Васіль Васілевіч Шур

(Пасля перасылкі з Васіль Шур)

Васіль Васілевіч Шур (нар. 26 чэрвеня 1946, в. Стадолічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004)[1], прафесар (2006).

Васіль Васілевіч Шур
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1946(1946-06-26) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёна ў сям’і калгаснікаў Васіля Дзямідавіча і Лідзіі Конанаўнай. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 г. акупанты амаль дашчэнту спалілі гэтую вёску і забілі 58 яе жыхароў. У першыя пасляваенныя гады нарадзіўся таксама брат Міхась, у 1950-я — сястра Валянціна[2]. Гады маленства былі цяжкія, дзеці спазналі нястачу[2].

Вучыўся ў Стадоліцкай сярэдняй школе[2]. Скончыў у 1967 годзе філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута[1] па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» (кваліфікацыя «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы»). У 1967—1969 гадах выкладаў геаграфію, беларускую і рускую мовы і літаратуру ў роднай школе[2]. Пасля праходжання тэрміновай службы ў Савецкай Арміі, якая праходзіла ў Вышэйшым авіяцыйным вучылішчы Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне. З 1969 года — у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна[1].

У 1974 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова».

У 1983—1987 гадах — сакратар партыйнага бюро, у 1987—2001 гадах быў дэканам факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, у 2005—2015 гадах — загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства. Цяпер займае пасаду прафесара кафедры беларускай і рускай філалогіі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў уключае беларускую лексікалогію, лексікаграфію, літаратурную анамастыку. Аўтар манаграфій «З гісторыі ўласных імёнаў» (1997), «Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапаніміка і тапаніміка» (1998), «Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры» (2002), «Онім у мастацкім тэксце» (2006), «Уласныя імёны ў прасторы і часе» (2008), «Уласнае імя ў мастацкім тэксце» (2010) і іншых, а таксама звыш 270 навуковых прац[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2016)[1], знакам «Выдатнік народнай асветы» (1982), шматлікімі Граматамі Міністэрства асветы БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага гарсавета і гарвыканкама[2].

Бібліяграфія правіць

  • Анамастычная лексіка ў мове беларускай мастацкай літаратуры : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 23.01.2004 : зацверджана 05.07.2004 / Шур Васіль Васільевіч. — Мінск, 2004.
  • Животноводческая лексика в говорах Мозырского Полесья : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.02 / Шур Василий Васильевич. — Минск, 1974.
  • Онім у мастацкім тэксце : манаграфія / Васіль Шур. — Мінск, 2006.

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е Шур Василий Васильевич — Знаменитые люди Гомельщины (руск.) (5 кастрычніка 2020). Праверана 2 верасня 2023.
  2. а б в г д Васiль Шур, доктар фiлалагiчных навук: «Беражыце беларускае слова» (руск.). Жыццё Палесся. Мозырь (16 сакавіка 2022). Праверана 2 верасня 2023.

Літаратура правіць

  • Шур Василий Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
  • Ісмайлава, Л. В. Шур Васіль Васільевіч / Л. В. Ісмайлава // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. — 2011. — № 3. — С. 175.
  • Каноплич, Н. Узнагароды — лепшым / Наталля Канопліч // Жыццё Палесся. — 2016. — 5, 7 января. — С. 6.
  • Шур Васіль Васільевіч // На службе роднай мове : да 60-годдзя кафедры беларускага мовазнаўства і 60-годдзя Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітета : біябібліяграфічны даведнік. ― Мазыр, 2004. — С. 39—49.
  • Крук, Б. Доктар філалогіі са Стадоліч / Барыс Крук, Сяргей Кураш // Светлае жыццё. — 2016. — 8 ліпеня. — С. 4.