Пярун

Пяру́н — у славянскай міталёгіі бог нябеснага агню, адно з галоўных бостваў славянскага пантэону. Падобны да старажытна-грэцкага бога Зэўса й старажытнарымскага Юпітэра. У старажытных славянаў увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасьці. У «Аповесьці мінулых гадоў» сярод багоў Пярун названы першым. У гонар Перуна будавалі сьвяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі). Ідалы Пяруна былі пастаўленыя (побач з Дажбогам) ў Кіеве й Ноўгарадзе. Пасьля ўвядзеньня хрысьціянства функцыі й рысы Перуна нададзеняы Ільлі. Паводле старажытнабеларускіх павер’яў Пярун трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю й паражалі як стрэлы.

М. Прэсьнякоў. Пярун. 1998.

Пярун, паводле ўяўленьняў славянаў, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі й доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненай калясьніцы, ён разьяжджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук — каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы — маланкі. Імі ён зьнішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Яны нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб затуманіць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцьця — ваду. Пярун адным ударам свайго каменнага молату разьбівае хмары, і апладняльная вада імкліва ліецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека й беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун зьнішчае й жытло чалавека.

Рэлігійнае значэньне вобраз Перуна страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраваньне ў беларускім фальклёры: старажытныя сякеры называліся стрэламі Пяруна, гром — Пярун, зь ягоным вобразам зьвязаныя беларускія прымаўкі й праклёны.

Літаратурарэдагаваць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Ч. 1. / пад рэд. Пашкова (і інш.). — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — 592 с. — С. 16.
  • Кантата "Повстань Перуне!"  (укр.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей