Фёдар Еўлашоўскі
беларускі мэмуарыст
Фёдар Міха́йлавіч Еўлашо́ўскі, альбо Хвёдар Еўлашэ́ўскі (1546, Ляхавічы — пасьля 1616) — аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускае мэмуарнае літаратуры — «Дзёньніку» (1603—1604). Падсудак наваградзкага земскага суду (з 1592), пасол ад шляхты Наваградзкага павету на Варшаўскі вальны сойм (1576).
Фёдар Еўлашоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 лютага 1546 |
Памёр | 1616 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, палітык, судзьдзя |
Мова | старабеларуская мова і беларуская мова[1] |
Аўтар азначэньня «Залаты век», якое адносіў, пераважна, да 3-й чвэрці XVI стагодзьдзя[2].
З праваслаўнай шляхецкай сям’і. Веды ў матэматыцы, справаводзтве і юрыспрудэнцыі здабыў шляхам самаадукацыі, але быў пасьпяховым юрыстам, і вёў судовыя справы з даручэньня буйных магнатаў (М. Радзівіл, Я. Хадкевіч, К. Астроскі).
ДзёньнікРэдагаваць
Дзёньнік быў пачаты ў 1603 г. і завершаны ў 1604 г. Магчыма, што на яго складаньне паўплываў дыярыюш М. К. Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да сьвятой зямлі».
Мэмуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналягічнай пасьлядоўнасьці. Пераважна аўтар запісваў зьвесткі пра сваё жыцьцё, пра асабістыя ўражаньні. Між іншым, падаюцца зьвесткі пра асобныя гістарычныя падзеі 16—17 ст.: асобныя бітвы Лівонскай вайны (1558—1583), прыёмы манархамі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, заключэньне Люблінскай уніі (1569), выбары каралёў; падрабязна апісваецца паўстаньне Налівайкі (1595—1596)[3]. Але буйнейшыя пытаньні палітыкі не закранаюцца, бо аўтар лічыў гэта прэрагатывай магнатаў.
Мэмуары сьведчаць пра памяркоўны лібэралізм аўтара, рэлігійную верацярпімасьць, ягоны мясцовы патрыятызм. Еўлашоўскі ганарыўся ВКЛ і крытычна ставіўся да Польшчы[4].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Jeŭlašoŭskì, Fedar Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Падокшын С. Рэфармацыя і залаты век Беларусі. — Мн.: 2002.
- ^ Аўтар спачуваў казакам, але асудзіў іх грабежніцтва і тэрор.
- ^ Белазаровіч, С.57.
ЛітаратураРэдагаваць
- Белазаровіч. Гістарыяграфія С. 56—57;.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.2. — Мн., 1985;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996;
- Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 2. — Мн., 1993;
- Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мн., 2001;
- Енциклопедія українознавства. Т. 2. — Львів, 1993;
- Свяжынскі У. Дыярыуш і Еўлашоўскі: [пра грамадскага дзеяча і пісьменніка эпохі Вялікага княства Літоўскага Фёдара Еўлашоўскага] // Краязнаўчая газета. — 2006. — Сак. (№ 12);
- Саверчанка І. Фёдар Еўлашоўскі — класік мемуарыстыкі: [пра пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча XVI—XVII стст.] // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 23 чэрв. (№ 25). — С. 14;
- Свяжынскі У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 121, [2] с.
- Таранеўскі В. У. Штрыхі да «Успамінаў» Ф. Еўлашоўскага і «Реестра списань…» Ф. Кміты-Чарнабыльскага: [прысвечана мемуарнай літаратуры Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст.] // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова»: сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Витебский государственный университет им. П. М. Машерова; редколлегия: А. В. Русецкий (главный редактор) и др. — Т. 6. — С. 177—190.
- Pamiętnik Teodora Jewłaszewskiego nowogrodzkiego podsędka. 1546 1604. Wydał T.X.L. Warszawa 1860. Пераклад на польскую мову