Турэцкая мова

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili (каротка: Türkçe [tyɾktʃe]) — афіцыйная мова ў Турэччыне, якая належыць да цюрскіх моваў. У якасьці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалёгіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюрская).

Турэцкая
Türk dili /Türkçe
Ужываецца ў Турэччына (Турэччына)
Рэгіён Малая Азія
Колькасьць карыстальнікаў к. 80 млн.
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Турэччыне
Рэгулюецца Turkish Language Association[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо турэцкі альфабэт[d][2]
Коды мовы
ISO 639-1 tr
ISO 639-3 tur

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёньня ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозьніваюць дунайскі, эскішэхірскі (у вілаеце Эскішэхір), разградзкі, дынлерскі, румэлійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газыянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

У 1928 годзе ў якасьці адной з рэформаў, праведзеных урадам Кемаля Ататурка ў першыя гады існаваньня Турэцкай Рэспублікі, асманскі турэцкі альфабэт быў заменены на лацінскі.

Сучасная турэцкая мова належыць да паўднёва-заходніх (або заходне-агускіх) цюрскіх моваў.

Адметнымі характарыстыкамі турэцкай мовы зьяўляюцца гармонія галосных і шырокая аглютынацыя. Асноўны словапарадак будуецца паводле схемы суб’ект—аб’ект—дзеяслоў. У турэцкай мове няма граматычнага роду. У мове выкарыстоўваюцца займеньнікі для вызначэньня другой асобы, якія адрозьніваюцца рознымі ўзроўнямі ветлівасьці, сацыяльнай дыстанцыі, узростам у адносінах да адрасату.

Распаўсюджаньнерэдагаваць

Турэцкая мова ў Турэччыне родная для 65 млн чалавек, альбо для амаль 90% насельніцтва краіны.

Каля 850 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Баўгарыі (1986), 37 тыс. ва Ўзбэкістане, Казахстане, Кыргыстане, Таджыкістане і Азэрбайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 120 тыс. чалавек на Кіпры і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).

Цяпер (2005) ва ўсім сьвеце па-турэцку размаўляюць каля 80 млн чалавек (паводле некаторых зьвестках да 100 млн).

Гісторыярэдагаваць

Сучасная турэцкая мова напроста паходзіць ад агускай — мовы ўсходніх цюрскіх плямёнаў, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя ў VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюрскімі) плямёнамі на захад.

На працягу апошніх некалькіх стагодзьдзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў пэрсыдзкай і арабскай моваў, у зьвязку з чым колькасьць запазычаных з гэтых моў словаў дасягала часамі 80% турэцкай лексыкі. Да XX стагодзьдзя існавала літаратурная мова Асманскай Імпэрыі, якая досыць моцна адрозьнівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.

Пасьля ўсталяваньня Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе, то бок у 1930-я гады пачаўся працэс замены іншамоўных запазычаньняў, асабліва з пэрсыдзкай і арабскай моваў, нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы пэрсыдзка-арабскага паходжаньня. У XX стагодзьдзі зьявіліся новыя паняткі з эўрапейскіх моваў, у першую чаргу з францускай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 годзе было створанае дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu») пад патранажам Мустафы Кемаля Ататурка.

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексычным, фанэтычным і сынтаксычным дачыненьні), зьяўляюцца перадусім балкана-цюрскі дыялект гагавузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Баўгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азэрбайджанская, а яшчэ далей — туркмэнская мова.

Пісьмовыя помнікі маюцца з XIII—XIV стагодзьдзяў.

Альфабэтырэдагаваць

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з разьвітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюрскай рунічнай пісьмовасьцю.

Да X ст. агузы зазналі ісламізацыю і перанялі арабскую пісьмовасьць у яе пэрсыдзкім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літараў, ды надалі новае значэньне некаторым ужо наяўным арабскім.

Асманскі альфабэт у параўнаньні з сучасным турэцкім
АсобнаУ канцыУ сярэдзінеНапачаткуСучасны турэцкі альфабэтМФА
a, e[a], [e]
b[b]
p[p]
t[t]
s[s]
c[ʤ]
ç[tʃ]
h[ħ]
h[x]
d[d]
z[z]
r[r]
z[z]
j[ʒ]
s[s]
ş[ʃ]
s[s]
ﺿd, z[d]
t[t]
z[z]
', h[ʕ]
g, ğ[ʁ]
f[f]
k[q]
k, g, ğ, n[k]
g, ğ[g]
n[ñ]
l[l]
m[m]
n[n]
v, o, ö, u, ü[v], [o], [œ], [u], [y]
h, e, a[h], [æ]
y, ı, i[j], [ɯ], [i]
Ататурк паказвае новы турэцкі альфабэт жыхарам. 20 верасьня 1928

На пачатку 1926 г. Кемаль Ататурк узяў удзел у кангрэсе цюрколягаў у Баку, на якім, у прыватнасьці, прагучала патрабаваньне аб стварэньні альфабэту на аснове лацінскага для цюрскіх моў.

З 1928 г. для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага шрыфту, у распрацоўцы якога Ататурк браў удзел. Асновай новага напісаньня словаў (як для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкай абэцэдзе 29 літараў, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

Вялікія літары
ABCÇDEFGĞHIİJKLMNOÖPRSŞTUÜVYZ
Маленькія літары
abcçdefgğhıijklmnoöprsştuüvyz

Асаблівасьці вымаўленьнярэдагаваць

ЛітараФанэмаАпісаньне
c[]афрыката, як бел. дж
ç[]афрыката, як бел. ч
e[ɛ]як бел. э
ğ[ː], [j]yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часьцей нямы зычны; на канцы складу рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасьля галосных пярэдняга шэрагу, пазначае гук, блізкі да бел. й
h[h]як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı[ɯ]паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j[ʒ]мякчэй бел. ж
o[ɔ]як бел. o
ö[œ]як ням. ö у möchte
s[s]як бел. с
ş[ʃ]мякчэй бел. ш
ü[y]як ням. ü у müssen
v[v]/[w]блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у ангел. wood
y[j]як бел. й
z[z]як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове.Літары лацінскага альфабэту q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаньнях.

Фанэтыка і фаналёгіярэдагаваць

Галосныярэдагаваць

У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга шэрагу), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга шэрагу). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасьці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзеньні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.

Табліца турэцкіх галосных (МФА)

Зычныярэдагаваць

Зычныя ў літаратурнай турэцкай мове
БілябіяльныяЛябіядэнтальныяЗубныяАльвэалярныяПостальвэалярныяПалятальныяВэлярныяҐлятальныя
Выбухныяpbcɟkɡ
Насавыяmn
Фрыкатыўныяfvszʃʒɣh
Афрыкаты
Ударныяɾ
Апраксымантыj
Лятэральныяɫl

Гармонія галосныхрэдагаваць

Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэньні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы.Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзьве асноўныя прыкметы па якіх адбываецца прыпадабненьне: шэраг (задні/пярэдні) і лябіялізаванасьць. Гармонія галосных зьяўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга шэрагу (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).

Турэцкія галосныя паводле шэрагу і лябіялізаванасьці
Пярэдняга шэрагуЗадняга шэрагу
НелябіялізаваныяЛябіялізаваныяНелябіялізаваныяЛябіялізаваныя
Высокага ўздымуiüıu
Нізкага ўздымуeöao

Адрозьніваюць вялікую і малую гармонію галосных:

  • У вялікай гармоніі ўдзельнічаюць галосныя высокага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца і па шэрагу, і па лябіялізаванасьці;
  • У малой гармоніі ўдзельнічаюць галосныя нізкага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца толькі па шэрагу.

Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасьці nız/niz/nuz/nüz:

  • masanız — ваш стол
  • dişçiniz — ваш дантыст
  • kaparonuz — ваш задатак
  • köprünüz — ваш мост

Прыкладам малой гармоніі зьяўляецца афікс месцазнаходжаньня de-da:

  • bahçede — у садзе
  • lokantada — у рэстаране

Гармонія складурэдагаваць

У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі складу, гэта азначае, што ў межах складу з галоснымі пярэдняга шэрагу спалучаюцца палянталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга шэрагу непалянталізаваныя (цьвёрдыя). Выключэньні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга шэрагу /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спэцыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).

Націскрэдагаваць

Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэньнем зьяўляюцца некаторыя словы зь ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэцкай моваў), службовыя словы і шмат якія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск зазвычай падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ува ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).

Граматыкарэдагаваць

Турэцкая належыць да аглютынацыйных (або «прыляпляючых») моваў і, тым самым, істотна адрозьніваецца ад індаэўрапейскіх. Гэта выяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узьнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэньнем. Парадак сьледаваньня тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад:Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны зьбіваць паветранага зьмея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласьці наступным чынам:  Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «зьмей-яго зьбіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленьне; -sın — паказьнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.

У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасьці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аарыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складовыя формы, вылучаюць таксама залежны стан і умоўнае і пажаданае трываньне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвэрбамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

Лексыкарэдагаваць

Прыклады запазычаных словаў з розных моваў:

  • з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алькаголь), saat (гадзіна)
  • з пэрсыдзкай: pencere (вакно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
  • з грэцкай: liman (порт), kutu (скрынка)
  • з францускай: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
  • зь іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)

Турэцкая мова ў Беларусірэдагаваць

Асманская турэцкая (побач з старажытнажыдоўскай) была, праўдападобна, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявеччы. Захавалася мноства кніг-білінгваў на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музэі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 году, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэты размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

Турэцкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 307. — ISBN 978-0-521-42443-1
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей