Полк імя Кастуся Каліноўскага

беларускі добраахвотніцкі батальён ва Ўкраіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковая фармацыя ў складзе Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня ў якасьці батальёну.

Полк імя Кастуся Каліноўскага
укр. Полк імені Кастуся Калиновського
Гады існаваньнясакавік 2022 году — наш час
КраінаСьцяг Украіны Украіна
ПадпарадкаваньнеУзброеныя сілы Ўкраіны
Уваходзіць уМіжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны
Уключае ў сябе2 батальёны «Волат» і «Ліцьвін», групу «Кібэрпартызаны»
Функцыявызваленьне Беларусі праз вызваленьне Ўкраіны[1]
Колькасьцьзвыш 500 (2022 год)
ДысьлякацыяКіеў
МянушкаКаліноўцы[2]
ЗаступнікКастусь Каліноўскі
ДэвізЗа нашу і вашу свабоду
Колеры
Бел-чырвона-белы сьцяг
ВойныРасейска-ўкраінская вайна
Удзел уРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Дзейны камандзірДзяніс Прохараў
Вядомыя камандзірыЮры Макітаў

Ад 21 траўня 2022 году быў пераўтвораны з батальёну ў полк. Складаецца зь беларускіх добраахвотнікаў. Сваю назву атрымаў у гонар Кастуся Каліноўскага — кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у анэксаваным Расейскай імпэрыяй Вялікім Княстве Літоўскім, нацыянальнага героя Беларусі. Складаецца з батальёнаў «Ліцьвін»[a], «Волат» і «Тэрор» (апошні адасобіўся ў жніўні 2022). У склад палку таксама ўваходзіць адмысловая група беларускіх добраахвотнікаў «Чорны кот»[3][b]. Адна зь некалькіх фармацыяў беларускіх добраахвотнікаў, якія бароняць Украіну[4].

Гісторыярэдагаваць

Нашыўка батальёна імя К. Каліноўскага
Беларускія добраахвотнікі, 2022 г.

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у расейска-ўкраінскай вайне зь вясны 2014 году. Група беларусаў брала ўдзел у баях за Пяскі, каля Данецкага аэрапорту ў ліпені 2014 году. Таго ж году ўтварыўся аддзел «Пагоня», а ў чэрвені 2015 году — тактычная група «Беларусь», якая брала ўдзел у баях за Аўдзееўку, Пяскі, Валнаваху, Мар’інку.

Па адкрытым нападзе Расеі на Ўкраіну 2 сакавіка 2022 году ва Ўкраінскім войску ўтварылася першая рота, якая складалася зь іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Паводле зьвестак Радыё Свабода, на 4 сакавіка ў яе ўвайшлі каля 40 чалавек[5]. Сярод першых ваяроў — удзельнікі тактычнай групы «Беларусь», сябры Белага Легіёну і Маладога Фронту[6]. 4 сакавіка 2022 году ў абарончых баях ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Ліцьвін»[7]. Паводле зьвестак на 5 сакавіка, Украіну абараняла 200 беларускіх добраахвотнікаў, яшчэ 300 беларусаў, гатовых далучыцца да Замежнага легіёну, знаходзілася ў Польшчы[8].

9 сакавіка 2022 году беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага[9]. Асноўнай сваёй задачай ваяры Батальёну бачаць «сёньня бараніць Украіну, заўтра — вызваліць Беларусь»[10][11].

18 сакавіка 2022 году ў Кіеве зьявіліся білборды «Разам — назаўжды» з выявай добраахвотніка батальёну імя Кастуся Каліноўскага, каб прадэмастраваць, што беларусы з Батальёну разам з украінскім народам паўсталі на абарону Ўкраіны супраць агрэсара[12].

25 сакавіка 2022 году батальён імя Кастуся Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сілаў Украіны.

21 траўня 2022 году Батальён абвясьціў пра стварэньне Беларускага палку імя Кастуся Каліноўскага, у які ўвойдуць батальёны «Ліцьвін» і «Волат»[13].

4 чэрвеня 2022 году галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны адзначыла байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага ўзнагародамі «За бойові заслуги» і «Україна — понад усе!» — за неймаверную мужнасьць, праяўленую падчас выкананьня баявых заданьняў[14]. 17 чэрвеня байцы палку Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе»[15].

У ліпені 2022 году зьявілася інфармацыя пра трэці батальён палку — «Тэрор»[16].

9 жніўня 2022 году ў Віленскай катэдры адбылася ўрачыстая беларуская імша, на якой палку імя Кастуся Каліноўскага перадалі асьвечаны сьцяг, зроблены віленскімі беларусамі. У выкананьні мужчынскага хору «Унія» прагучалі гімны Пагоня і Магутны Божа. Зачыталі зварот да байцоў ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы: «Я захопленая вашаю адвагаю і вашай верай у найбольшую чалавечую каштоўнасьць, якою ёсьць Свабода. Бароніце вы яе для ўсіх нас. Змагаецеся сёньня з самым лютым ворагам ня толькі Ўкраіны, але і беларускага народу. Гэты вораг — расейская імпэрыя, якая стагодзьдзямі зьнішчала імкненьне народаў да свабоды, да волі, да незалежнасьці. Пасьля ўсіх страшных бедаў, якія перажыло чалавецтва за мінулае стагодзьдзе, Расея зноў разьвязала крывавую вайну, імкнучыся рабаваць і забіваць сваіх суседзяў… Малю Ўсемагутнага за нашую агульную перамогу і каб апекаваўся кожным і кожнай з вас, пакуль ня вернемся ўсе разам у сваю родную Беларусь. Памажы вам Божа! Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!». На цырымоніі ўручэньня сьцягу была Сьвятлана Ціханоўская, сябры створанага ёю Аб’яднанага пераходнага кабінэту і ўдзельнікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь»[17].

Бела-чырвона-белы сьцяг з калюмнамі ў форме трызуба беларускай дыяспары Ўкраіны, які таксама выкарыстоўвае полк імя Кастуся Каліноўскага[18][19]

У жніўні 2022 году пастановай Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны камандзіра роты выведкі Паўла Волата, які стаяў каля вытокаў утварэньня палку і загінуў 15 траўня ў час выкананьня баявой задачы на поўдні Украіны, пасьмяротна прадставілі да ўзнагароды: мэдаля «Україна понад усё!». У палку правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Мэдаль Паўла Волата перадалі яго маці Натальлі Суславай[20].

У верасні 2022 году МУС Беларусі прызнала інтэрнет-рэсурсы палка экстрэмісцкім фармаваньнем[21].

У лістападзе 2022 году полк імя Кастуся Каліноўскага ўзяў удзел у вызваленьні Херсону. Папярэдне вайскоўцы палка з дапамогай мінамётнага разьліку ўтрымлівалі пазыцыю каля сяла Аляксандраўка на поўдні Баштанскага раёну Мікалаеўскай вобласьці, што за 40 км на поўнач ад Херсону[22]. 6 сьнежня 2022 году намесьнік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук паведаміў, што ў склад штабу палка ўвайшла прэс-сакратарка групы беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны» Юльяна Шаметавец[23][24].

4 студзеня 2023 году сябры Руху «Вольная Беларусь» перадалі для дабраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага баявы бесьпілётнік «Кажан Е 630» і лекі. Бесьпілётнік папярэдне набылі на ўкраінскім заводзе за сродкі, сабраныя за кошт ахвяраваньняў ад беларускай дыяспары ЗША і Польшчы[25]. 26 студзеня каардынатар Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк сустрэўся з байцамі палку Каліноўскага ў Кіеве (Украіна). Тамсама Пазьняк і сябра Сакратарыяту Руху Павал Вусаў сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Ўкраіны, што ўваходзілі ў міжфракцыйную групу «За дэмакратычную Беларусь»[26]. 30 студзеня Зянон Пазьняк прыехаў на фронт расейска-ўкраінскай вайны ў Бахмут (Данецкая вобласьць), дзе сустрэўся з шырэйшым колам ваяроў палка Каліноўскага[27]. Яго суправаджалі Павал Вусаў і лекар Зьміцер Шчыгельскі ад «Кібэрпартызанаў». 4 лютага 2023 году Рух «Вольная Беларусь» паставіў на ўлік у Польшчы Фундацыю «Вольная Беларусь», каб працягваць збор ахвяраваньняў на падтрымку палку Каліноўскага[28].

25 верасня 2023 года стала вядома, што Полк Каліноўскага стварае новы батальён Western. У яго склад ужо ўвайшлі афіцэры краін НАТА і прафесійныя іншаземцы з баявым досведам.[29]

Прысягарэдагаваць

25 сакавіка 2022 году ў Дзень Волі (Дзень Незалежнасьці Беларусі) беларускія добраахвотнікі батальёну імя Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу — увайшлі ў склад Узброеных сілаў Украіны. Тэкст самой прысягі быў на беларускай мове, з шматлікімі спасылкамі на гісторыю Беларусі і заканчваўся словамі «Жыве Беларусь!»[30].

Беларусь, маці мая Радзіма. Клянуся вызваляць і бараніць цябе там дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс твайго вызваленьня. Біцца да перамогі за тваю свабоду. Як біліся нашыя продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Воршай, Смаленскам, Палонкай. Бязьлітасна гнаць бязродных апрычнікаў зь зямель тваіх. Як гналі ваяры Вялікага Княства Літоўскага і беларускай шляхты, касінеры Касьцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, жаўнеры Народнай Рэспублікі і партызаны Супраціву. Бараніць кроў тваёй нацыі, моц тваёй зямлі і Боскі дух твайго існаваньня. У шэрагах вольных братоў і ў палоне. На Айчыне і ў выгнаньні. І ў баі і ў падпольлі. Няхай рукі мае сьціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы ня скончаць сьціскаць шыі сыноў Тваіх. Няхай лязгат майго затвору не сьціхае, пакуль чутны лязгат кратаў за сьпінамі герояў тваіх. Няхай хопіць мне жыцьця, каб адпомсьціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх. Да астатняга пляску рэк Тваіх у маіх вачах. Пакуль будзе чутны тупат «Пагоні» ў сэрцы маім. Жыць з табою, памерці за цябе, і адрадзіць веліч тваю. Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Удзельнікірэдагаваць

Загінулыя ваярырэдагаваць

13 сакавіка 2022 году пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёну імя Кастуся Каліноўскага Аляксей Скобля (31 год) з пазыўным «Тур»[33].

26 сакавіка ад баявога раненьня каля места Ірпеню загінуў баец батальёну імя Кастуся Каліноўскага Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор». У гэты дзень батальён зьнішчыў тры БМП расейскіх захопнікаў, аднак Апанасовіч атрымаў моцнае раненьне, выратаваць яго жыцьцё не ўдалося[34]. Зьмітру было 32 гады, ён родам з Смаргоні. Праходзіў вайсковую службу ў 38-й дэсантнай брыгадзе ў Берасьці. Апошнія гады жыў у Варшаве, працаваў дальнабойшчыкам, адтуль прыехаў як добраахвотнік на абарону Ўкраіны[35].

16 траўня 2022 году ў час апэрацыі з вызваленьня ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае раненьне камандзір роты батальёну імя Кастуся Каліноўскага Павал з пазыўным «Волат»[36].

26 чэрвеня 2022 году ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван Марчук з пазыўным «Брэст»[37].

28 ліпеня ў час вызваленьня ўкраінскага сяла ад расейскіх захопнікаў загінуў баец батальёну «Волат», асабістыя зьвесткі якога не раскрываюцца на просьбу сваякоў[38].

Памяць, ушанаваньнерэдагаваць

У сакавіку 2022 году Юры Стыльскі з гурту «Дай Дарогу!» напісаў песьню, прысьвечаную беларускім добраахвотнікам з батальёну імя Кастуся Каліноўскага, аўтар тэксту — каліновец Радзівон Батулін[39].

28 красавіка 2022 году пастановай 16-й сэсіі мескай рады Хмяльніцкага вуліцу Пушкіна перайменавалі ў гонар палеглага ваяра батальёну імя Кастуся Каліноўскага Героя Ўкраіны Аляксея Скоблі[40].

У чэрвені 2022 году беларуская сьпявачка Маргарыта Ляўчук выпусьціла песьню «Прайду няўхільна цяжкі шлях», прысьвечаную ваярам-каліноўцам[41]. У аснове песьні вершы Радзівона Батуліна, аўтар музыкі — Канстанцін Яськоў, рэжысэр кліпа — Арцём Лобач.

Шэраг байцоў Палка Каліноўскага маюць узнагароды ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

Глядзіце таксамарэдагаваць

Заўвагірэдагаваць

  1. ^ Ліцьвіны — гістарычная саманазва беларусаў
  2. ^ «Чорны кот» — беларуская партызанская арганізацыя, якая ў 1944—1957 гадох вяла ўзброенае змаганьне з расейска-савецкімі акупантамі за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ Аб палку // Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага, 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  2. ^ За што змагаюцца Каліноўцы // Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага, 4 чэрвеня 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  3. ^ Адмысловая група беларускіх дабраахвотнікаў «Чорны кот», YouTube
  4. ^ Ва Украіне ваюе некалькі груп беларускіх добраахвотнікаў, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28 сакавіка 2022 г.
  5. ^ «Не рабіцеся злачынцамі!» — беларускі дабраахвотнік «Курган» зьвяртаецца да беларускіх вайскоўцаў, 4 сакавіка 2022 г.
  6. ^ «Верым, што пераможам Расею, а пасьля вызвалім Беларусь». У беларускую роту тэрабароны Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў, Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
  7. ^ У баях ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
  8. ^ Пракоп’еў: 200 беларусаў ужо ваюе на баку Украіны, яшчэ 300 гатовыя, Наша Ніва, 5 сакавіка 2022 г.
  9. ^ Орлова В. Білоруси створили батальйон для оборони Києва (відео), УНІАН, 9 сакавіка 2022 г.
  10. ^ «Сёння мы баронім Украіну, заўтра — вызвалім Беларусь» | Беларусы на войне за Украину, Белсат, 7 сакавіка 2022 г.
  11. ^ Europe’s last dictator: Lukashenko’s fate depends on Ukraine [Апошні дыктатар Эўропы: лёс Лукашэнкі залежыць ад Украіны], The Spectator, 9 красавіка 2022 г.
  12. ^ У Кіеве з’явіліся беларускія банеры ФОТА(недаступная спасылка), Наша Ніва, 18 сакавіка 2022 г.
  13. ^ Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палка, Радыё Свабода, 21 траўня 2022 г.
  14. ^ Байцы палку Каліноўскага атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2022 г.
  15. ^ Байцы палку Каліноўскага атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды. Фотафакт, Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2022 г.
  16. ^ У палку Каліноўскага заявілі, што фармуюць трэці батальён — «Літвін», Радыё Свабода, 18 ліпеня 2022 г.
  17. ^ Палку Каліноўскага ўручылі сьцяг ад імя Рады БНР, Радыё Свабода, 9 жніўня 2022 г.
  18. ^ Білоруси створили в Україні "Білоруський Добровольчий Корпус" (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  19. ^ В Україні з’явився «Білоруський Добровольчий Корпус» (ВІДЕО) (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  20. ^ Маці загінулага ва Ўкраіне беларуса, якая прыняла за яго ўзнагароду, гэта вядомая гомельская выкладчыца, якую рэпрэсавалі, Радыё Свабода, 14 жніўня 2022 г.
  21. ^ МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»
  22. ^ «Калі людзі даведваліся, што мы беларусы, то любоў іх проста перапаўняла» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 14 лістапада 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  23. ^ Аб'яднаньне палка Каліноўскага і Кібэрпартызан // Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага, 6 сьнежня 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  24. ^ Полк Каліноўскага і «Кібэрпартызаны» заявілі пра аб’яднаньне // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 сьнежня 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
  25. ^ Баявы дрон на ўзбраеньні палка Каліноўскага // Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, 7 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 9 студзеня 2023 г. Праверана 12 студзеня 2023 г.
  26. ^ Зянон Пазьняк сустрэўся з Палком Каліноўскага і палітыкамі ў Кіеве // Беларуская служба Радыё «Свабода», 26 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 30 студзеня 2023 г. Праверана 9 лютага 2023 г.
  27. ^ Зянон Пазьняк прыехаў у Бахмут разам з ваярамі палка Каліноўскага // Партал «Новы час», 30 студзеня 2023 г. Праверана 9 лютага 2023 г.
  28. ^ Нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» зарэгістраваў Фундацыю «Вольная Беларусь» // Партал «Беларуская Салідарнасьць», 4 лютага 2023 г. Праверана 9 лютага 2023 г.
  29. ^ Полк Каліноўскага стварае новы батальён Western
  30. ^ Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, Радыё Свабода, 26 сакавіка 2022 г.
  31. ^ «Міру не будзе ніколі, пакуль існуе такая грозная імперыя, як Расея». Забіты яшчэ адзін беларус, Белсат, 13 красавіка 2022 г.
  32. ^ «Украінцы жартуюць: не хвалюйцеся, зараз вызвалім сябе, пойдзем ратаваць вас». Пагутарылі з беларусам, які запісаўся ў тэрытарыяльную абарону Украіны, Наша Ніва, 1 сакавіка 2022 г.
  33. ^ Ва Ўкраіне загінуў баец з батальёну Кастуся Каліноўскага, Радыё Свабода, 13 сакавіка 2022 г.
  34. ^ Загінуў баец батальёна Кастуся Каліноўскага, Радыё Свабода, 26 сакавіка 2022 г.
  35. ^ Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне, Радыё Свабода, 1 красавіка 2022 г.
  36. ^ На вайне ва Ўкраіне загінуў Павал «Волат» — камандзір атраду, шосты беларускі баец з пачатку паўнамаштабнага ўварваньня Расеі, Радыё Свабода, 16 траўня 2022 г.
  37. ^ «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрвію з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Севераданецку, Радыё Свабода, 5 ліпеня 2022 г.
  38. ^ Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Ўкраіны, Радыё Свабода, 29 ліпеня 2022 г.
  39. ^ Юрый Стыльскі напісаў песню, прысвечаную беларускім добраахвотнікам, Эўрапейскае радыё для Беларусі, 17 сакавіка 2022 г.
  40. ^ Олена Кошарська, Ланову, Гастелло та Пушкіна: на чию честь перейменували вулиці Хмельницького, vsim.ua, 23 траўня 2022 г.
  41. ^ Маргарыта Ляўчук выпусціла кліп, прысвечаны героям нашага часу, Хартыя’97, 7 чэрвеня 2022 г.
  42. ^ Міраслаў Лазоўскі - Рада БНР, 27 траўня 2023 г.
  43. ^ «Зноў зьбіраюся на фронт». Вялікая размова зь Дзянісам Урбановічам — Радыё Свабода, 11 сакавіка 2023 г.
  44. ^ Мэдаль БНР за баявыя заслугі — Рада БНР, афіцыйны сайт, 13.03.2023
  45. ^ Рада БНР пасьмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара - Радыё Свабода, 25.06.2023
  46. ^ Рада БНР узнагародзіла журналістку Свабоды Алену Радкевіч і іншых дзеячоў за заслугі перад беларускім народам - Радыё Свабода, 24.03.2024

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

  • Кантакты // Добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага, 2022 г. Праверана 10 сьнежня 2022 г.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей