Вікіпедыя:Да выдалення

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.

Альтэрнатывыправіць

Калі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:

Выстаўленне старонкі да выдаленняправіць

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасаванняправіць

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:

✋ Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.

Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць і Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Бягучыя абмеркаванніправіць

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверхуДадаць тэму

Значнасць не паказана, асоба без навуковага звання. Артыкул выступае ў якасці рэкламнага, зборнік спасылак пра абсалютна ўсе згадванні асобы ў інтэрнэце.--Lš-k. (размовы) 02:41, 21 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

 Выдаліць Згодны з намінатарам. Сам нядаўна згадваў гэту праблему. --Авадзень (размовы) 21:53, 22 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Не без таго, што артыкул перагружаны спасылкамі на публікацыі ўласна гэтай асобы, якія парушаюць "ВП -- не каталог спасылак" і таму троху нагадвае самарэкламу, калі не чытаць артыкул і толькі вонкава ацэньваць. Але гэта можна паправіць і не прычына выдаляць -- напісаць проста колькасць публікацый у розных СМІ агулам, або ў кожным паасобку. Аднак пры гэтым асоба адпавядае як асноўнаму крытэрыю значнасці "яна апісана ў надзейных другасных крыніцах, незалежных ад суб’екта", прычым апісваюць поўна, што не так часта сустракаецца. Па-другое, унёсак у папулярызацыю навукі, т.б. гэта дадатковы крытэрый "асоба зрабіла шырокавядомы ўнёсак, які стаў прызнаным фактам у яе галіне дзейнасці", -- хто яшчэ з Беларусі ёсць з папулярызатараў навукі, пагатоў не гуманітарных, хто па розных пытаннях выступае ў СМІ, у т.л. як эксперт-каментатар, фактычна на сталай аснове? І мае значны блог-канал пра тое самае, а не міжсабойчык на дзесяцярых? Па-трэцяе, ці шмат каго ў Беларусі за папулярныя публікацыі праследуюць за "разгалошванне дзяржтаямніцы", пры ўсім абясцэньванні гэтага паняцця ў апошнія гады, то гэта яўна дадатковы крытэрый як для асобы, якая трапіла ў незвычайную сітуацыю. Па-мойму, зрабіць артыкул перааформіць, каб не было калекцыі спасылак, і канцэнтраваней падаць паказчыкі папулярызатарскай дзейнасці. -- Максім Л. (размовы) 14:27, 24 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Таксама не зразумела якое дачыненне мае да значнасці асобы наяўнасць навуковай ступені. Фактычна наяўнасць навуковай ступені з'яўляецца дадатковым паказчыкам таго, што асоба мае кваліфікацыю дастатковую для працы у прадметнай галіне (і толькі па тэме абароненай дысэртацыі) абранага накірунка навуковай дзейнасці. SiaRV (размовы) 15:25, 24 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Я адрэдактую афарамленне артыкула. Прыбяру лішнія спасылкі, пакіну толькі датычныя ўласна да біяграфіі (дзейнасці) асобы (абяцаю паспець да 27 сакавіка)
SiaRV (размовы) 14:03, 25 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Пакінуць, у артыкуле паказана, што навуковая дзейнасць асобы знітавана з грамадскай дзейнасцю, незалежных ад аўтара крыніц прыведзена дастаткова — агульны крытэрый значнасці выконваецца, у такім разе прыватных крытэрыяў можна й не шукаць. --JerzyKundrat (размовы) 18:25, 25 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Тут я згодны скарэй са сп. Maksim L., хоць і не люблю няпэўнасці… Сам артыкул пакуль кепска напісаны. Усё ж нейтральны, але хілюся да "пакінуць". Ryčard Humel (размовы) 20:05, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
@Ryčard Humel, каля 50 КБ лішніх зносак учора выдалілі. Можна і іншыя прарэдзіць, але гэта трэба ісці і кожную чытаць, збытковая яна ці не. Якія хібы ў напісанні яшчэ бачыце? Можа, іх таксама ўдзельнік ужо зараз выправіць, калі ўзяўся. -- Максім Л. (размовы) 20:30, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Адразу ж: "Скончыў на выдатна сярэднюю школу № 3 Навагрудка"… — ну смешна ж, неэнцыклапедычна гэта, не стае яшчэ чагосьці як "займаўся баянам" і г. д. Карацей, дапрацоўваць трэба такі (стылістычна, прынамсі). Добра, што пачышчаны арт-л ад лішняга. А так, як і сказаў, выглядае на то, што гэтаму артыкулу есь месца ў ВП, прынамсі ў бел. частцы. Ryčard Humel (размовы) 20:39, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
@Ryčard Humel, калі проста "скончыў школу", то яно лішняе, бо трывія, як проста "Нарадзіўся(кропка)", і такое прынамсі я выдаляю заўсёды. Калі ёсць дэталі -- якую/якія школы, як скончыў, -- мы заўсёды пакідаем, як і тое, што не скончыў і не мае сярэдняй адукацыі. Гэта важныя моманты для біяграфіі, усё ж зараз па 10 гадоў у школах праводзяць, ладны такім кавалак жыцця, можа характаразаваць асобу. Шліфаваць трэба, безумоўна. -- Максім Л. (размовы) 23:50, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Даруйце, што "заціраюся", але што такое "скончыў на выдатна"? Мо проста № школы (хоч і гэта лішняе)? Не, гэта ж не Альбэрт Айнштайн, дзе ўсяму сусвету важна, як ён у ватэрклазэт у той умоўнай школе схадзіў… Я прыдзіраюся, відаць, але… Ryčard Humel (размовы) 04:41, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
@Ryčard Humel, "на выдатна" гэта з залатым медалём. Думаю, такіх людзей не шмат. Пра няважнасць людзей для чалавецтва, па-мойму, то вялікая памылка з коранем у таталітарызме, калі чалавек -- чарвяк, нішто ў параўнанні з сусветам. Кожны чалавек важны для чалавецтва. А дзе пачынаецца важнасць, калі і залаты медаль не важны, нумар школы не важны, наогул школа не важная -- дзе яна пачынаецца? Алімпіяды важныя, універсітэт важны ўжо ці яшчэ не, дзе раптам яна ўзнікае? Паводле правіл, калі пішам артыкул -- мусім усебакова апісаць. Прапаную паглядзяць нашу ж практыку "школу з залатым медалём" і "школу+выдатна", якая перайшла да нас з друкаваных выданняў відавочна. -- Максім Л. (размовы) 18:46, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Дарэчы энцыклапедычнасць, здаецца, гэта ж заўседы было менавіта пра ўсебаковасць, а не пра "радіўся, займаў пост, памер". ВП жывая, яна не калька з дзяржаўных выданняў. SiaRV (размовы) 19:21, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Я па спасылках не хадзіў, каюся, тут асобна трэба глядзець… Ryčard Humel (размовы) 20:40, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Хоць і кепска, але ўсё ў рамках "выпраўляльна", таму  Пакінуць Ryčard Humel (размовы) 20:49, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
  • Пасля дапрацовак лепей не стала. Для сцвержданняў па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ягоныя артыкулы, замест выкарыстання другасных незалежных спасылак. У некаторых прыведзеных матэрыялах ён нават не згадваецца (мог прапусціць, але як мінімум [18][52][53][55][62][70][73][74][75]). А самае галоўнае: ён, здаецца, так і не разумее, што старонка ў Вікіпедыі, гэта не ягоны профіль у Linkedin. Чысцілі, чысцілі, а выйшаў новы матэрыяльчык і цык - спасылачка.--Авадзень (размовы) 12:01, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
    >>і цык - спасылачка<< падыходзіць да кантэксту раздзела артыкула і адзначанага вышэй >>канцэнтраваней падаць паказчыкі<<, таму пакінута. Насамрэч тут трэба дзякаваць, што есць такая магчымасць выбара сярод спасылак і не трэба займацца самастойным пошукам. Не пагаджуся з вамі, наадварот, скажу, што было б добра каб для усех бы "сырых" біяграфічных артыкулаў сітуацыя была такой жа, а не прыходзілася займацца яшчэ і дадатковай пашукова-аналітычнай справай, раскопваючы розны deep web SiaRV (размовы) 14:48, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Выдаліць Машынны пераклад. Грувасткая назва. --Rymchonak (размовы) 13:31, 20 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Устрымліваюся. Сам працэс фарсіраванай апрацоўкі існуе. А артыкул і яго назва патрабуюць перапрацоўкі.--VladimirZhV (размовы) 14:39, 20 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Значнасць прадмету артыкула не пацверджана. --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 16 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

 Выдаліць. Што напісала і апублікавала? У сеціве пакуль нічога значнага пра яе нават на польскай мове не знайшоў…--VladimirZhV (размовы) 14:24, 16 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Выдаліць Няма крыніц, якія паказваюць значнасць. --Rymchonak (размовы) 10:13, 18 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Выдаліць Мала. Каб паболей чаго, а так проста імя — гэтага не пад дастаткам. --Ryčard Humel (размовы) 20:54, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Страйк (2020)правіць

Як прамы сведка і ўдзельнік тых падзей, магу сказаць, што тут адбываецца поўная блытаніна фактаў. Апоры на крыніцы нармальнай няма, яны тут нібы для птушачкі. Студэнцкія пратэсты 2020—2021 гадоў — вельмі цікавая і важная тэма, якая заслугоўвае асобнага артыкула. Але нейкі там «Страйк» 9-га верасня? Такой падзеі не было. Яшчэ можна параўнаць з іншымі моўнымі варыянтамі, там розныя даты. Некаторыя крыніцы на кітайскай мове. Выглядае як нейкі спам. Plaga med (размовы) 22:26, 15 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Тады трэба перайменаваць артыкул у адпаведнасці са зместам, калі ўжо сама з'ява мела месца. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 09:12, 22 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Там трэба ўсё перапісваць з нуля, бо там фальшывая інфармацыя, нібыта напісаная штучным інтэлектам. Можна напісаць пра «Народны ультыматум» і ўсеагульны страйк у канцы восені, дзе рэальна вельмі ярка паказала сябе студэнцтва, але не толькі яно ўдзельнічала. Калі браць толькі студэнтаў, то трэба будзе асобны вялікі артыкул ствараць. Plaga med (размовы) 09:29, 22 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Сам, нажаль, не сведка і не ўдзельнік, але згодны з вамі. Прафанацыя нейкая. Толькі гэта, мабыць, трэба перапісаць… хаця, мо выдаліць і напісаць наноў. Ryčard Humel (размовы) 20:59, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
У прынцыпе, гэта частка пратэстаў 2020… можа аб’яднаць, перанесшы што карыснае, чаго няма ў асн. арт-ле? Наўрад вымагае асобнага. Госпадзе, інтэрнэтная эра… Ryčard Humel (размовы) 21:03, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Бэці Лавэтправіць

 Выдаліць Машынны пераклад. --Rymchonak (размовы) 07:48, 28 лютага 2024 (+03)[адказаць]
 Выдаліць, сэнс тэксту шмат дзе губляецца. --JerzyKundrat (размовы) 23:14, 28 лютага 2024 (+03)[адказаць]
 Выдаліць. Цяжка чытаемы машынны пераклад з грубымі памылкамі. Перад выдаленнем прапанаваць аўтару дапрацаваць. Напісаў яму на старонцы размоў.--VladimirZhV (размовы) 05:50, 29 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Значнась дык е, думаў папраўлю, не — гэта невыпраўляльна. Пісаць наноў толькі.  Выдаліць --Ryčard Humel (размовы) 23:49, 5 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Пане Ryčard Humel, заўважу, што цягам намінацыі артыкул ужо быў істотна зменены. --JerzyKundrat (размовы) 00:09, 6 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Дзякую, Ежы, вы думаеце, я артыкула не глядзеўшы выказаўся? У гісторыю не паглядзеў, каюся. Ой, самі бачыце, што там яшчэ працаваць і працаваць. Наконт таго, чы мае быць артыкул аб такую персону ў ВП я выказаўся адразу. А сп. Τάρας στον Παρνασσό, вядома, дзякуй за дапрацоўку, яна, мяркую, у нас усіх не скончылася яшчэ. Але пакуль артыкул… калі ўжо сюды вынеслі, то здымаць рана (фармальна, вядома, трэба зняць). Ryčard Humel (размовы) 00:50, 6 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
 Пакінуць, тут даўно ясна. Праўда, трэба дапрацоўваць, прынамсі біяграфіі дадаць, але гэта не пытанне гэтага раздела. --Ryčard Humel (размовы) 21:39, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Архіўправіць

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста