Ваенна-прамысловы комплекс СССР

Ваенна-прамысловы комплекс СССР — сукупнасць усіх відаў ваеннай вытворчасці ў СССР.

Гісторыя правіць

Савецкі ВПК ствараўся ў 1920—1930-я гады на базе пабудаваных раней абаронных прадпрыемстваў. Як пастаянна дзеючая сістэма ўзаемасувязяў суб’ектаў эканамічнай і сацыяльна-палітычнай структуры сфармаваўся ў пасляваенныя гады, ва ўмовах Халоднай вайны[1].

Найвышэйшы пік мілітарызацыі савецкай эканомікі прыйшоўся на гады Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове 40-х і ў пачатку 50-х пачалося скарачэнне аб’ёмаў ваеннай вытворчасці, асабліва самалётаў і танкаў. Такая тэндэнцыя захавалася і ў наступныя гады, калі ўзмацніўся ўплыў М. Хрушчова ў вышэйшым кіраўніцтве. На мяжы 50-х і 60-х савецкія ўлады рэфармавалі ваенна-прамысловы сектар, што прывяло да дэцэнтралізацыі і ўсталявання сувязяў паміж абароннымі і грамадзянскімі прадпрыемствамі, пашырэнню геаграфічных і сацыяльных рамак савецкага ВПК. З 1964 года пачаўся адваротны працэс: узмацнена роля цэнтралізаванага планавага пачатку ў кіраванні, арганізавана кансалідацыя прадпрыемстваў ваеннага профілю ў цэнтралізаваныя бюракратычныя галіновыя міністэрствы[1].

Эканамічная структура ВПК фактычна стала апорнай канструкцыяй усёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы СССР. Па даных на канец 80-х гадоў, прадпрыемствы ВПК выраблялі 20-25% валавога ўнутранага прадукту (ВУП), паглынаючы ільвіную долю рэсурсаў краіны. У гэтым сектары былі сканцэнтраваны лепшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і кадры: да 3/4 усіх навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. Прадпрыемствы абароннага комплексу выраблялі вялікую частку грамадзянскай прадукцыі[1].

Да пачатку 80-х гадоў СССР стаў першым у свеце пастаўшчыком узбраенняў (па аб’ёме паставак), апярэдзіўшы ЗША. Савецкі ВПК выйшаў за рамкі адной дзяржавы, ператварыўшыся ў найважную сілу ў сусветнай эканоміцы і міжнародных адносінах[1].

Напрамкі правіць

Савецкія абаронныя прадпрыемствы выраблялі наступную прадукцыю[2]:

Таксама выпускалася хімічная і ядзерная зброя.

Заўвагі правіць

  1. а б в г Быстрова И. В. Военно-промышленный комплекс в экономике СССР в годы холодной войны. — М.: ИРИ РАН, 2000. — С. 3. — 359 с.
  2. Сидоров М. К.. 5. Экономика России: 5.9. Военно-промышленный комплекс (ВПК) // Социально-экономическая регионика России (HTML). Учебник-атлас для студентов высших учебных заведений. Институт открытого образования. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012.

Літаратура правіць