Ёд

хімічны элемэнт

Ёд (па-лацінску: Iodium ад грэц. ώδης — фіялетавы) I — хімічны элемэнт 17 групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 53. Адносіцца да галягенаў. Свабодны ёд — крышталі чорна-шэрага колеру з мэталічным бляскам. Здабываецца галоўным чынам з буравых вод нафтавых сьвідравін. Галоўныя спажыўцы — фармацэўтычная прамысловасьць і мэдыцына. Ёд упершыню ідэнтыфікаваў францускі хімік Бэрнард Куртуа ў 1811 годзе. Ён вылучыў з рассолу залы марскіх водарасьцяў спалучэньні натру ды калю. Каб далей перапрацаваць водарасьці, ён дадаў у іх серную кісьлю. Выпадкова ён дадаў замнога кісьлі і назіраў выдзяленьне фіялетавай пары[2], якая кандэнсавалася ў выглядзе цёмных бліскучых плястынчатых крышталяў[3]. Ёд зьяўляецца аднаізатопным элемэнтам (масавы лік A=127). Вядома 42 ізатопы і ізамэры радыеактыўнага ёду. Элемэнтарны ёд існуе ў аморфным выглядзе або ў дзьвюх крышталічных мадыфікацыяў — октарамбічнай ды манакліннай. Крышталі ўзганяюцца пры звычайнай тэмпэратуры і ператвараюцца ў фіялетавыя пары. Вадкі ёд рашчынаецца ў шэрагу рэчываў і ўтварае добры праваднік. Элемэнт ёд слаба рашчынальны ў вадзе (0,3 г у 100 г вады). Рашчынаецца ў водных рашчынах ядыдаў лужных мэталаў, утвараючы іён . Таксама рашчынаецца ў бэнзіне, этаноле, этылавым этэры, хляраформе. Малярная цеплаёмістасьць газу ёду пры тэмпэратуры 25 °C і ціску 100 кПа (1 бар ці 0,987 стандартнай атмасфэры) складае 36,888 Дж/моль/К[4]. Стандартная малярная энтальпія газу ёду ΔH°=106,8 кДж/моль, стандартная малярная энэргія Гібса ΔG°=70,2 Дж/моль, стандартная малярная энтрапія S°=180,8 Дж/моль/К, малярная цеплаёмістасьць пры сталым ціску Cp=20,8 Дж/моль/К. Ёд атрымліваюць пры апрацоўцы ядыдаў сернай кісьлі ў прысутнасьці атляняльнікаў ці награваньнем акісьляльнікаў ці награваньнем ядатаў у прысутнасьці бісульфіту натру. Ёд зьяўляецца мікраэлемэнтам. Ёд зьяўляецца самым цяжкім хімічным элемэнтам, які неабходны для здаровага жыцьця[5]. Нястача ёду ў арганізьме чалавека выклікае эндэмічны зоб, якія прыводзіць да парушэньняў у фізычным і псыхічным разьвіцьці. Каб пазьбегнуць гэтага, ёд дадаюць у павараную соль[2]. Праца зь ёдам патрабуе мер бясьпекі, бо ён можа прыводзіць да пашкоджаньня скуры, раздражненьня вачэй і сьлізістых абалонак. У зямной кары ўтрымліваецца каля 4•10−5% ёду па масе[6]. У 2004 годзе сусьветны выраб ёду складаў каля 15—16 тыс. тон[6]. Кошт ёду складае ад 25 да 75 цэнтаў за грам у залежнасьці ад хімічнай чысьціні.

Тэлюр ← Ёд → Ксэнон
Br

I

At
Выгляд
бліскучы мэталічна-шэры
крышталі ёду
крышталі ёду
пары ёду ў празрыстай колбе
пары ёду ў празрыстай колбе
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарЁд, I, 53
Катэгорыя элемэнтуГаляген
Група, пэрыяд, блёк17, 5, p
Адносная атамная маса126,90447(3) г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Kr] 4d10 5s2 5p5
Электронаў у абалонцы2, 8, 18, 18, 7
Фізычныя ўласьцівасьці
Колерцёмна-фіялетавы
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)4,933 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.)(газа) 11,27•10-3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня386,85 K, 113,7 °C, 236,66 °F
Тэмпэратура кіпеньня457,55 K, 184,4 °C, 364,0 °F
Патройны пункт386.65 K (113°C), 12,1 кПа
Крытычны пункт819 K, 11,7 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня(I2) 15,52 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня(I2) 41,57 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць(25 °C) (I2) 54,44 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa1101001 k10 k100 k
at T/K260282309342381457
Структура крышталічнай кратыorthorhombic
Магнэтызмdiamagnetic
Электрычны супор107Ω·м
Цеплаправоднасьць(300 K) 0,449 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня+7, +5, +3, +1, -1
Электраадмоўнасьць2,66
Энэргіі іянізацыі1-я: 1008,4 кДж·моль−1
2-я: 1845,9 кДж·моль−1
3-я: 3180 кДж·моль−1
Атамны радыюс140 пм
Кавалентны радыюс139±3 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса177[1] пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7553-56-2

Уласьцівасьцірэдагаваць

У хімічных спалучэньнях праяўляе ступені затляняньня +7, +5, +3, +1, −1[6][7]. Існуе ў выглядзе малекул I2. З галягенаў ёд актыўнейшы меней за ўсіх. Ён непасрэдна не ўзаемадзейнічае з інэртнымі газамі, кісьляродам, серай, азотам, вугляродам. Пры награваньні ўзаемадзейнічае з мэталамі (з утварэньнем ядыдаў мэталаў, напрыклад, ядыд алюміну AlI3), фосфарам (ядыд фосфару PI3), вадародам (ёдная кісьля HI) і іншымі галягенамі. Вядомыя некалькі кісьляў, якія ўтрымліваюць адначасова і ёд, і кісьлярод: ёдаватыстая кісьля HIO (ступень затляняньня ёду +1; солі завуцца кіпаядытамі, напрыклад кіпаядыт калю KIO), ёднаватая кісьля HIO3 (+5; ядаты, напрыклад ядат калю KIO5), пэрыёднаватая кісьля HIO4[6].

Харчовыя крыніцырэдагаваць

Папярэджаньне захворваньняў шчытападобнай залозы(be) ад нястачы ёду вымагае спажываньне 100—200 мікраграмаў ёду ў суткі. Найбольш багатым на ёд харчаваньнем ёсьць баклажаны(be), белакачанная капуста(en), марская капуста(be), марская рыба і печань траскі[8].

Хімічныя злучэньні ёдурэдагаваць

  • Неарганічныя
    • Солі ёднай кісьлі (ядыды)
    • ёдзісты бар BaI
    • ёдзісты каль ці ядыд калю KI
    • ёдзісты натар NaI
    • CsI5
    • CsI3
    • CsICl2
    • Пяцівокіс I2O5
  • Арганічныя
    • ёдабэнзол C6H5IO
    • ядзілбэнзол C6H5IO2
    • дыфэнілядоній (C6H5)2I+
    • ёдатыраглабін
    • ёдатыразын
    • ёдатыранамін
    • ёдатыранын

Ізатопырэдагаваць

№ п/пІзатопt1/2від распад
1108I36 мс.α (91,00%); эл. з. (9,00%); p (<1,00%);
2109I103 мкс.p (99,99%); α (0,01%)
3110I650 мс.эл. з. (83,00%); α (17,00%)
4111I2,5 сэк.эл. з. (99,90%); α (≈0,10%)
5112I3,42 сэк.эл. з. (100,00%); α (≈1,2•10−3%)
6113I6,6 сэк.эл. з. (100,00%); α (3,3•10−7%)
7114I2,1 сэк.эл. з.
8115I78 сэк. (1,3 хв.)эл. з.
9116I2,91 сэк.эл. з.
10117I133 сэк. (2,22 хв.)эл. з.
11118I13,7 хв.эл. з.
12119I19,1 хв.эл. з.
13120I81,6 хв.эл. з.
14121I127,2 хв. (2,12 гадз)эл. з.
15122I218 сэк. (3,63 хв.)эл. з.
16123I13,2325 гадз.эл. з.
17124I100,2 гадз. (4,1760 дз.)эл. з.
18125I59,4 дз.эл. з.
19126I12,93 дз.эл. з. (52,70%); β- (47,30%)
20127I127I зьяўляецца стабільным пры 74 нэўтронах
21128I24,98 хв.β- (93,10%); эл. з. (6,90%)
22129I1,57×107 годβ-
23130I12,36 гадз.β-
24131I8,0252 дз.β-, γ
25132I137,7 хв (2,3 гадз.)β-, γ
26133I20,8 гадз.β-, γ
27134I52,5 хв.β-
28135I6,58 гадз.β-
29136I83,4 сэк.β-
30137I24,5 сэк.β-
31138I6,23 сэк.β- (100%); β-n (5,56%)
32139I2,280 сэк.β- (100%); β-n (10,00%)
33140I860 мсβ- (100%); β-n (9,30%)
34141I430 мсβ- (100%); β-n (21,20%)
35142I222 мсβ- (100%); β-n (?)
36143I130 нсβ- (?)
37144I> 300 нсβ- (?)

Ёд-131рэдагаваць

Ізатоп ёду-131 зьяўляецца андым з ізатопаў, якія выкарыстоўваюцца найбольш шырока. Ён зьяўляецца радыяактыўным. Ён мае пэрыяд паўраспаду за 8,04 дзён (193 гадзіны)[9] і адносіцца да доўгажывучых ізатопаў. Ёд-131 зазнае бэта--распад і ператвараецца ў гама-радыяактыўны ксэнон-131m, пэрыяд паўраспаду якога складае 11,84 дзён, які, у сваю чаргу пасьля ізамернага пераходу ператвараецца ў стабільны ізатоп ксэнона-131. Максымальная энэргія бэта-спэктру складае 0,605 МэВ, сярэдняя — 0,192 МэВ[10]. Замест бэта-часьціц могуць выпрамяняцца гама-кванты з энэргіямі 80 кэВ (верагоднасьць 2,6%), 284 кэВ (6,1%), 364 кэВ (81,2%), 637 кэВ (6,8%), 723 кэВ (1,6%)[11].

Прымяненьнерэдагаваць

Радыеактыўныя ізатопы ёду (125I, 131I, 132I)знайшлі шматлікія дастасаваньні ў фізычнай хіміі, біялёгіі і мэдыцыне. Важным мэдычным сродкам зьяўляецца тыраксын (гармон шчытападобнай залозы), у склад якога ўваходзіць ёд. Сьпіртавая рашчына ядыду каля, вядомая як настойка ёду, валодае антысэптычнымі ўласьцівасьцямі і выкарыстоўваецца для лекаваньня ран. Ёд і яго вытворныя знаходзяць шматлікія дастасаваньні ў мэдыцыне ды фармацэўтычнай прамысловасьці, а таксама ўжываюцца ў якасьці каталізатараў у хімічным аналізе і ў мэталюргіі гафну, тытану ды цыркону. Ядыд срэбра і ядыд натру ўжываюць у фатаграфіі. Ядыд срэбра таксама выкарыстоўваецца для атрыманьня штучнага дажджу. Увядзеньне ёду ў лямпы напальваньня з вальфрамавымі ніцямі прыводзіць да ўтварэньня асадку вальфраму на сьценках (рэакцыя WI2 W+2I), што, у сваю чаргу, замаруджвае працэс выпарваньня самой ніці (ёдны цыкл). Ён выкарыстоўваецца пры радыёлізе арганічных злучэньняў для паглынаньня свабодных радыкалаў, якія ўтвараюцца пры апрамяненьні.

Крыніцырэдагаваць

  1. ^ Iodine (I) - Chemical properties, Health and Environmental effects (анг.)
  2. ^ а б The Element Iodine (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 24 кастрычніка 2019 г.
  3. ^ Иод // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — С. 4-133. — ISBN 0849304849
  5. ^ Iodine»the essentials (анг.). WebElements Periodic Table. Праверана 24 кастрычніка 2019 г.
  6. ^ а б в г Зломанов В. П. ИОД // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://old.bigenc.ru/chemistry/text/2017504 Дата обращения: 06.03.2023
  7. ^ Karl Christe and Stefan Schneider (26 жніўня 2019) Iodine. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана 24 кастрычніка 2019 г.
  8. ^ Ці можа ёду быць замнога // Зьвязда : Газэта. — 6 жніўня 2004. — № 187-188.
  9. ^ Lamb, J. F. Radioiodine-123 for applications in diagnosis (LBL-1722). — 1973. — С. 2.
  10. ^ Kern, B. D. The Nuclear Spectra of Sb125, Te125*, Cr51, and I131 // Phys. Rev. — 1949. — Т. 76. — С. 94.
  11. ^ Wyszomirska, A. Iodine-131 for therapy of thyroid diseases. Physical and biological basis // Nuclear Medicine Review. — 2012. — Т. 15. — № 2. — С. 120–123.

Літаратурарэдагаваць

  • Иод // Радиохимический словарь элементов. — М.: Атомиздат, 1968. — С. 68—71.

Вонкавыя спасылкірэдагаваць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаСтакгольмАнгкор-ВатКарлес ПудждэмонЛіянэль МэсіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукМодуль:АргумэнтыНапалеон I БанапартСавецкі партызанскі рух у БеларусіЗлаві мяне, калі зможашВікіпэдыя:ФорумЮпітэрЗборная Расеі па футболеІмёны ліцьвінаўВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДапамога:ЗьместДругая сусьветная вайнаБразыліяПорнасайтУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціПорнгабПаўночная АмэрыкаГодВікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняўБеларусьТанец27 сакавікаГорадняПарнафільм у Францыіa7l01ІнданэзіяСыд БарэтВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіIP-адрасКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Дэйвід Лойд ДжорджВікіпэдыя:СуполкаТытунепаленьнеГлінішча (Гомельская вобласьць)Файл:Postcard BNR.jpgВікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуБанкаўскі рахунакВільняАркадзь КуляшоўМужчына зьверхуДрама (аповесьць)ЗагрэбКлаўдзі Дуж-Душэўскі120-я зэнітна-ракетная брыгада4 верасьняВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВасіль БыкаўЎМарвін ХімэерРасеяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Апавядальны сказЯчмень звычайныВікіпэдыя:КВДНазоўнікМэдыяВікіРэал Бэтыс СэвільляЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМенскКатэгорыя:Францускія футбольныя клюбыКаханьне без пранікненьня1384Беларуская (тарашкевіца)Піюс XIЛідсІван ЧыгрынаўПарнаграфія ў БеларусіЯзэп ВаронкаВікіпэдыяП’ер-Сымон ЛяплясКаскадныя табліцы стыляўВікіпэдыя:ШаблёныGmailЖак-Люі ДавідМарыё ЛемінаКарляс Андрэс СанчэсВікіпэдыя:ЗначнасьцьКукурузаКузьма ЧорныАлег ЛатышонакПанграмаБісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныMozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісТравеньІсламВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаАўтарскае праваСамасей