Мэдыцына

навука па выяўленьні, пазьбяганьні і лячэньні хваробаў

Мэдыцы́на (па-лацінску: Medicina) — вобласьць навуковай і практычнай дзейнасьці па дасьледаваньні нармалёвых і паталягічных працэсаў у арганізме чалавека, розных захворваньняў і паталягічных станаў, па захаваньню і ўмацаваньню здароўя людзей. Да сучаснай мэдыцыны ставіцца ня толькі навука здароўя, біямэдычныя дасьледаваньні й выкарыстаньне мэдычнай тэхнікі для дыягностыкі й лячэньня траўмаў і хваробаў, як правіла, з дапамогай лекаў альбо хірургічнага ўмяшаньня, але й такія віды тэрапіі, як то псыхатэрапія, накладаньне зьнешніх шынаў, пратэзаваньне, біяпрэпараты, іянізуючае апраменьваньне й іншыя. Слова мэдыцына паходзіць ад лацінскага medicina, што перакладаецца як «мастацтва вылячэньня»[1].

Статуя Асклепі — грэцкага бога мэдыцыны

Мэдыцына існуе некалькі тысячаў гадоў, на працягу большай часткай гісторыі мэдыцына ня мела навуковага базісу і часьцяком абапіралася на сувязь з рэлігійнымі і філязофскімі перакананьнямі мясцовай культуры. Напрыклад, старажытныя шаптуны ўжывалі травы для лячэньня хворага і прачытвалі малітвы за вылячэньне, або старажытныя філёзафы ўжывалі кровапусканьне ў адпаведнасьці з тэорыямі гумарызму. У апошнія стагодзьдзі, са зьяўленьнем сучаснай навукі, мэдыцына стала ў нейкай ступені спалучэньнем мастацтва і навукі. У той час як хірургічная тэхніка па сутнасьці зьяўляецца мастацтвам, якое базуецца на практыцы, веданьне таго, што адбываецца на вузавым і малекулярным узроўні ў тканках узьнікае праз навуку.

Форма мэдыцыны, якая мела месца да навуковага падыходу, цяпер вядомая як традыцыйная або народная мэдыцына. Яна па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца разам або замест навуковай мэдыцыны. Напрыклад, зьвесткі пра эфэктыўнасьць акупунктуры зьяўляюцца зьменлівымі й непасьлядоўнымі[2], але, як правіла, гэтая працэдура зьяўляецца бясьпечнай, калі зроблена адпаведным чынам падрыхтаваным практыкам[3]. У адрозьненьне ад гэтага, лячэньне за межамі межаў бясьпекі й эфэктыўнасьці называюцца ашуканствам.

Нягледзячы на тое, што мэдычныя тэхналёгіі й клінічны вопыт гуляе першарадную ролю ў сучаснай мэдыцыне, пасьпяховае вылячэньне працягвае патрабаваць ад лекара праяваў звычайных чалавечых пачуцьцяў і спачуваньня, вядомага як мэдычная тактоўнасьць[4].

Глядзіце таксамарэдагаваць

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ «Medicine». Online Etymology Dictionary
  2. ^ Colquhoun, D; Novella S (2013). «Acupuncture is a theatrical placebo: the end of a myth». Anesthesia & Analgesia. 116 (6): 1360–1363.
  3. ^ «Acupuncture». National Cancer Institute.
  4. ^ Culliford Larry (December 2002). «Spirituality and clinical care (Editorial)». British Medical Journal 325 (7378): ст. 1434–1435.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей