Брусэльскі сталічны рэгіён

Каардынаты: 50°50′45″ пн. ш. 4°21′7″ у. д. / 50.84583° пн. ш. 4.35194° у. д. / 50.84583; 4.35194Брусэ́льскі сталі́чны рэгіён (па-француску: Région de Bruxelles-Capitale, па-нідэрляндзку: Brussels Hoofdstedelijk Gewest) — адзін з трох рэгіёнаў Бэльгіі, суб’ект фэдэрацыі нароўні з Фляндрыяй і Валёніяй. Брусэльскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны зьяўляюцца раёнамі аднаго гораду (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусэль адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненьні да ўсёй аглямэрацыі.

Брусэльскі сталічны рэгіён
фр. Région de Bruxelles-Capitale
нід. Brussels Hoofdstedelijk Gewest
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Бэльгія
Статус фэдэратыўны рэгіён
Уваходзіць у рэгіён, рэгіён і Бэльгія
Адміністрацыйны цэнтар Брусэль
Улучае 19 муніцыпалітэтаў
Дата ўтварэньня 18 чэрвеня 1989
Кіраўнік Рудзі Вэрвурт[d]
Афіцыйныя мовы француская, нідэрляндзкая
Насельніцтва (2010) 1 125 000
Плошча 161,4 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 13 ± 1 м і 23 м
Месцазнаходжаньне
Брусэльскі сталічны рэгіён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT+1
Летні час GMT+2
Код ISO 3166-2 BE-BRU
Тэлефонны код 02
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Палітыкарэдагаваць

Заканадаўчы орган Брусэлькага сталічнага рэгіёну — Брусэльскі сталічны парлямэнт (па-француску: Le Parlement bruxellois, па-нідэрляндзку: Brussels Hoofdstedelijk Parlement), які абіраецца жыхарамі рэгіёну ў ходзе прамых усеагульных выбараў. Адукацыя й культура зьяўляюцца паўнамоцтвамі не Брусэльскага сталічнага парлямэнта, а флямандзкай і франкамоўнай супольнасьцяў (у залежнасьці ад мовы). Дзеля каардынацыі дзеяньняў гэтых дзьвюх супольнасьцяў на тэрыторыі Брусэля створаны Брусэльская сталічная рада (па-француску: Le Conseil bruxellois, па-нідэрляндзку: Brusselse Hoofdstedelijke Raad), якая складаецца з флямандзкіх і валёнскіх прадстаўнікоў.

Урад Брусэльскага сталічнага рэгіёну прызначаецца дэпутатамі Брусэльскага сталічнага парлямэнту тэрмінам на пяць гадоў. Урад складаецца з франкамоўнага міністра-прэзыдэнта, двух нідэрляндамоўных і двух франкамоўных міністраў.

Дзьвюхмоўерэдагаваць

Брусэльскі сталічны рэгіён зьяўляецца дзьвюхмоўным. Гэта значыць, што ўсе афіцыйныя публікацыі выдаюцца на францускай і нідэрляндзкай мовах. Таксама ўсе вуліцы, муніцыпалітэтаў, станцыі мэтро маюць па дзьве афіцыйныя назвы. Нягледзячы на тое, што Брусэль гістарычна належыць да Фляндрыі, франкамоўныя ўжо даўно складаюць пераважную большасьць (каля 85-90% насельніцтва).

Тым ня менш дадзеныя лічбы не перадаюць моўную сытуацыю з поўнай дакладнасьцю. Часьцяком людзі, якія адносяць сябе да франкамоўнай суполцы таксама добра валодаюць нідэрляндзкім, часам нават на ўзроўні роднай мовы. Многія брусэльцы (перш за ўсё старэйшае пакаленьне) могуць вольна размаўляць на трох мовах — францускай, нідэрляндзкай і брусэльскім дыялекце (адзін з флямандзкіх дыялектаў), які вельмі моцна адрозьніваецца ад нідэрляндзкай літаратурнай мовы. Аб прадстаўніках гэтай групы можна сказаць, што яны авалодалі дадзенымі мовамі «стыхійна», у працэсе натуральнага зносінаў і сацыяльных кантактаў.

У апошнія гады франкамоўныя бацькі часта адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў школы з выкладаньнем на нідэрляндзкай мове. Зьвязана гэта з узмацненьнем ролі нідэрляндзкай мовы ў Бэльгіі. Лічыцца, што дзецям, якія аднолькава добра размаўляюць на абедзьвюх мовах, лягчэй будзе дасягнуць посьпеху ў жыцьці.

Камунырэдагаваць

Кожная з 19 камунаў Брусэльскага сталічнага рэгіёну зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асабістай адказнасьцю за збор мясцовых пошлінаў, на такія патрэбы, як утрыманьне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, школ і дарог у сваіх межах. Муніцыпальная адміністрацыя складаецца са свайго мэра, рады й выканаўчага органа. У 1831 годзе Бэльгія была падзелена на 2739 муніцыпалітэтаў, у тым ліку 19 зь іх у Брусэльскім сталічным рэгіёне. У адрозьненьне ад большасьці муніцыпалітэтаў у Бельгіі, тыя што разьмешчаны ў сталічным рэгіёне не былі аб’яднаны зь іншымі падчас некалькіх этапаў зьліцьця, якія адбыліся ў 1964, 1970 і 1975 гадох.

Самы буйны й самы густанаселены з муніцыпалітэтаў — горад Брусэль, які ахоплівае 32,6 км² з 145 917 жыхароў. Найменшым населеным пунктам зьяўляецца Кукельбэрг, у якім пражывае толькі 18 541 жыхароў, у той час калі самы маленькі па плошчы ў рэгіёне ёсьць Сэн-Жос-тэн-Нодэ, які займае ўсяго 1,1 км² і мае самую вялікую шчыльнасьць насельніцтва — 20 822 чал/км².

Сьпіс камунаў:

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

Брусэльскі сталічны рэгіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей