Лаос

Лао́с, афіцыйна — Лаоская народна-дэмакратычная рэспубліка (Lao, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao) — краіна, якая ня мае выхаду да мора ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, разьмешчаная на паўвостраве Індакітай. Сталіца Віенцьян (180 000 жыхароў), галоўная рака Мэконг. На поўначы мяжуе з М’янмай і Кітаем, на ўсходзе зь Віетнамам, на поўдні з Камбоджай, на захадзе з Тайляндам.

Лаос
ສາທາລະນະລັດ ປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ
Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao
Сьцяг ЛаосуГерб Лаосу
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: ສັນຕິພາບ ເອກະລາດ ປະຊາທິປະໄຕ ເອກະພາບ ວັດທະນາຖາວອນ
Дзяржаўны гімн: «Pheng Xat Lao»
Месцазнаходжаньне Лаосу
Афіцыйная моваЛао
СталіцаВіенцьян
Найбуйнейшы горадВіенцьян
Форма кіраваньня рэспубліка
Бунянг Варачыт
Танглун Сысуліт
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
83-е месца ў сьвеце
236 800 км²
2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
101-е месца ў сьвеце
6 320 000
26,7/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
129 месца ў сьвеце
$13,310 млрд
$2127
ВалютаКіп (LAK)
Часавы пасUTC (UTC+7)
Незалежнасьць
ад Францыі
19 ліпеня 1949 году
Аўтамабільны знакLAO
Дамэн верхняга ўзроўню.la
Тэлефонны код+856

Адміністрацыйны падзелрэдагаваць

Лаос дзеліцца на 16 правінцыяў (ແຂວງ, кхоўэнгаў), 1 выдзелены горад (ນະຄອນຫລວງ, кампхенг накхон) і 1 спэцыяльную акругу (ເຂດພິເສດ, кхетпхісэт):

  • Атапеў
  • Аўдамксай
  • Бокео
  • Борыкхамксай
  • Віенцьян (выдзелены горад)
  • правінцыя Віенцьян
  • Ксэконг
  • Ксыенг Кхоўсанг
  • Кхамоўан
  • Лоўанг Намтха
  • Лоўангпхабанг
  • Пхонгсалі
  • Сараван
  • Сараванакхет
  • Сайсомбоўн (спэцыяльная акруга)
  • Саябоўры
  • Хоўапхан
  • Чампасак

Геаграфіярэдагаваць

Лаос знаходзіцца на Індакітайскай паўвысьпе ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі; зьяўляецца адзінай краінай рэгіёну, якая ня мае выхаду да мора. Паверхня краіны амаль цалкам пакрытая трапічнымі лясамі. На поўначы краю цягнуцца невысокія горы. Самым высокім пунктам краіны зьяўляецца гара Пхоў Бія (2817 м). На паўночным усходзе ўзвышаныя тэрыторыі пераходзяць у пласкагор’е Урн. Рака Мэконг часткова зьяўляецца памежнай з Тайляндам.

Клімат краіны знаходзіцца пад уплывам мусонаў — ад канца траўня да канца лістапада цягнецца сэзон трапічных дажджоў, а ад сьнежня да красавіка сухі сэзон з высокай тэмпэратурай, кароткія вясна і восень выконваюць пераходныя пэрыяды паміж гэтымі сэзонамі.

Вялікіх гарадоў няма, сталіца налічвае толькі 180 000 жыхароў, іншыя крупныя гарады — Луанг-Прабанг (50 тыс.), Саванакхет (70 тыс.), Паксэ (90 тыс.).

З 1993 году ўрад вызначыў ахоўныя прыродныя зоны, якія складаюць 21% тэрыторыі краіны.

Эканомікарэдагаваць

Лаос — слабаразьвітая краіна. 70% насельніцтва маюць прыбытак меней за 2 даляры за дзень, 80% жывуць у сельскай мясцовасьці. 45% СУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку. Асноўная сельскагаспадарчая культура — рыс. Але ў апошнія гады пачаўся рост прамысловасьці. Рост эканомікі ў 2005 годзе склаў 7,2%, дэфіцыт бюджэту вырас да 9,9% СУП.

У горных раёнах гістарычна вырошчваецца опіюмны мак і вядзецца вытворчасьць гераіну.

Дэмаграфіярэдагаваць

Шэсьць мільёнаў жыхароў Лаосу разьмеркаваныя нераўнамерна. Значная частка насельніцтва жыве ўздоўж ракі Мэконг, і вакол сталіцы. Горныя раёны на ўсходзе заселены мала.

У гарадах жыве меней трэці насельніцтва. У Віенцьяне і прыгарадах жыве каля 600 тыс. чалавек.

Этнічны склад насельніцтварэдагаваць

Нягледзячы на невялікае насельніцтва краіны, тут жыве вялікая колькасьць розных плямёнаў і народнасьцяў.

У Лаосе насельніцтва адрозьніваюць па раёнах іх пражываньня, а не па этна-лігвістычных адметнасьцях. Выдзяляюць тры наступныя групы народаў:

  • Лао Лум — жывуць на раўнінах, уздоўж вялікіх рэкаў і ў гарадах. У іх лік уваходзіць асноўны народ Лао і родных ім таі (тхаі ныа, тхаі чорныя, тхаі белыя, пхутхаі, юан), да гэтай групы адносяць 67% насельніцтва.
  • Лао Тхэнг — жывуць на халмах і невысокіх гарах, да іх адносяць шмат плямёнаў, і яны складаюць 22% насельніцтва. Іх лічаць старажытным насельніцтва Лаосу, на сьвятах лаосцы даюць ім сымбалічную даніну за права жыць на іх тэрыторыі. У склад Лао Тхэнг уваходзяць горныя моны (кхаму, ламет, путэнг і іншыя) і горныя кхмэры, мовы якіх адносяць да монкхерскай сям’і.
  • Лао Сунг — насяляюць высокагорныя раёны, вышэй за 1000 мэтраў. Гэтыя раёны знаходзяцца ўдалечыні ад гарадоў і рэкаў, і цяжкадасяжныя. Іх доля складае 10% насельніцтва. Да іх адносяць народы мяо, яо, лаху, лісу, акха.

У Лаосе жывуць таксама кітайцы, віетнамцы, індусы, бірманцы і іншыя.

Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня выдзяляюць групы Лао-Тай, Мон-Кхмэр, Тыбета-Бірманцы і Мяо-Яо. Па мовах насельніцтва падзяляецца на 47 этнічных груп і 149 падгруп.

Колькасьць людзей, не належачых да гэтых груп (індусы, тайляндцы, віетнамцы, кітайцы, эўрапейцы) нязначнае, многія зь іх пакінулі краіну пасьля прыходу да ўлады камуністаў.

Рэлігіярэдагаваць

Большасьць насельніцтва — будысты. Шматлікія плямёны групаў Лао Тхэнг і Лао Сунг — аніміты са сваімі сыстэмамі прыродных духаў і рытуалаў. Існуюць невялікія абшчыны хрысьціян, мусульман і індуістаў.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей