Беспрацоўе

Беспрацо́ўе — працяглая адсутнасьць занятасьці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасьць вытворчасьці і даходу, прастой асноўнага капіталу і страту працоўных сродкаў[1]. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18—60 гадоў) узросту, якія ня маюць працы, пры гэтым не зьяўляюцца студэнтамі, пэнсіянэрамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасьці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэньня ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных (студэнты, ваенныя, пэнсіянэры). Паводле закону Оўкэна(en), 2%-ы рост вытворчасьці зьмяншае на 1% цыклічнае беспрацоўе. Выкананьне ўрадамі антыманапольнага заканадаўства спрыяе пераадоленьню беспрацоўя, бо дапамагае самазанятасьці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэньню працягласьці беспрацоўя ў выніку паскарэньня пошуку найму таксама спрыяе біржа працы[1].

Узровень беспрацоўя па краінах на 2006 год паводле ЦРУ

На 2012 г. у сьвеце налічвалася 200 млн беспрацоўных (6% агульнага ліку працаўнікоў), зь іх 74,8 млн (37%) маладых людзей[2].

Тыпырэдагаваць

  • фрыкцыйнае — пераход людзей зь месца на месца ў пошуках лепшай працы
  • структурнае — у сувязі з мадэрнізацыяй вытворчасьці
  • натуральнае — сума фрыкцыйнага і струтурнага, той узровень, пры якім ня падае ВНП. Нормай беспрацоўя лічыцца 2—5%.
  • цыклічнае — беспрацоўе ва ўмовах эканамічнага спаду.

Скажэньне вымярэньнярэдагаваць

Памылковаму вымярэньню беспрацоўя спрыяюць: ілжывая інфляцыя, частковая занятасьць, адчай людзей знайсьці працу, не зарэгістраваныя грамадзяне.

Наступствырэдагаваць

  • спад ВНП
  • зьмяншэньне даходаў і павышэньне расходаў дзяржавы
  • пагоршаньне дэмаграфічнай сытуацыі
  • рост злачыннасьці

Беларусьрэдагаваць

На 1890 год 1127,8 тыс. вясцоўцаў Беларусі (38,9% працаздольных дарослых на вёсцы) былі беспрацоўнымі да 5 месяцаў на год, што выклікала адыходніцтва. У 1900 годзе, у выніку пачатку сусьветнага крызісу, лік беспрацоўных на вёсцы вырас да 2039,8 тыс. чалавек (56,9% працаздольных вяскоўцаў). У 1903 годзе каля 19% прамысловых работнікаў Беларусі сталі беспрацоўнымі ў выніку спаду вытворчасьці падчас гаспадарчага крызісу(en) ў Расейскай імпэрыі. За 1864—1914 гады, цягам 50 гадоў між паўстаньнем Кастуся Каліноўскага і Першай сусьветнай вайной, 1,4 млн беспрацоўных (18,7% насельніцтва Беларусі) перасяліліся зь Беларусі ў Амэрыку і Сыбір (Расейская імпэрыя), на расейскі Далёкі Ўсход і ў Заходнюю Эўропу. У 1921 годзе ў Беларускай ССР улічылі 7,8 тыс. беспрацоўных, у жніўні 1924 году — 25,9 тыс., у 1928 годзе — 64,4 тыс. беспрацоўных. Асноўнай прычынай беспрацоўя заставалася перанаселенасьць вёскі. У 1931 годзе індустрыялізацыя скараціла беспрацоўе да натуральнага (структурнае + фрыкцыйнае). У 1936 годзе ў Заходняй Беларусі (Польская рэспубліка: Беластоцкае, Віленскае, Наваградзкае і Палескае ваяводзтвы) налічвалася 25 тыс. беспрацоўных. На пачатак 1994 году ў Рэспубліцы Беларусь налічвалася 66 тыс. беспрацоўных (1,4% працаздольных), зь іх 52% атрымлівалі ўрадавыя страхавыя выплаты (дапамогу). Функцыю біржаў працы выконвалі цэнтры занятасьці[1].

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ а б в Уладзімер Салановіч. Беспрацоўе // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 128. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ Узровень беспрацоўя ў сьвеце гранічна высокі і будзе расьці // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2012. — № 15 (27130). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

Беспрацоўесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей