Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдаґаваньня існага артыкула.

Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!рэдагаваць

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.

Асноўныя панэлірэдагаваць

Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.

  • Панэль рэдаґаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — клікніце на панэль і палепшыце артыкул.
  • Панэль рэдаґаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдаґаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікіразьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
  • Даведайцеся болей, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану.


  • Калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце абмеркаваньне і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак, тут Вы можаце таксама задаць пытаньні наконт артыкула.

Вікіразьметкарэдагаваць

Націснуўшы рэдаґаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.

ВікіразьметкаВыглядае як
''курсіў''курсіў
'''тоўсты'''тоўсты
==загаловак==
===падзагаловак===
====падзагаловак (меншы шрыфт)====
загаловак
падзагаловак
падзагаловак (меншы шрыфт)
[[Беларуская мова]], спасылка на [[Беларуская мова|нутраную старонку]]Беларуская мова, спасылка на нутраную старонку
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia?ref=hl спасылка на вонкавы сайт]спасылка на вонкавы сайт
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]]Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага
* зрабіць сьпіс проста
** болей зорачак — глыбейшы водступ
  • зрабіць сьпіс проста
    • болей зорачак — глыбейшы водступ
# сьпіс з аўтаматычнай
# нумарацыяй радкоў
  1. сьпіс з аўтаматычнай
  2. нумарацыяй радкоў
[[Файл:Panoramic photograph of interior of Colosseum.jpg|міні|250пкс|Выява з подпісам]]
Выява з подпісам
<ref>Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту<ref>Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай
{{Крыніцы}}Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула)
--~~~~Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў)

Больш поўны разбор асноўных дзеяньняў зь вікіразьметкай глядзіце тут: Вікіпэдыя:Памятка і тут: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне.

Агульныя парадырэдагаваць

  • Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.
  • Калі Вы ня ўпэўнены, што зробіце свае першыя праўкі добра, то перад тым, як рэдаґаваць нейкі артыкул, Вы маеце магчымасьць спакойна патрэніравацца на гэтай старонцы.
  • Перад захаваньнем рэдаґаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.
  • Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў акенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».

Дапаможныя сродкірэдагаваць

  • Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.

Перад тым, як захаваць праўкурэдагаваць

Перад тым, як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы ня ўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод словаў) — іх трэба выдаліць (для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену» (таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox).

Глядзіце таксамарэдагаваць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей