Хубілай

Хубілай (кіт. спр. 忽必烈, піньінь hūbìliè23 верасня 1215[5] — 18 лютага 1294[6]) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).

Хубілай

манг.: Хубилай хаан
кіт.: 忽必烈
Меркаваны партрэт Хубілая
Меркаваны партрэт Хубілая
5-ы Вялікі хан Мангольскай імперыі
1260 — 1271
ПапярэднікМункэ
ПераемнікТэмур
Нараджэнне23 верасня 1215[1][2][…]
Смерць18 лютага 1294[1][2][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
Род1) Чынгізіды
2) Юань
БацькаТалуй[4]
МаціСархахтані
ЖонкаTëgülun[d], Chabi[d], Намбі, Talahai khatun[d], Nuhan[d], Bayaujin Khatun[d], Khökhlun Khatan[d], Qoruchin Khatun[d] і Sugedasi[d]
ДзеціDorji[d], Zhenjin[d][4], Mangala[d][4], Nomugan[d][4], Khökhechi[d][4], Ayachi[d][4], Auruyvci[d][4], Kuokuochu[d][4], Togoon[d][4], Hutulu Temür[d][4], Tamachi[d], Princess Jeguk[d][4], Yuelie[d][4], Wuluzhen[d][4], Yuelun[d][4], Wanze[d], Nangjiazhen[d][4], Qoridai[d], Asudai[d][4], Bantu[d][4], Boyalun[d][4], Shireki[d][4] і Shilin[d][4]
Дзейнасцьваенны
Званнегенерал арміі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфіяправіць

Чынгізід, унук Чынгісхана, сын Талуя і Сархахтані-бекі. У 1260 годзе перанёс сталіцу Мангольскай імперыі з Каракорума ў мясцовасць побач з былой сталіцай чжурчжэняў Чжунду («Сярэдняя сталіца»). Яе назвалі Даду (кіт. спр. 大都, піньінь dàdū, літаральна: «Галоўная сталіца»), ці Ханбалык (пазней пераназваны ў Пекін). У 1279 заваяваў паўднёвы Кітай.

Галоўнаю яго мэтай па ўзыходжанні на прастол стала звяржэнне Сунскай дынастыі ў Кітаі. Пасля зацятай і працяглай барацьбы Хубілай да 1271 годзе авалодаў большай часткай Кітая, дзе вырашыў заснаваць новую дынастыю, даўшы ёй імя Юань, па якім стала звацца яго дзяржава. У 1279 годзе загінуў апошні сунскі імператар, і Хубілай канчаткова далучыў Кітай да Манголіі, заснаваўшы сваю сталіцу ў Ханбалыку.

Хубілай падпарадкаваў сваёй уладзе і суседнія з Кітаем краіны: Бірму,Камбоджу, Карэю, але яго паходы супраць Японіі і В’етнамаскончыліся абсалютнай няўдачай. У справах унутранага кіравання Хубілай адрозніваўся мудрасцю; ім быў уведзены цэлы шэраг карысных рэформаў і паляпшэнняў. У 1291 годзе ён падзяліў усю імперыю на 12 правінцый. Ён быў заступнікам будызму, які зрабіў у Кітаі велічэзныя поспехі, а роўна будыйскіхпрапаведнікаў і вучоных, якія карысталіся вялікай пашанай і значнымі палёгкамі.

Хубілай не забываў свайго мангольскага паходжання, увёў мангольскую мову ў справаводства Кітая, даручыў будыйскаму вучонаму Пагба-ламе вынайсці адмысловы алфавіт, які атрымаў назву, па форме літар, квадратнага пісьма і служыў дзяржаўным пісьмом для моў імперыі, у першую чаргу для мангольскай, падчас валадарання ў Кітаі дынастыі Юань.

У кітайскай гісторыі Хубілай вядомы пад пасмяротным дынастыйным імем Шы-цзу (кіт.: 始祖,«Заснавальнік дынастыі»).

Зноскі

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 25 ліпеня 2021.
  2. а б Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968. Праверана 25 ліпеня 2021.
  3. Хубилай // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у China Biographical Database
  5. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 13. ISBN 0-520-06740-1.
  6. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 227-228. ISBN 0-520-06740-1.

Літаратураправіць

  • Мэн Джон. Хубилай: От Ксанаду до сверхдержавы. Москва-Владимир. 2008 ISBN 978-5-17-050702-3
  • Россаби Моррис. Золотой век империи монголов. СПб. 480с. 2008 ISBN 978-5-8071-0326-0
  • Кадырбаев А.Ш. Хубилай-хан - завоеватель или объединитель Китая? // Общество и государство в Китае: XXXIX научная конференция. М.: Восточная литература, 2009.- С.56-75.
  • Хафизов Г. Распад Монгольской империи и образование улуса Джучи
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста