 2019). Праверана 8 лістапада 2023.
  11. Советские писатели против Сахарова и Солженицына – документ (руск.). diletant.media. Праверана 5 лютага 2024.
  12. Мележа Івана | Проект 'Вулиці Львова'. streets.lvivcenter.org. Праверана 7 лістапада 2023.
  13. Знакамітаму беларускаму пісьменніку Івану Мележу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» пасмяротна (руск.) (1 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.

Літаратураправіць

  • Адамовіч А. Здалёк і зблізку. Мн., 1976
  • Адамовіч А. Літаратура, мы і час. Мн., 1979
  • Андраюк С. Іван Мележ // Сгаль пісьменніка. Мн., 1974
  • Бугаёў Дз. Вернасць прызванню. Мн., 1977
  • Гніламёдаў У. Іван Мележ. Мн., 1984
  • Драздова З. У. Майстэрства слова. Мн., 1993
  • Ляшук В. Іван Мележ у школе. Мн., 1981
  • Мележ Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Мележ Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — С. 281—293. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
  • Сказ пра Івана Мележа. Мн., 1984
  • Смыкава I. Іван Мележ // Смыкава I. Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты. Мн., 1973
  • Смыкоўская В. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Мн., 1976
  • Успаміны пра Івана Мележа. Мн., 1982
  • Шупенька Г. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 271—272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Шупенька Г. Прага мастацкасці. Мн., 1996. С. 12-81
  • Іван Мележ: кароткі бібліяграфічны даведнік / Дзяржаўная бібліятэка імя У. І. Леніна; [складальнік І. У. Смыкава; рэдактар Н. Б. Ватацы]. — Мінск, 1963. — 28 с.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста