Кіламетр у гадзіну

Кіламетры ў гадзіну (км/г) — пазасістэмная адзінка вымярэння хуткасці. Аб'ект, які рухаецца з хуткасцю 1 км/г, пераадольвае за адну гадзіну адзін кіламетр. Вымярэнне хуткасці ў км/г стала больш ужывальным у параўнанні з м/с, бо лягчэй успрымаецца чалавекам, у прыватнасці, кіроўцамі транспартных сродкаў (лік часу звычайна ідзе на гадзіны, а не на секунды, а лік адлегласці — на кіламетры, а не на метры).

Некаторыя хуткасці ў км/гправіць

Аўтамабільны спідометр з вымярэннем хуткасці ў км/г
  • 5 км/г — сярэдняя хуткасць пешахода[1]
  • 15 км/г — сярэдняя хуткасць веласіпедыста ў горадзе[2]
  • 24 км/г — сярэдняя хуткасць аўтамабіля ў горадзе[3][4]
  • 60 км/г (1 км/хв) — максімальна дазволеная хуткасць аўтамабіляў у населеных пунктах
  • 431 км/г — Bugatti Veyron (мадыфікацыя Super Sport), самы хуткі серыйны аўтамабіль у свеце
  • 574,8 км/г — максімальная хуткасць хуткаснага цягніка TGV POS[5]
  • 900 км/г — авіялайнер
  • 1193 км/г — хуткасць гуку у паветры пры тэмпературы 0 °C
  • 1 079 252 848,8 км/г (299 792,5 км/c) — хуткасць святла у вакууме

Пералік паміж км/г і іншымі адзінкаміправіць

  • 1 км/г ≈ 0,27778 м/с ≈ 0,62137 міль[6]/гадзіна ≈ 0,54 вузлоў
  • 1 м/с = 3,6 км/г (дакладна)
  • 1 міля/гадзіна[6] ≈ 1,6093 км/г
  • 1 вузел = 1,852 км/г (дакладна)
  • 1 фут у секунду = 1,09728 км/г

Зноскі

  1. Таблічныя значэнні хуткасці руху пешаходаў (руск.).
  2. Як пачаць ездзіць на ровары кожны дзень (руск.).
  3. Сярэдняя хуткасць машын у Маскве звалілася на 10% за паўгода (руск.). Весці.ру (25 ліпеня 2012).
  4. У каго якая сярэдняя хуткасць па горадзе (дадзеныя з маршрутніка)? (руск.) (22 траўня 2013).
  5. Французскі цягнік пабіў свой рэкорд (руск.). Весці.ру (3 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 17 лютага 2009.
  6. а б Брытанская і амерыканская міля.
🔥 Top keywords: