Перайсці да зместу
Пераключыць змест

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага
Національна музична академія України імені Петра Чайковського
Выгляд з боку Майдана Незалежнасці
Выгляд з боку Майдана Незалежнасці
Арыгінальная назваНаціональна музична академія України імені Петра Чайковського
Ранейшыя назвыКіеўская кансерваторыя
Заснаваны1863
Тыпграмадскі
РэктарМаксім Алегавіч Цімашэнка
Студэнтыкаля 1500
РазмяшчэннеКіеў
Узнагароды
ордэн Леніна
Сайтknmau.com.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага (укр.: Національна музична академія України імені Петра Чайковського) — вядучая вышэйшая музычная адукацыйная ўстанова Украіны. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці.

Гісторыя

27 кастрычніка 1863 года было адкрыта Кіеўскае аддзяленне Імператарскага рускага музычнага таварыства (ІРМТ). У студзені 1868 года на яго базе было адкрыта Кіеўскае музычнае вучылішча, якое ў 1913 годзе было ператворана ў кансерваторыю. Першым рэктарам стаў Уладзімір Пухальскі. Ператварэнню ўстановы ў кансерваторыю паспрыялі вядомыя музыканты, у тым ліку Сяргей Рахманінаў, Аляксандр Глазуноў. У 1925 годзе малодшыя класы кансерваторыі вылучылі ў асобную ўстанову — музычны тэхнікум. У 1934 годзе пры кансерваторыі была адчынена Сярэдняя спецыяльная музычная школа імя Міколы Лысенкі. У 1938 годзе кансерваторыя атрымала Ордэн Леніна, а ў 1940 годзе атрымала імя Пятра Чайкоўскага. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў 1995 годзе кансерваторыя набыла статус Нацыянальнай музычнай Акадэміі. Але ў размоўнай мове часцей ужываецца былая назва — Кансерваторыя. Таксама студэнты карыстаюцца і скарачэннем — Конса.

Сучаснасць

Падчас Аранжавай рэвалюцыі будынак акадэміі выкарыстоўваўся для патрэб маніфестантаў. Студэнты Акадэміі пераважна таксама актыўна падтрымалі рэвалюцыю[1]

Будынак акадэміі

Размешчаны каля галоўнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці. Будынак кансерваторыі пабудаваны ў 90-х гадах 19 стагоддзя. Спачатку гэта быў гатэль «Кантыненталь» (руск.: Континента́ль). Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны будынак адбудаваны, у 19551958 была пабудавана канцэртная зала. Будынак Акадэміі мае чатыры паверхі і дзве залы («Малую» і «Вялікую»). У Вялікай зале праходзяць канцэрты і пастаноўкі опер, а ў малой — пераважна канцэрты студэнтаў Акадэміі. Вялікай зале ў 2017 годзе нададзена імя загінулага ў расійска-ўкраінскай вайне спевака Васіля Сліпака[2]. Малая зала атрымала імя былога рэктара, Алега Цімашэнкі[3].

Навучэнцы

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаФранцыск СкарынаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchЕфрасіння ПолацкаяБеларуская літаратураВікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулыПрыметнікЗайменнікПалацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)ДзеяслоўВітаўтАдраджэннеБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСтаражытнабеларуская літаратураКірыла ТураўскіДзеепрыслоўеЯнка КупалаБеларусьУладзімір КараткевічМастацкі стыльАперацыйная сістэмаПфорцгаймНавуковы стыльБаксёрская грушаСкупы рыцарЮбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»БлогерАдам МіцкевічПавел Пятровіч Свін’інКаланізацыя МеркурыяХанВесьягонскі раёнСэрца на далоніІгар КавалераФугаКуфарMicrosoft OfficeПубліцыстычны стыльМанрэаль КанадыенсРаўль БотПаўстанне дзекабрыстаўПік ПерамогіНовачаркаскі электравозабудаўнічы заводЧасціны мовыГошчанскі раёнКеліГеаграфічныя каардынатыСімяон ПолацкіМасавае забойства ў Эль-ПасаФранцішак БагушэвічАдамсанУрук-хаі727Анастасія Ігараўна ВіннікаваВікіпедыя:ФорумМігель Дыяс-КанельМасквіч-2140ЗдарэннеДом з шыпаміNGC 3643Гагенскі завочны ўніверсітэтТрэцяя кніга ЦарстваўСымон БудныМалачанскПасажырПрыслоўеУладзімір Казьміч ЗварыкінАрхітэктура БеларусіNGC 4237ДжойсЧыгуначная станцыяБаранавіцкае гетаАманда КолінМандалорацЯсуа ФукудаПалатноРочэстэрскі філарманічны аркестрКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуМільёнVolkswagen TouaregАнгорскі котМаса ЗямліУніверсітэтАлканыВасіль ЦяпінскіNGC 4527НюшаТаксонUnderdogБеларуская моваСцэнарыйЛетапісЖуль-Антуан ЛісажуАляксей ДудараўУННВЯн ЧачотЯкуб Колас