Ордэн Леніна

найвышэйшы ордэн СССР

Ордэн Леніна — найвышэйшая узнагарода СССР. Заснаваная пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года. Статут ордэна зацверджаны Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года.

Ордэн Леніна
Выява ордэнскай планкіАпісанне ўзнагароды
КраінаСцяг СССР СССР
Тыпордэн
Каму ўручаеццаграмадзяне СССР, прадпрыемствы, аб'яднанні, установы, арганізацыі, воінскія часці, ваенныя караблі, злучэнні і аб'яднання, саюзныя і аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, аўтаномныя акругі, раёны, гарады і іншыя населеныя пункты
Падставы ўзнагароджаннявыключныя дасягненні і асоба выключныя заслугі
Дата заснавання6 красавіка 1930
Статусне ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае23 мая 1930
Апошняе21 снежня 1991
Колькасць431 418
Характарыстыкі
Памерывышыня: 38—45 мм
шырыня: 38 мм
матэрыял: золата, плаціна
Чарговасць узнагарод
Старэйшаяняма
МалодшаяОрдэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут ордэнаПравіць

Ордэн Леніна з’яўляўся вышэйшай узнагародай СССР за асабліва выдатныя заслугі ў рэвалюцыйным руху, працоўнай дзейнасці, абароне сацыялістычнай Айчыны, развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, умацаванне міру і іншыя асабліва выдатныя заслугі перад Савецкай дзяржавай і грамадствам.

Ордэнам Леніна ўзнагароджваліся:

  • за выключныя дасягненні і поспехі ў галіне эканамічнага, навукова-тэхнічнага і сацыяльна-культурнага развіцця савецкага грамадства, павышэнні эфектыўнасці і якасці працы, за выдатныя заслугі ва ўмацаванні магутнасці Савецкай дзяржавы, брацкай дружбы народаў СССР;
  • за асабліва важныя заслугі ў абароне сацыялістычнай Айчыны, ўмацаванні абараназдольнасці Саюза ССР;
  • за выдатную рэвалюцыйную, дзяржаўную і грамадска-палітычную дзейнасць;
  • за асабліва важныя заслугі ў развіцці дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Савецкага Саюза і іншых дзяржаў;
  • за асабліва выдатныя заслугі ва ўмацаванні сацыялістычнай садружнасці, развіцці міжнароднага камуністычнага, працоўнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у барацьбе за мір, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс;
  • іншыя асабліва выдатныя заслугі перад Савецкай дзяржавай і грамадствам.

Да ўзнагароджання ордэнам Леніна за працоўныя заслугі маглі быць прадстаўлены, як правіла, асобы, самаадданая праца якіх раней была адзначана іншымі ордэнамі. Ордэн Леніна ўручаўся асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, звання Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама гарадам і крэпасцям, якiм прысвоены адпаведна званне «Горад-Герой» і званне «Крэпасць-Герой».

Ордэн Леніна носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў СССР размяшчаецца перад імі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т.11)
  • Дуров В. А. Энциклопедия советских наград. Орден Ленина. Орден Сталина (проект) Любимая книга, Москва, 2005 (руск.) ISBN 83-7046-017-8.
  • Ионина Н. А. Сто великих наград. Киев, Вече, 2003 (руск.) ISBN 5-7838-1171-8.
  • Савичев Н. П. Символы трудовой и ратной доблести. Киев, Радяньска школа, 1987 (руск.).
  • Смыслов О. С. Загадки советских наград. Киев, Вече, 2005 (руск.) ISBN 5-9533-0446-3.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. (руск.) Москва, Военное издательство, 1983
  • Сборник законодательных актов о государственных наградах СССР. (руск.) Москва, 1984
  • Гребенникова Г. И., Каткова Р. С. Ордена и медали СССР. (руск.) Москва, 1982.
  • Шишков С. С., Музалевский М. В. Ордена и медали СССР. (руск.) Владивосток, 1996
  • Балязин В. Н., Дуров В. А., Казакевич В. Н. Самые знаменитые награды России. (руск.) Москва, 2000.
  • Горбачёв А. Н. Многократные кавалеры орденов СССР. (руск.) Москва, Про-Квант, 2006
  • Горбачёв А. Н. 10 000 генералов страны. (руск.) Москва, 2007

СпасылкіПравіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаФранцыск СкарынаКарлес ПучдэмонАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchЕфрасіння ПолацкаяБеларуская літаратураВікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулыПрыметнікЗайменнікПалацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)ДзеяслоўВітаўтАдраджэннеБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСтаражытнабеларуская літаратураКірыла ТураўскіДзеепрыслоўеЯнка КупалаБеларусьУладзімір КараткевічМастацкі стыльАперацыйная сістэмаПфорцгаймНавуковы стыльБаксёрская грушаСкупы рыцарЮбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»БлогерАдам МіцкевічПавел Пятровіч Свін’інКаланізацыя МеркурыяХанВесьягонскі раёнСэрца на далоніІгар КавалераФугаКуфарMicrosoft OfficeПубліцыстычны стыльМанрэаль КанадыенсРаўль БотПаўстанне дзекабрыстаўПік ПерамогіНовачаркаскі электравозабудаўнічы заводЧасціны мовыГошчанскі раёнКеліГеаграфічныя каардынатыСімяон ПолацкіМасавае забойства ў Эль-ПасаФранцішак БагушэвічАдамсанУрук-хаі727Анастасія Ігараўна ВіннікаваВікіпедыя:ФорумМігель Дыяс-КанельМасквіч-2140ЗдарэннеДом з шыпаміNGC 3643Гагенскі завочны ўніверсітэтТрэцяя кніга ЦарстваўСымон БудныМалачанскПасажырПрыслоўеУладзімір Казьміч ЗварыкінАрхітэктура БеларусіNGC 4237ДжойсЧыгуначная станцыяБаранавіцкае гетаАманда КолінМандалорацЯсуа ФукудаПалатноРочэстэрскі філарманічны аркестрКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуМільёнVolkswagen TouaregАнгорскі котМаса ЗямліУніверсітэтАлканыВасіль ЦяпінскіNGC 4527НюшаТаксонUnderdogБеларуская моваСцэнарыйЛетапісЖуль-Антуан ЛісажуАляксей ДудараўУННВЯн ЧачотЯкуб Колас