Нацыянал-сацыялістычны блэк-метал

Нацыянал-сацыялістычны блэ́к-ме́тал (англ.: National Socialist Black Metal) ці НСБМ (англ.: NSBM) — умоўны кірунак блэк-металу, які арыентанаваны на нацысцкую тэматыку тэкстаў і гэткую ж атрыбутыку. Як піша Матыяс Гардэл, НСБМ — гэта «нацыянал-сацыялізм як лагічны працяг палітычнага і духоўнага іншадум’я, уласцівага блэк-металу»[1]

Нацыянал-сацыялістычны блэк-метал
Кірунак:Цяжкі метал
Вытокі:Чорны метал
Месца і час узнікнення:Пачатак 1990-х гадоў, Нарвегія, Нямеччына, Расея
Разнавіднасці
Роднасныя:Паганскі метал
Вікінг-метал
Меладычны чорны метал

Перш за усё належнасць гуртаў да жанру агаворваецца тэкстамі, сканцэнтрованымі на белым нацыяналізме, антысемітызме, нацыянал-сацыялізме, гетэрасексізме, расізме і расавай сегрэгацыі, змешанымі з эстэтыкай сатанізму ці язычніцтва. Музыкі, якія прытрымліваюцца нацыянал-сацыялістычных пераконванняў, але не адлюстроўваюць іх у творчасці, да НСБМ не прылічваюцца, хоць іх могуць да яго адносіць у сродках масавай інфармацыі.[2] Некаторыя калектывы, якія выкарыстоўваюць нацысцкую сімволіку і іншыя спасылкі да Трэцяга рейха толькі ў мэтах эпатажу, да нацыянал-сацыялістычнага музыкі таксама не адносяцца.

Хоць некаторыя блэк-металісты байкатуюць выканаўцаў НСБМ, многія проста абыякавыя або шануюць музыку, не падтрымліваючы музыкаў.[3] Аднак, паводле словаў Крысціяна Дорнбуша і Ханса-Пітэра Кілгуса, аўтараў «Нячыстыя альянсы» (ням.: «Unheilige Allianzen»), язычніцкі метал і неанацызм з’яўляюцца сучаснымі тэндэнцыямі ў блэк-метале і, у сваю чаргу, уплываюць на больш шырокую металічную сцэну.[4]

Паходжаннеправіць

Перадгісторыя, нарвежская сцэнаправіць

У 1980-х гадах чорны метал адносіўся да хэві-металічных суполак з сатанінскімі тэкстамі і вобразамі. Чорны метал узнік разам з гуртам «Venom» з Ньюкасла. За іх дэбютным альбомам «Welcome To Hell», які быў выдадзены ў 1981 годзе, надыйшоў «Black metal» 1982 года. Імідж і музычны стыль «Venom» былі скапіяваныя і натхнёныя гэткімі гуртамі, як «Metallica», «Slayer», «Hellhammer», «Bathory», «Exodus» і «Possess». У пачатку 1990-х гадоў ранняя нарвежская блэк-метал-сцэна пераўтварыла стыль у асаблівы жанр. Удзельнікі сцэны былі лютымі антыхрысціянамі і, як правіла, паказваліся як чалавеканенавісніцкія паклоннікі д’ябла, якія жадалі распаўсюдзіць нянавісць, маркоту і зло. Аднак, некаторыя гурты (якія не называлі сябе блэк-металічнымі, бо яны не былі сатанінскімі) пісалі пра дахрысціянскую Скандынавію і яе фальклоры. У 1992 годзе ўдзельнікі сцэны спалілі некалькі цэркваў. У жніўні таго ж года Борд Эйтхун (мянушка «Faust») з гурту «Emperor» забіў гея, які зрабіў яму непрыстойную прапанову ў Лілехамеры. У жніўні 1993 года Варг Вікернес з «Burzum» забіў калегу-музыку Эйстэйна Ошата (мянушка «Euronymous») — слыннага на сцэне чалавека — і ў хуткім часе пасля гэтага быў арыштаваны. Еўронімус, як гаворылі, быў камуністам, але Вікернес адмаўляе, што забіў яго з-за ідэалагічных адрозненнняў. Хоць музыка Вікернеса заўсёды была апалітычнай, ён пачаў выказваць неанацысцкія погляды ў працах і інтэрв’ю пасля свайго арышту.

Вікернес і НСБМправіць

Вікернес, як правіла, лічыцца адказным за пашырэнне гэткіх поглядаў на блэк-метал-сцэне. Паводле інтэрв’ю журналу «Blood & Honor», ён звязаўся з неанацысцкай арганізацыяй «Zorn 88» (пазней яна атрымала назву Нацыянал-сацыялістычны рух Нарвегіі) ​​у 1992 годзе[5] і далучыўся да Белага арыйскага супраціўлення, перш чым ён забіў Еўронімуса.[6] Знаходзячыся ў турме, «Вікернес пачаў фармуляваць сваю нацыяналістычную паганскую ідэалогію»[7] і напісаў маніфест пад назвай «Прамовы Варга» (нарв.: Vargsmål). У 1996 годзе ён стаў даступны ў Сеціве[8], а ў 1997 годзе ён быў надрукаваны нарвежскім выдавецтвам.

Некаторыя іншыя ўдзельнікі ранняй нарвежскай сцэны даследавалі нацысцкія тэмы і вобразы, але гэтае было часткова спробаю справакаваць слухачоў.[9] Пазней Вікернес сцвярджаў, што сцэна пачалася «як нацыяналістычнае (нарвежска-цэнтрысцкае), расісцкае і антыхрысціянскве паўстанне», але была «захопленая» «дамінавальнай габрэямі музычнай індустрыяй». Ён сцвярджае, што прамысловасць ператварыла сцэну ў іншы інструмент, які знішчыць Еўропу, шляхам заахвочвання гуртаў, якія прынялі «ўсё балючае і антыеўрапейскае на гэтай планеце, ад порна і распушчанасці да наркотыкаў і гамасексуалізму».[10] Хендрык Мёбус з «Absurd» назваў НСБМ «лагічным завяршэннем» нарвежскага руху блэк-металу і вытлумачыў падпал царквы як «культурны атавізм».[11]

Вікернес напісаў некалькі тэкстаў да альбома «Transilvanian Hunger» ад «Darkthrone», яшчэ аднаго ключавога гурту на нарвежскай сцэне. Ён быў выпушчаны ў 1994 годзе з надрукаваным на задняй вокладцы надпісам «Norsk Arisk Black Metal» (бел.: «Нарвежскі Арыйскі Чорны Метал»). Гэта выклікала шмат спрэчак, але «Darkthrone» зрабіў тлумачэнне і заявіў, што яны «не нацысцкі або палітычны гурт».[12] Прыкладна ў гэты ж час некаторыя іншыя нарвежскія блэк-металісты зрабілі, здавалася б, расісцкія заявы. У 1994 годзе бубнач «Mayhem» Ян Аксель Бломберг (мянушка «Hellhammer») паведаміў пра сувязі жанру з расізмам: «Я скажу гэтак: нам тут не падабаюцца чорныя. Блэк-метал — для белых».[13] Калі «Mayhem» ізноў сфармавался пасля скону Еўронімуса, яны пачалі выпускаць тавары з нацысцкімі сімваламі часоў Другой сусветнай вайны.[14] Тым не менш, у болей познім інтэрв’ю Хелхамер сказаў: «Я не адчайваюся, калі фанаты белыя, чорныя, зялёныя, жоўтыя або сінія. Для мяне музыка і палітыка не ідуць поплеч».[15]

Іншыя музыкі нарвежскай блэк-метал-сцэныправіць

У 1995 годзе знакаміты нарвежскі блэк-метал-спявак Крысціян Эйвінд Эспедаль (мянушка «Gaahl») назваў «неграў» і «мулатаў» «нечалавечнымі» і выказаў сваё захапленне Вікернесам і Адольфам Гітлерам. Аднак, з таго часу ён гэтаксама дыстантаваўся ад гэтых заяваў.[16] Гаал быў прызнаны геем года ў 2010 годзе ў Бергене.[17] Паводле словаў аўтараў «Lords of Chaos», у 1995 годзе тры шведскія блэк-металісты (у тым ліку і Міка «Belfagor» Хакола (Mika Hakola) з гурту «Nefandus») адправіліся на паляванне на неграў у Лінчэпінг. Валодаючы сякерай і двума мачэтамі, яны «тэрарызавалі» негра.[18] Пазней «Nefandus» «лічыліся прыхільнікамі нацызму», хаця Белфагор тлумачыў: «Гэтае не можа быць далейшым ад ісціны, але я думаю, што гэтае звязана з некаторымі супярэчлівымі каментарамі, якія я зрабіў ва ўсялякіх часопісах у маім юнацтве, калі я яшчэ мкнуўся граць ў самым ненавісным гурце ў сусвеце. Тады я скарыстаў шмат правакацыйных выразаў. Але каб разабрацца: я маю зносіны з людзьмі ўсіх веравызнанняў і колераў... Таму тое, што мяне называюць нацыстам або расістам, надта крыўдна для меня».[19]

Вылучэнне жанруправіць

Адным з першых рэлізаў НСБМ была дэмаверсія «Thuringian Pagan Madness» 1995 года нямецкага гурту «Absurd». Гэта было запісанае, калі ўдзельнікі гурту былі зняволеныя ў турме за забойства хлопца з іхняе школы. На вокладцы дэманструюцца здымак яго надмагільнага помніка і пранацысцкія выказванні.[20] Пасля гэтага «Absurd» стаў адным з піянераў НСБМ. Іншыя гурты, якія лічацца часткаю ранняй НСБМ-сцэны, уключаюць у сябе «Graveland», «Infernum» і «Veles» (з Польшчы), «Branikald» (з Расеі) і «Spear of Longinus» ды «Waffenbrüder» (з Аўстраліі). У 1990-х гадах некоторыя з найранейшых амерыканскіх блэк-металічных гуртаў, гэткія як «Judas Iscariot», далучыліся да міжнароднай арганізацыі НСБМ пад назвай Паганскі Фронт (англ.: «Pagan Front»), хаця адзін сябра «Judas Iscariot», Эндру Харыс (мянушка «Akhenaten»), пакінуў гурт. Тэлемнар, бубнач нямецкага гурту «Secrets of the Moon», сказаў, што ён зведаў яго «толькі як адукаванага чалавека, а не як нацыста».[21]

Скандалы, звязаныя з нібыта мелым месца расізмам, дагэтуль пераследуюць блэк-метал сцэну, у выніку чаго некаторыя канцэрты скасуюцца. У 2019 годзе два канцэрты «Mgła» у Нямеччыне былі скасованыя пасля таго, як гурт «Antifa» заявіў, што гурт мае сувязі з НСБМ.[22]

НСБМ у Беларусіправіць

Гісторыя развіццяправіць


Гуртыправіць

Ідэалогіяправіць

НСБМ у асноўным складаецца з нацыянал-сацыялістычных пераконванняў з аднаго боку і асаблівасцей менталітэту прыхільнікаў чорнага металу з іншай, у выключнасці з нянавісці да хрысціянства і язычніцтва і сатанізму ў нацысцкай інтэрпрэтацыі. Музыканты часта звяртаюцца да эзатэрыкі і паганства, якія практыкавалі некаторыя дзеячы Трэцяга Рэйха, напрыклад, Альфрэд Розенберг і Таварыства Туле. Хендрык Мёбус з «Absurd» апісвааў нацыянал-сацыялізм як «найболей здзейснены сінтэз сатанінскай / люцыфернай волі да улады, элітарны сацыяльны дарвінізм, які звязаны з арыйскім германскім язычніцтвам».[23]

Антыхрысціянства і антысемітызмправіць

Шмат якія музыкі НСБМ разглядаюць хрысціянства як прадукт нейкай жыдоўскай змовы для знішчэння гэтак званай «арыйскай», «белай» культуры.[24] Яны звычайна адмаўляюць факт існавання антысемітызму ў хрысціянстве, а таксама тое, што хоць Каталіцкая царква рэзка крытыкавала НСДАП, а ў разосланым СС мемарандуме Бормана рэзюмавалася, што «Нацыянал-сацыалістычныя і хрысціянскія ідэі несумяшчальныя», некаторыя епіскапы былі ярымі нацыстамі ў часы Трэцяга Рэйха, а шмат якія прыкметныя дзеячы Нацысцкай Нямеччыны называлі сябе хрысціянамі.[25] Хьярулв Хенкер з гурту «Der Stürmer» сказаў:

Я не думаю, што гэткая догма, як хрысціянства, мае месца ў Арыяндоме. Немагчыма прывесці хрысціянства ў адпаведнасць са светапоглядам арыйскага звышчалавека. Хрысціянства вучыць сціпласці, страце нацыянальнай і расавай ідэнтычнасці, а гэтаксама роўнасці — рэчам, якія непрыхільныя да нашай косматэорыі. Вы не можаце згуртаваць Ісуса з персанажамі, якія прадстаўляюць арыйскую этыку... Хрысціянства — гэта хрысціянства, і яно само па сабе з’яўляецца жыдоўскім па сваім паходжанні і канцэпцыі, правадніком у панаванні габрэйскага свету і распрацаваным як гэткае.[26]

Белы нацыяналізмправіць

Белы нацыяналізм і НСБМправіць

Хоць шмат якія «белыя нацыяналісты» станоўча адзначалі НСБМ з-за яго ідэалаў і лірычнага зместу, некаторыя спаткалі жанр негатыўна. Гэтае было вызклікана перш за ўсё асацыяцыямі металічнай музыкі са споклічам «Секс, наркотыкі і рок-н-рол». Таксама калі-нікалі жанр крытыковалі з-за доўгіх валасоў і металічнага іміджу у цэлым, праводзячы аналогіі з хіпі і стылістыкаю левых рухаў.[27]

У асобнасці Уільям Лютэр Пірс, заснавальнік Нацыянальнага Альянсу, мкнуўся садзейнічаць папулярызацыі НСБМ і іншай музыкі больш адпаведнай гэтым палітычным ідэалам. Ім быў заснаваны лейбл «Resistance Records[en]» з тлумачэннем, што лейбл будзе «спансаваць Нацыянальны Альянс і распаўсюджваць нашае паведамленне найболей эфектыўна».[28] Дзеля гэтага ён нават дапамог размясціць франтмэна гурту «Absurd» Хендрыка Мобуса, у той час, калі той таіўся ў ЗША ад нямецкіх улад. Хоць Пірс высока ацаніў ідэалагічныя каштоўнасці НСБМ і камерцыйную выгаду ад «Resistance Records», сам музыкальны жанр ён не любіў і крытыкаваў яго за «Секс, наркотыкі і рок-н-рол» і «негроідныя» ўплывы.[29]

Музыкі і белы нацыяналізмправіць

НСБМ-гурты звычайна лічаць белых еўрапейцаў перавышаючымі іншыя расы. Яны дбаюць пра «расавую гігіену», захаванне «чысціні» белай расы і традыцыйных культур белых еўрапейскіх народаў. Яны сцвярджаюць, што гэтыя культуры «вырадзіліся» працягам стагоддзяў з-за «змяшэння рас».[30] Гэтыя погляды супастаўныя з поглядамі главы «Народ і Раса» (ням.: Volk und Rasse) у «Мая барацьба» Гітлера.

У той час як нацысцкія лідары прытрымліваліся пангерманскіх і антыславянскіх поглядаў (нацысты лічылі, што славянскі народ некультурны і саступае германскаму народу), на НСБМ -сцэне нямецкія і польскія актывісты працавалі разам з самага пачатку, хаця Нямеччына і Польшча гістарычна мелі канфлікты. Гэтая супярэчнасць або маскуецца, рэлятывізуецца, або апраўдваецца як гістарычная памылка. Тэорыя змовы гаворыць, што жыды прадухілі б хаўрус між Нацысцкаю Нямеччынай і іншымі краінамі Усходняй Еўропы.[31] Яўген Гапон (мянушка «Князь Варгот»), сцявак і гітарыст украінскага гурту «Nokturnal Mortum», дае наступнае тлумачэнне супярэчнасці: «Горут з расейскага гурту «Temnozor» разглядае славянаў і немцаў як частку гіпербарэйскай арыйскай расы і ў сённяшні час адрозніваецца з-за яе выраджэння».[32]

Прыкладна з 2013 года некаторыя НСБМ-выканаўцы, напрыклад «М8Л8ТХ», пачалі выкарыстоўваць словазлучэнне «militant black metal», не адыходзячы ад нацысцкага змесціва. З нядаўняга часу гэты рух уключае у сябе і іншых выканаўцаў, у тым ліку французскі гурт «Peste Noire», і падтрымліваецца ультраправымі гуртамі, у выключнасці, «WotanJugend».

Паганстваправіць

Як частку іх антыхрысціянства, антысемітызму і ідэі, што белыя еўрапейцы павінныя вярнуцца да сваіх «родных» шляхоў, большасць НСБМ-гуртоў прапагандуюць этнічнае еўрапейскае язычніцтва. Хендрык Мёбус мнтэрпрэтаваў падпалы цэркваў у Нарвегіі як:

Культурны атавізм, раптоўнае і нетлумачальнае апусканне ў дахрысціянскія, сярэднявечныя ўмовы ва ўсім, апрача вонкавай рэчаіснасці. Як сказаў бы швейцарскі псіхолаг Карл Густаў Юнг: «Старажытныя архетыпы ўсплылі з нашага калектыўнага бяссвядомага і вернутага ўспрымальнага розуму, які, як правіла, усё яшчэ развіваўся і, значыць, асабліва ўражаў. Пацярпелыя гэткім чынам падлеткі апынуліся ў архаічным стане розуму і, падобна масавай істэрыі, навязвалі свой стан для іншых. Само сабою разумеецца, што, скажам, 18-гадовы падлетак, які раптоўна адчуў сябе не ў гуморы свайго атачэння, не ўладае здольнасцю да самааналізу.[33]

Ён сцвярджае, што ў далейшым яны зразумелі б сэнс гэтых эмоцый, пачалі б атаясамляць сябе з язычніцтвам і праявілі б «актыўную цікавасць да нацыяналістычнай палітыкі, якая накіраваная на захаванне і культававанне гэтай самой спадчыны».[11]

У буклеце альбома «Asgardsrei» гурту «Absurd» намаляваныя тампліеры, Тэўтонскія крыжакі і войскі СС як воіны «Asgardsrei», якіх гурт вызначае як выражэнне набожнай і германскай суполкі ваяроў.

Сатанізмправіць

Апрача язычніцкіх вераванняў, частка НСБМ-сцэны абхапляе інтэрпрэтацыю тэістычнага сатанізму, паказваючы Сатану як старажытнага арыйскага аналага Яхвы, бога юдэяў і хрысціянаў. Гэты пункт гледжання часта называюць «расісцкім (völkisch) сатанізмам» або «арыйскім сатанізмам».[34] Крэсвелгаран з «True Frost» разглядае нацызм як палітычнае праяўленне сатанізму і калектыўнае абагаўленне чалавека як сацыяльнай жывёлы, як набожнасць, а не чалавенасць.[35][36] Яго калега па гурце Садорас называе тую ж ідэалогію развіццём крыві і глебы (шлях «völkisch»), разнастайных акультных вучэнняў і ідэй Фрыдрыха Ніцшэ ў сувязі з тэорыямі эвалюцыі Дарвіна.[37] Грэчаскі блэк-металічны музыка Магус Вампыр Даалот (Magus Wampyr Daoloth, з «Necromantia» і «Thou Art Lord») сказаў у інтэрв’ю для «Lords of Chaos»: «Калі вы лічыце, што фашызм і сатанізм маюць шмат агульнага, яны абодва адстойваюць дужасць, духоўнае і фізічную перавагу, адказнасць, выжыванне мацнейшых, элітарнасць і г. д., лагічна, што некаторыя гурты выступаюць за абодвух».[38]

Тым не менш, шмат якія язычніцкія і ультраправыя гурты разглядаюць сатанізм як частку хрыстціянства або юдаізму.[39] Акром таго, некаторыя непалітычныя сатанінскія музыкі блэк-металу пагарджаюць язычніцкімі гуртамі і не прызнаюць іх часткаю блэк-металу, бо іх лірыка і ідэалогія не ўключае сатанізм.

НСБМ і сцэна блэк-металуправіць

Па версіі нямецкага журналіста Маціяса Гардэла, прыхільнікі НСБМ знаходзяцца ў меншасці па адносінах да астатняй сцэны чорнага металу.[40] Яны таксама былі раскрытыкаваныя некаторымі выдатнымі блэк-метал-музыкамі: Ёнам Нёдцвейдтам, «Tormentor», «King ov Hell »[41], Інфернусам[42], «Lord Ahriman»[43], «Emperor Magus Caligula»[43][44] «Protector», удзельнікамі «Watain»[45][46] і ўдзельнікамі «Arkhon Infaustus».[43]Шмат якія блэк-металісты адмаўляюць нацыянал-сацыялізм, паколькі бачаць у ім таталітарызм, аўтарытарызм і стаднае пачуцце, што канфліктуе з традыцыйнай для блек-металу накіраванасцю на індывідуальнасць[47][48]. Лірыка гурту Darkthrone заўсёды была апалітычнай, але ўдзельнік гурту Fenriz гэтаксама згадваў, што ў маладасці сядзеў у ізалятары з-за ўдзелу ў мітынгу пратэсту супраць апартэіду[43]. Спявак шведскай блэк-метал-гурту Craft казаў:

Я не думаю, што нацыянал-сацылізм змешваецца з рэчаіснай ідэалогіяй чорнага металу, і гэта не ідзе далей за элементы эстэтыкі. Я толькі думаю, што НСБМ з’яўляецца недарэчным ярлыком для музыкі[49]

Большасць выданняў, якія прысвечаныя металічнай музыцы, як правіла, ігнаруюць НСБМ-гурты. Кніга «Unheilige Allianzen» выклікала сціслае абмеркаванне ў журнале «Legacy», каб спыніць рэкламу НСБМ. Іншая дыскусія мінула між чытачоў журнала «Rock Hard», кіруючыся «Der rechte Rand im Black Metal» («Black Metal’s Far-right Border»).[50]

Адмова ад самаіндэфікацыіправіць

Некаторыя гурты адмаўляюць, што іх называюць НСБМ, і сцвярджаюць, што яны з’яўляюцца або паганскім, або нацыяналістычным блэк-металам. Афіцыйныя заявы супраць гэткага ярлыка былі зроблены гэткімі гуртамі, як «Graveland». «Akitsa», гурт, які па чутках часам вызначаецца як НСБМ, выступіў з рэзкай заявай проці нацысцкай ідэалогіі і ўсяго жанру НСБМ.[51][52]

Французскі блэк-металічны гурт «Peste Noire» называе сябе «правымі анархістамі», запісваючыся на украінскім лэйбле белай перавагі «Militant Zone», што яны нічога не маюць супраць нацызму, а таксама падтрымліваюць правы «Азоў» і фестываль Асгардсрэй (Asgardsrei).[53][54]

У той час як некаторыя з гэтых гуртоў выступілі з заявамі, якія сцэна і крытыкі ўспрынялі як сур’ёзныя заявы супраць нацызму, заявы іншых гуртоў шмат якія крытыкі разглядалі проста як тактыку; каб мець магчымасць выступаць на сцэне, не быць забароненым і г. д., напрыклад, «Nokturnal Mortum» і «Graveland», сярод іншых, працягвалі шчыра падтрымоўваць арганізатараў-прыхільнікаў белай перавагі пасля заяў пра тое, што яны «непалітычныя».[55]

Гл. таксамаправіць

Зноскі

  1. Mattias Gardell, Gods of the Blood (2003), p.307
  2. Berliner Institut für Faschismus-Forschung
  3. Olson 2008, p. 99.
  4. Unheilige Allianzen, p. 290.
  5. Unheilige Allianzen, p. 277.
  6. Goodrick-Clarke, p. 204.
  7. Goodrick-Clarke, p. 204.
  8. Lords of Chaos, p. 159.
  9. Olson 2008, p. 101.
  10. Vikernes, Varg. "How to revolt in practise II Архівавана 11 сакавіка 2013 года.". Thulean Perspective. 7 March 2013.
  11. а б Hendrik Möbus: National Socialist Black Metal, mirrored on Archive.org.
  12. "MusicMight :: Artists :: Darkthrone" Архівавана 11 жніўня 2011.. MusicMight. Retrieved 23 September 2012.
  13. Lords of Chaos, p. 351.
  14. Mayhem Frontman Says Varg Vikernes Is 'Very Polite And Kind'. Blabbermouth.net. 26 January 2010.
  15. "ThyDoom.com". ThyDoom.com. Archived from the original on 2010-10-02. Retrieved 2011-10-06
  16. "BLABBERMOUTH.NET – GORGOROTH Frontman Opens Up About His Sexual Orientation: 'I've Never Made Any Secret About It'". Roadrunnerrecords.com. Archived from the original on 2011-11-21. Retrieved 2012-02-10.
  17. "Interview with Gaahl". Archived from the original on 16 April 2013. Retrieved 29 August2017.
  18. Lords of Chaos, pp. 308–309.
  19. Terry Demeter: Ofermod. Breath of the Dragon. In: Unrestrained Magazine, no. 39, p. 74.
  20. Нікалаc Гудрык-Кларк: Black Sun: Aryan Cults, Esoteric Nazism, and the Politics of Identity. NYU Press, 2003. p. 206.
  21. Gunnar Sauermann: Special: Black Metal in den USA. Schwarzes Amerika. In: Metal Hammer, August 2007, p. 88.
  22. https://metaladdicts.com/site/two-mgla-shows-in-germany-cancelled-over-racism-accusations/
  23. Stormblast, Nr. 2-3, 1999, citation taken from ak — analyse & kritik — zeitung für linke Debatte und Praxis / Nr. 428 / 8.7.1999
  24. ak — analyse & kritik — zeitung für linke Debatte und Praxis / Nr. 428 / 8.7.1999
  25. Нацызм і рэлігія (рас. Вікіпедыя)
  26. "Der Stürmer interview published in LEGEONES magazine" Архівавана 30 снежня 2019.. Retrieved 29 August2017.
  27. Unheilige Allianzen, page 280
  28. William Pierce — Obituaries, News — The Independent
  29. Decibel Magazine [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
  30. Interview with Varg Vikernes. www.burzum.org. Праверана 29 August 2017.
  31. Unheilige Allianzen, page 239
  32. Unheilige Allianzen, page 250
  33. Hendrik Möbus: National Socialist Black Metal, mirrored on Archive.org.
  34. Wintry Night Nonstop/Aenaon Skotos Anosion, published around 2000: Frost/Sadorass [Interview with Sadorass]. Citation taken from Unheilige Allianzen, page 202
  35. Szene-Almanach 1998, page 48
  36. Strength through War, issue 4, Summer 2003, o.S.: Frost. Interview answered by Chraesvelgoron. Citation taken from Unheilige Allianzen, page 202
  37. Flagellation, No. 2, 2001, page 29. Citation taken from Unheilige Allianzen, page 203
  38. Lords of Chaos, p. 308.
  39. Gammadion, No. 1, 1997, o.S.: Capricornus. Citation taken from Unheilige Allianzen, page 241
  40. Mattias Gardell, Gods of the Blood (2003), p.307
  41. Interview with JOTUNSPOR :: Maelstrom :: Issue No 50 Архівавана 27 верасня 2011 года.
  42. BLABBERMOUTH.NET — GORGOROTH Guitarist INFERNUS: 'I Personally Am Against Racism In Both Thought And Practice' Архівавана 22 красавіка 2009 года.
  43. а б в г Zebub, Bill (2007). Black Metal: A Documentary.
  44. YouTube — Dark Funeral — Interview (Episode 276)
  45. Global Domination | Interviews | Watain — Erik Danielsson (first one) Архівавана 24 кастрычніка 2008 года.
  46. Political Statements from Protector (Summoning) Архівавана 30 чэрвеня 2012 года.
  47. DISSECTION. Interview with Jon Nödtveidt, June 2003
  48. Metal Heart 2/00
  49. Interview with Joakim from Craft on voicesfromthedarkside.de Архівавана 11 красавіка 2010.
  50. Mühlmann, Wolf-Rüdiger: Der rechte Rand im Black Metal. In: Rock Hard, No. 241, June 2007
  51. https://www.vice.com/en_us/article/65z348/akitsa-grands-tyrans-interview-black-metal
  52. Darken, Rob. GRAVELAND IS NOT AN NSBM!(нявызн.). www.graveland.org. Праверана 24 верасня 2017.
  53. KPN-V Interview(недаступная спасылка). La Mesnie Herlequin (1 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2014. Праверана 8 студзеня 2020.
  54. Introduction to La Mesnie Herlequin(недаступная спасылка). La Mesnie Herlequin (2 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2012. Праверана 8 студзеня 2020.
  55. https://pov.international/militant-black-metal-i-denne-weekend-samles-hojreekstremister-fra-hele-verden-i-kiev/

Літаратураправіць

Па-ангельскуправіць

  • Nicholas Goodrick-Clarke: White Noise and black metal in: Black Sun: Aryan Cults, Esoteric Nazism and the Politics of Identity (S. 193—213). New York University Press, 2002, ISBN 0-8147-3124-4
  • Mattias Gardell: Hail Loki! Hail Satan! Hail Hitler! Darkside Asatrú, Satanism and Occult National Socialism in: Gods of the Blood: The Pagan Revival and White Separatism. (p. 284—324). Duke University Press, 2003, ISBN 0-8223-3071-7
  • Michael Moynihan, Didrik Søderlind: Lords of Chaos: The Bloody Rise of the Satanic Metal Underground. Los Angeles, Feral House Books, 1998, ISBN 0-922915-48

Па-нямецкуправіць

  • Christian Dornbusch, Hans-Peter Killguss: Unheilige Allianzen. Black Metal zwischen Satanismus, Heidentum und Neonazismus. Münster, Unrast Verlag, 2005, ISBN 3-89771-817-0
  • Johannes Lohmann, Hans Wanders: Evolas Jünger und Odins Krieger — Extrem rechte Ideologien in der Dark-Wave- und Black-Metal-Szene in: Christian Dornbusch, Jan Raabe: RechtsRock — Bestandsaufnahme und Gegenstrategien. (p. 287—311) Hamburg/Münster, Unrast Verlag, 2002, ISBN 3-89771-808-1.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста