Тэўтонскі ордэн

рыма-каталіцкая арганізацыя

Тэўто́нскі о́рдэн, Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя Сьвятой Марыі ў Ерусаліме (па-нямецку: Deutscher Orden) — рыма-каталіцкая арганізацыя, якая пачала сваю дзейнасьць ад канца XII стагодзьдзя ў Палестыне. Існуе на сёньняшні дзень у форме царкоўнай арганізацыі.

Тэўтонскі ордэн
Ordo domus Sanctæ Mariæ Theutonicorum Hierosolymitanorum

Герб Тэўтонскага ордэна
Гады існаваньнякаля 1190 — наш час
ПадпарадкаваньнеПапа, Імпэратары Сьвятой Рымскай Імпэрыі
ТыпКаталіцкі рэлігійны ордэн
(1192—1929 вайсковы ордэн)
Колькасьцькаля 1000
ДысьлякацыяАкра (1192—1291)
Вэнэцыя (1291—1309)
Мальбарк (1309—1466)
Кёнігсберг (1466—1525)
Бад Мергентхайм (1525—1809)
Вена (1809 — наш час)
МянушкаНямецкі Ордэн
ЗаступнікіБагародзіца, Сьвятая Альжбэта Вугорская ды Сьвяты Георгі Перамоганосец
Дэвіз«Дапамагаць — Абараняць — Вылечваць»
Колерыбелая мантыя з чорным крыжам
Удзел уЛядовае пабоішча, Грунвальдзкая бітва
Дзейны камандзірБруна Плятэр
Вядомыя камандзірыКонрад фон Юнгінген

Паўстаў як нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн ў 1190 у Акры, дзе пілігрымы зь Любэку і Брэмэна стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы Сьвятой Марыі ў Ерусаліме.

У 1198 годзе крыжакі імпэратара Гэнрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн і сталі прымаць да сябе толькі немцаў. Да 1291 году рэзыдэнцыя ордэна знаходзілася ў Акры, а пасьля падзеньня гораду — у Вэнэцыі. Тым часам распалілася варожасьць паміж Тэўтонскім Ордэнам і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і Мальтыйскім ордэнам (гасьпітальерамі). У пачатку 13 стагодзьдзя Тэўтонскі Ордэн перанёс сваю дзейнасьць ва Ўсходнюю Эўропу і першапачаткова займеў рэзыдэнцыю ў Трансыльваніі, служачы тут бар’ерам на шляху набегаў куманаў. Затым імпэратар Фрыдрых II рэарганізаваў Тэўтонскі Ордэн, надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Ордэн на заваяваньне і хрысьціянізацыю ўсходніх памежных земляў Сьвятой Рымскай імпэрыі.

У 1226 годзе Герман фон Зальц адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Паводле дамовы з Конрадам Тэўтонскі Ордэн атрымаў у валоданьне Хэлмінскую зямлю ў Мазавецкім княстве ў якасьці пляцдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У 1234 годзе Тэўтонскі Ордэн фармальна прызнаў свае ўладаньні папскім ленам, але напраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць якога-небудзь істотнага ўплыву. У 1237 годзе Тэўтонскі Ордэн далучыў Ордэн мечаносцаў, пацярпеўшы перад гэтым паразы ад русінаў, жамойтаў і земгалаў, і значна ўзмацніўся. У наступныя стагодзьдзі Тэўтонскі Ордэн усталяваў кантроль над усім балтыйскім узьбярэжжам ад межаў Памор’я да Фінскага заліву і пабудаваў шэраг гарадоў (напр., Мэмэль, 1253 год) і замкаў, і заступаючы Польшчы і Вялікаму Княству Літоўскаму выхад да Балтыйскага мора. Тэўтонскі Ордэн выдаваў землі нямецкім рыцарам у якасьці лэнаў, сяліў на заваяваных землях нямецкіх сялянаў і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснаваў шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У 1309 годзе Тэўтонскі Ордэн перанёс сваю сталіцу ў Марыенбург (зараз Мальбарк, Польшча).

У пачатку XIV стагодзьдзя Тэўтонскі Ордэн дасягнуў вяршыні сваёй магутнасьці і росквіту. У 2-ой палове XIV стагодзьдзя адбылося ўзмацненьне Польшчы, асабліва пасьля яе аб’яднаньня зь Вялікім Княствам Літоўскім. У час Вялікай вайны 1409—1411 гадоў з саюзнымі Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім магутнасьць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдзкай бітве (1410 году). Паводле Торуньскага міру 1466 году, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Тэўтонскім Ордэнам (1454-66 гг.), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У 1525 годзе вялікі магістар Ордэна Альбрэхт Старэйшы Гагэнцолерн прыняў лютэранства і правёў сэкулярызацыю Ордэна ва Ўсходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 годзе гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданьне брадэнбурскіх курфюрстаў, таксама з Гагэнцолернў.

У 1801 годзе Францыя далучыла землі Тэўтонскага Ордэна на захад ад Рэйна, а ў 1809 годзе Напалеон сваім дэкрэтам скасаваў Ордэн і аддаў яго зямлі на правым беразе Рэйна нямецкім хаўрусьнікам.

Тэўтонскі Ордэн быў адноўлены ў Аўстрыі ў 1834 годзе — у якасьці каталіцкага шляхецкага зьвязу. Пасьля 1918 году існуе толькі сьвятарская галіна ордэна, ператвораная Піюсам XI у духоўны ордэн з рэзыдэнцыяй у Вене. Таксама Тэўтонскі Ордэн працягвае існаваць у рамках пратэстантызму ва Утрэхце.

Вялікія магістрырэдагаваць

  • Генрых Вальпот фон Басэнгайм 1198—1200
  • Ота фон Керпэн 1200—1208
  • Генрых фон Туна 1208—1209
  • Герман фон Зальца 1209—1239
  • Конрад Цюрынскі 1239—1240
  • Герггард фон Мальбэрг 1240—1244
  • Генрых фон Гагэнлёэ 1244—1249
  • Гюнтэр фон Вюлерсьлебэн 1250—1252
  • Попа фон Астэрна 1252—1256
  • Ана фон Зангерсгаўзэн 1256—1273
  • Гартман фон Гэльдрунген 1273—1282
  • Бурхард фон Швандэн 1282 ці 1283—1290
  • Конрад фон Фойхтванген 1290—1297
  • Готфрыд фон Гагэнлёэ 1297—1303
  • Зыгфрыд фон Фойхтванген 1303—1311
  • Карл Трырскі 1311—1324
  • Вэрнэр фон Орзэльн 1324—1330
  • Лютэр Браўншвайскі 1331—1335
  • Дытрых фон Альтэнбург 1335—1341
  • Людольф Кёніг 1342—1345
  • Генрых Дузэмэр 1345—1351
  • Вінрых фон Кніпродэ 1351—1382
  • Конрад Цэльнэр фон Ротэнштайн 1382—1390
  • Конрад фон Валенрод 1391—1393
  • Конрад фон Юнгінген 1393—1407
  • Ульрых фон Юнгінген 1407—1410
  • Генрых фон Пляўэн 1410—1413
  • Міхаэль Кюхмайстар фон Штэнбэрг 1414—1422
  • Паўль фон Русдорф 1422—1441
  • Конрад фон Эрліхсгаўзэн 1441—1449
  • Людвіг фон Эрліхсгаўзэн 1449 ці 1450—1467
  • Генрых Ройс фон Пляўэн 1467—1470
  • Генрых Рэфле фон Рыхтэнбэрг 1470—1477
  • Мартын Трухзэс фон Вэцгаўзэн 1477—1489
  • Ёган фон Тыфэн 1489—1497
  • Фрыдрых Саксонскі 1497—1510
  • Альбэрт Гогенцолерн 1510—1525

Глядзіце таксамарэдагаваць

Літаратурарэдагаваць

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей