Алюмін

Алюмі́н, альбо гліня́к[1] (па-лацінску: Aluminium) Al — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 13. Лёгкі серабрыста-белы мэтал, уваходзіць у падгрупу бору. Алюмін не рашчыняецца ў вадзе пры нармальных умовах. Алюмін зьяўляецца самым распаўсюджанным мэталам у зямной кары, а таксама трэцім элемэнтам па распаўсюджаннасьці, пасьля тлену й крэмну. Алюмін складае каля 8% ад масы цьвёрдай паверхні Зямлі. Алюмінавы мэтал занадта хімічна рэактыўны з-за чаго, сустракаюцца звыш 270 розных мінэралаў, у склад якіх уваходзіць алюмін[2]. Асноўнай крыніцай здабычы алюміна зьяўляюцца баксыты.

Mg ← Алюмін


Al

Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарАлюмін, Al, 13
Група, пэрыяд, блёк13, 3, p
Адносная атамная маса13 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ar] 2s 1p
Электронаў у абалонцы2,2,6,2,1
Фізычныя ўласьцівасьці
Фазацьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)2,6989 г·см−3
Уласьцівасьці атама

Алюмін адрозьніваецца ад іншым мэталаў сваёй нізкай шчыльнасьцю й сваёй здольнасьцю супрацьстаяць карозіі, дзякуючы зьяве пасывацыі. Структурныя кампанэнты, вырабленыя з алюміна й ягоных сплаваў зьяўляюцца жыцьцёва важнымі для аэракасьмічнай прамысловасьці й гуляюць важную ролю для транспарту й іншых абласьцёў. Найбольш карысныя злучэньні алюміна, па меншай меры, уяўляюць сабой лёгкія асновы, аксыды й сульфаты.

Нягледзячы на сваю ​​распаўсюджанасьць у навакольным асяродзьдзі, солі алюміна не выкарыстоўваюцца ні адной з формаў жыцьця, але дзякаючы гэтай распаўсюджанасьці яны добра пераносяцца расьлінамі й жывёламі[3]. З-за сваёй распаўсюджанасьці, патэнцыйнай біялягічнай ролі й карыснымі характарыстыкамі для чалавека, алюмінавыя злучэньні маюць сталую цікавасьць.

Уласьцівасьцірэдагаваць

Алюмін

Фізычныярэдагаваць

Алюмін ёсьць адносна мяккім, трывалым, лёгкі, плястычным і коўкім мэталам колерам ад срэбранага да шэрага. Гэты мэтал ня мае магнітных уласьцівасьцяў і зьяўляецца ня лёгкагарэлым матэрыялам. Алюмін служыць добрым адбівальнікам (каля 92%) бачнага сьвятла і выдатным адбівальнікам (каля 98%) сярэдняга і далёкага інфрачырвонага выпраменьваньня. Мяжа цякучасьці чыстага алюміну складае 7—11 МПа, у той час як алюмінавыя стопы маюць мяжу цякучасьці ў дыяпазоне ад 200 Мпа да 600 Мпа[4]. Шчыльнасьць і калянасьць алюміну прыкладна роўная гэтым жа парамэтрам сталі. Алюмін лёгка паддаецца мэханічнай апрацоўцы і ліцьцю.

Хімічныярэдагаваць

Пры нармалёвых умовах алюмін пакрыты тонкай і трывалай аксыднай плёнкай і таму не рэагуе з клясычнымі акісьляльнікамі, як то H2O (t°), O2, HNO3 (без тэмпэратурнага ўзьдзеяньня). Дзякуючы гэтаму алюмін практычна ня схільны да карозіі і таму шырока запатрабаваны ў сучаснай прамысловасьці. Аднак пры разбурэньні аксыднай плёнкі алюмін выступае як актыўны мэтал-аднаўляльнік. Самыя моцныя алюмінавыя стопы меней устойлівыя да карозіі з-за гальванічных рэакцыяў зь легаванай медзьдзю[4]. Гэтая ўстойлівасьць да карозіі значна зьніжаецца воднымі солямі, асабліва ў прысутнасьці разнастайных мэталаў.

У моцна кіслых рашчынах, алюмін рэагуе з вадой стварэньнем вадароду, а ў моцна шчолачных стварэньнем алюмінатаў — ахоўнай пасывацыяй у гэтых умовах можна занядбаць. У першую чаргу таму, што яна разьядае распушчаныя хлярыды, як то натр хлярыд, таму бытавую сантэхніку ніколі ня робяць з алюміна[5].

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ http://slounik.org/128753.html
  2. ^ Shakhashiri, Bassam Z.. «Chemical of the Week: Aluminum». Science is Fun.
  3. ^ Otto Helmboldt, L. Keith Hudson, Chanakya Misra, Karl Wefers, Wolfgang Heck, Hans Stark, Max Danner, Norbert Rösch «Aluminum Compounds, Inorganic» in Ullmann’s Encyclopedia of Industrial Chemistry, 2007, Wiley-VCH, Weinheim.
  4. ^ а б Polmear, I. J. (1995). Light Alloys: Metallurgy of the Light Metals (3rd ed.). Butterworth-Heinemann. ISBN 978-0-340-63207-9.
  5. ^ Beal, Roy E. (1 January 1999). «Engine Coolant Testing : Fourth Volume». ASTM International. — С. 90. — ISBN 978-0-8031-2610-7.

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей