Біблія

збор сьвятых кнігаў хрысьціянства і юдаізму

Бі́блія (па-грэцку: βιβλία — «кнігі», «звод кніг»[1][2]) — збор старажытных рэлігійных тэкстаў, кананізаваны ў юдаізьме і хрысьціянстве[1][2]. Хрысьціянская Біблія складаецца зь дзьвюх частак — Старога Запавету, кнігі якога прызнаюцца ў юдаізме, ды Новага Запавету, створанага пасьля жыцьця Ісуса Хрыста. Некаторыя групы ў хрысьціянстве ўключаюць у адзін ці абодва Запаветы сьвятыя пісаньні, сярод якіх самыя значныя завуцца апокрыфамі. У Стары Запавет уваходзяць кнігі, напісаныя да нараджэньня Хрыстовага і прынятыя хрысьціянскай царквой у склад пісаньня. Збольшага, ён супадае зь юдэйскай Бібліяй, але адрозьніваецца ад яе парадкам кніг і расстаноўкай акцэнтаў.

Біблія для большасьці хрысьціян уключае Новы Запавет, які апісвае жыцьцё і вучэньне Хрыста, лісты апостала Паўла ды іншых прыхільнікаў раньняе хрысьціянскае царквы, а таксама Кнігу Адкрыцьця. Новы Запавет уключае 27 кніг, галоўнай асобай якіх зьяўляецца Хрыстос. Большасьць кніг былі напісаныя на старажытнай грэцкай мове.

Аўтарстварэдагаваць

Біблія пісалася рознымі аўтарамі на працягу многіх стагодзьдзяў, згодна з традыцыйным пунктам гледжаньня ў хрысьціянстве — з XV стагодзьдзя да н. э. па I стагодзьдзе н. э. Многія сьвецкія дасьледчыкі прытрымліваюцца меркаваньняў аб больш позьнім паходжаньні кніг Старога Запавету. Некаторыя сучасныя дасьледчыкі прытрымліваюцца думкі пра тое, што большасьць кніг Старога Запавету і ўсё Эвангельля былі напісаныя ананімнымі аўтарамі[3]. Тэксты Эвангельляў існавалі ў ананімным выглядзе да пачатку другога стагодзьдзя, калі ім было прыпісана аўтарства[4].

Гістарычныя цэрквы лічаць, што сапраўднасьць кніг Сьвятога Пісаньня сьведчыць сьвятаайцоўская спадчына: сьвятыя мужы першых стагодзьдзяў, якія маглі чуць казаньне Эвангельля, альбо ад саміх апосталаў ці ад іх бліжэйшых вучняў, склалі канон кніг, якія можна было назваць Сьвятым Пісаньнем (у адрозьненьне ад паданьняў і апокрыфаў). Лічыцца, што сапраўднасьць кніг вызначаецца па адпаведнасьці зьместу кніг апостальскай веры.

У XVIII стагодзьдзі дакладнасьць традыцыйнага прыпісваньня біблейскіх кніг канкрэтным аўтарам была пастаўлена пад сумнеў[4]. У цяперашні час некаторыя навукоўцы лічаць, што большасьць кніг былі адрэдагаваныя і зьменены, і па гэтай прычыне аднавіць зьмест арыгінала ў наш час амаль немагчыма[5].

Стары Запаветрэдагаваць

Асноўны артыкул: Кнігі Старога Запавету

Кананічны тэкст Старога Запавету ўключае 39 кніг, некананічны грэцкі пераклад Сэптуагінта — на 11 кніг болей. Тэкст Старога Запавету напісаны на арамейскай мове, якая ў той час ужывалася жыдамі ў паўсядзённым жыцьці. Паводле юдаісцкай традыцыі Стары Запавет (Танах) дзеліцца на 3 часткі: «Закон» (Тора), «Прарокі» (Нэвіім) і «Пісаньні» (Кетувім).

† Кнігі Старога Запавету
Беларуская
назва
Лацінская
назва
Грэцкая
назва
Назва
ў Танаху
БыцьцёGenesisΓένεσιςבְּרֵאשִׁית
ВыхадExodusἜξοδοςשְׁמוֹת
ЛявітLeviticusΛευϊτικòνוַיִּקְרָא
ЛікіNumeriἈριθμοὶבְּמִדְבַּר
Другі законDeuteronomiumΔευτερονόμιονדְּבָרִים
Кніга Ісуса сына НаваIosueἸησοῦςיְהוֹשֻׁעַ
Кніга СудзьдзяўIudicumΚριταὶשׁוֹפְטִים
Кніга РутRuthΡοὺθרוּת
Першая кніга ЦарстваўI SamuelisΒασιλειων Α'שְׁמוּאֵל א׳
Другая кніга ЦарстваўII SamuelisΒασιλειων Β'שְׁמוּאֵל ב׳
Трэцяя кніга ЦарстваўI RegumΒασιλειων Γ'מְלָכִים א׳
Чацьвёртая кніга ЦарстваўII RegumΒασιλειων Δ'מְלָכִים ב׳
Першая кніга ЛетапісаўI ParalipomenonΠαραλειπομένων Α'דִּבְרֵי הַיָּמִים א׳
Другая кніга ЛетапісаўII ParalipomenonΠαραλειπομένων Β'דִּבְרֵי הַיָּמִים ב׳
Кніга ЭздрыEsdraeἚσδραςעֶזְרָא
Кніга НээмііNehemiaeΝεεμιαςנְחֶמְיָה
Кніга ЭстэрEstherἘσθὴρאֶסְתֵּר
Кніга ЁваIobἸῶβאִיּוֹב
ПсалтырPsalmorumΨαλμοὶתְּהִלִּים
Кніга Выслоўяў СаламонавыхProverbiorumΠαροιμιαιמִשְׁלֵי
Кніга Эклезіяста, альбо ПрапаведнікаEcclesiasticusἘκκλησιαστὴςקֹהֶלֶת
Найвышэйшая Песьня СаламонаваCanticum Canticorumᾎσμαשִׁיר הַשִּׁירִים
Кніга прарока ІсаіIsaiaeἨσαΐαςיְשַׁעְיָהוּ
Кніга прарока ЕрамііIeremiaeΙερεμίαςיִרְמְיָהוּ
Ераміін ПлачLamentationesΘρῆνοιאֵיכָה
Кніга прарока ЕзэкііляEzechielisἸεζεκιὴλיְחֶזְקֵאל
Кніга прарока ДаніілаDanielisΔανιὴλדָּנִיֵּאל
Кніга АсііOseeὩσηὲהוֹשֵׁעַ
Кніга ЁіляIoelἸωὴλיוֹאֵל
Кніга АмосаAmosἈμὼςעָמוֹס
Кніга АўдзеяAbdiaeἈβδιοὺעֹבַדְיָה
Кніга ЁныIonaeἸωνᾶςיוֹנָה
Кніга МіхеяMichaeaeΜιχαίαςמִיכָה
Кніга НавумаNahumΝαοὺμנַחוּם
Кніга АбакумаHabacucΑμβακοὺμחֲבַקּוּק
Кніга СафонаSophoniaeΣοφονίαςצְפַנְיָה
Кніга АгеяAggaeiἉγγαῖοςחַגַּי
Кніга ЗахарыіZachariaeΖαχαρίαςזְכַרְיָה
Кніга МалахііMalachiaeΜαλαχίαςמַלְאָכִי

Новы Запаветрэдагаваць

Асноўны артыкул: Кнігі Новага Запавету

Новы Запавет уключае 27 кніг, напісаных на старажытнагрэцкай мове, у якіх апісваецца жыцьцё і дзейнасьць Ісуса Хрыста — 4 Дабравесьці, пашырэньне ягонага вучэньня. Таксама значную частку Новага Запавету складаюць лісты або пасланьні да тагачасных вернікаў Рымскай імпэрыі ў Грэцыі, Малой Азіі, Палестыны ды Рыму. Сканчаецца Новы Запавет кнігай Апакаліпсіс.

† Кнігі Новага Запавету
Беларуская
назва
Лацінская
назва
СкарачэньнеМова арыгінала
Бел.Поўн.Мін.
Эвангельле паводле Мацьвея Evangelium secundum Matthaeum Мт Mt Mt Грэцкая (Кайнэ)
Эвангельле паводле Марка Evangelium secundum Marcum Мр,Мк Mk M,Mk Грэцкая (Кайнэ)
Эвангельле паводле Лукі Evangelium secundum Lucam Лк Lk L,Lk Грэцкая (Кайнэ)
Эвангельле паводле Яна Evangelium secundum Ioannem Ян Jn Jn,Jo Грэцкая (Кайнэ)
Дзеяньні Апосталаў Actus Apostolorum Дзеян Acts A Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Рымлянаў Epistula ad Romanos Рым Rom Ro Грэцкая (Кайнэ)
Першы ліст да Карынцянаў Epistula I ad Corinthios 1 Кар 1 Cor 1C Грэцкая (Кайнэ)
Другі ліст да Карынцянаў Epistula II ad Corinthios 2 Кар 2 Cor 2C Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Галятаў Epistula ad Galatas Гал Gal G Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Эфэсянаў Epistula ad Ephesios Эф Eph E Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Піліпянаў Epistula ad Philippenses Піл Phil Phi Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Каласянаў Epistula ad Colossenses Кал Col C Грэцкая (Кайнэ)
Першы ліст да тэсалёнікійцаў Epistula I ad Thessalonicenses 1 Тэс 1 Thess 1Th Грэцкая (Кайнэ)
Другі ліст да тэсалёнікійцаў Epistula II ad Thessalonicenses 2 Тэс 2 Thess 2Th Грэцкая (Кайнэ)
Першы ліст да Цімафея Epistula I ad Timotheum 1 Цім 1 Tim 1T Грэцкая (Кайнэ)
Другі ліст да Цімафея Epistula II ad Timotheum 2 Цім 2 Tim 2T Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Тытуса Epistula ad Titum Тыт Tit T Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Філімона Epistula ad Philemonem Флм Philem P Грэцкая (Кайнэ)
Ліст да Габрэяў Epistula ad Hebraeos Гбр Heb H Грэцкая (Кайнэ)
Ліст Якава Epistula Iacobi Як Jas Ja Грэцкая (Кайнэ)
Першы ліст Пятра Epistula I Petri 1 Пят 1 Pet 1P Грэцкая (Кайнэ)
Другі ліст Пятра Epistula II Petri 2 Пят 2 Pet 2P Грэцкая (Кайнэ)
Першы ліст Яна Epistula I Ioannis 1 Ян 1 Jn 1J, 1Jn Грэцкая (Кайнэ)
Другі ліст Яна Epistula II Ioannis 2 Ян 2 Jn 2J, 2Jn Грэцкая (Кайнэ)
Трэці ліст Яна Epistula III Ioannis 3 Ян 3 Jn 3J, 3Jn Грэцкая (Кайнэ)
Ліст Юды Epistula Iudae Юд Jude J Грэцкая (Кайнэ)
Адкрыцьцё Яна Багаслова Apocalypsis Ioannis Адкр. Rev R Грэцкая (Кайнэ)

Перакладырэдагаваць

Біблія, надрукаваная Францішкам Скарынам у 1517 годзе
Асноўны артыкул: Пераклады Бібліі

Біблія зьяўляецца найбольш перакладанай кнігай у сьвеце. На 31 студзеня 2007 року Біблія выдадзеная на 438 мовах, акрамя таго Новы Запавет перакладзены яшчэ на 1168 моваў, а на 848 моваў Біблія перакладзена часткова. Згодна са зьвесткамі кнігі рэкордаў Гінэса агульны наклад аддрукаваных Біблій з 1815 па 1975 склаў 2,5 мільярды асобнікаў.

На беларускую мовурэдагаваць

Асноўны артыкул: Пераклады Бібліі на беларускую мову

На тэрыторыі Беларусі сьпісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагмэнтаў зьявіліся, верагодней за ўсё пасьля хрышчэньня Русі (986—988). На працягу многіх стагодзьдзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на царкоўнаславянскай мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стагодзьдзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваньнем сьвятых кніг займалася Эўфрасіньня Полацкая (XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сьведчаць рукапісныя помнікі: Аршанскае, Полацкае, Друцкае Эвангельлі, Смаленскі псалтыр і інш.

Першым унікальным навукова-папулярным друкаваным выданьнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай старабеларускай літаратурнай мовы, была Біблія Ф. Скарыны. 6 жніўня 1517 году ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацыяў: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элемэнты, якія гармануюць зь вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго праскіх выданьнях мноства арнамэнтальных упрыгожаньняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку 1525 ў Вільні Скарына выпусьціў «Апостал» («Дзеі і пасланьні апосталаў»).

Наступным значным перакладам зьявілася праца Васіля Цяпінскага. Ён быў вядомым прыхільнікам Рэфармацыі ў Беларусі, заснаваў у сваім маёнтку Цяпіна друкарню. Ён выдаў Эвангельля ад Мацьвея, Марка і пачатак Лукі на дзьвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай.

Пазьней у 1563 выдадзена Берасьцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія). Выданьнем біблейскіх кніг займаўся Сымон Будны, Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, Сьпірыдон Собаль, Максім Вашчанка(be) й іншыя[2].

На працягу XVII—XIX стагодзьдзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.

На пачатку дваццатых гадоў баптысцкі прэсьвітар зь Берасьця Лукаш Дзекуць-Малей пераклаў Эвангельле на беларускую мову. Пазьней свае паслугі перакладу прапанаваў Антон Луцкевіч. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У 1931 годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналёгіі належыць да Вінцэнта Гадлеўскага, які скончыў пераклад Новага Запавету да 1930 году, аднак супрацьстаяньне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусьціць Новы Запавет толькі ў 1939 г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук гестапа. Яго працу працягнуў Пётар Татарыновіч. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны палянізмамі. Наступны пераклад зьвязаны з імем Янкі Станкевіча. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа), Анатоля Клышкі, Уладзіслава Чарняўскага. У 2002 годзе Васіль Сёмуха выдаў у Менску пераклад ўсёй Бібліі[6] на беларускую мову тарашкевіцай. З 1989 году ажыцьцяўляе дзейнасьць па перакладзе Сьвятога Пісаньня Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры Беларускім Праваслаўнай Царкве мітрапалітам Філарэтам. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Эвангельлеў і рыхтуецца да друку Дзеяньні Апосталаў.

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ а б Культуралогія…
  2. ^ а б в Чалавек і грамадства:…
  3. ^ Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
  4. ^ а б Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37—40
  5. ^
    • John Mill, Novum Testamentum Graecum, cum lectionibus variantibus MSS. (Oxford 1707)
    • E. Nestle, Einfürung in das Griechische Neue Testament,Göttingen, 1897, S. 23.
    • Bruce M. Metzger, Bart D. Ehrman The Text of the New Testament: Its Transmission, Corruption and Restoration, Oxford University Press, 2005, p. 154.
    • Bart D. Ehrman: Misquoting Jesus — The Story Behind Who Changed the Bible and Why, p. 90 (review)
  6. ^ Біблія на беларускай мове

Літаратурарэдагаваць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. -Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  • Г. В. Сініла. Біблія як феномен культуры і літаратуры. Мінск: Беларуская навука, 2003.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. -Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

Бібліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей