Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Выступ на «Басовішчы»
Выступ на «Басовішчы»

Hair Peace Salon (бел. «Салён міру і валасоў») — брыт-поп і паўэр-поп гурт зь Менску, які існаваў у 1998—2013 гадах.

Быў адным з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року. Яго музыка вылучалася ў большасьці ангельскамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў сьпевах. Гурт выдаў паўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сынглаў і самотнікаў. Некалькі выканаўцаў з апошняга складу гурту, уключна з франтмэнам і сузаснавальнікам Алегам Вялем, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil».
(артыкул цалкам…)

Паломнікі ў Полацку
Паломнікі ў Полацку

Падарожніцтва па Беларусі — падарожжы ў вольны час па Беларусі ў якасьці адпачынку.

У Беларусі ладзілі 11 відаў падарожніцтва: 1) этнаграфічнае, 2) вясковае, 3) экалягічнае, 4) паломніцкае, 5) вайскова-гістарычнае, 6) прамысловае, 7) актыўна-спартовае, 8) лекавальнае, 9) аздараўленчае, 10) крамнае, 11) гастранамічнае. Найчасьцей у Беларусь падарожнічалі людзі з такіх суседніх краінаў, як Латвія, Летува, Польшча і Расея, а таксама зь Нямеччыны і Турэччыны. За 2016 год падарожніцтва склала 2,2 % сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі. На 2019 год на падарожніцтва прыпадала 5,6 % ад агульнага ліку занятых у гаспадарцы краіны. Грамадзяне 74-х дзяржаваў маглі прыляцець у Беларусь бязь візы на тэрмін да 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» і 5 лётнішчаў абласных цэнтраў. Таксама бязь візы дапускаўся прыезд іншаземцаў на 15 дзён у Берасьцейскую і Гарадзенскую вобласьці праз чыгуначныя вакзалы і памежныя пункты пропуску. Пры гэтым, паслугамі гасьцініцаў, здраўніцаў і сельскіх сядзібаў Беларусі ў большасьці карысталіся мясцовыя жыхары.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі

  • Засталося 979 артыкулаў да 85 000.
  • У верасьні-кастрычніку ладзіцца міжнародны фатаконкурс «Вікі любіць славутасьці».
  • Рэфэрэндум у Польшчы, у тым ліку наконт зносу агароджы на беларуска-польскай мяжы (15 кастрычніка).
  • У швайцарскім Санкт-Галене пачаўся суд над удзельнікам забойстваў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара Юрыем Гараўскім (19 верасьня).
  • Азэрбайджан пачаў вайсковую апэрацыю супраць армянскіх сілаў у Нагорным Карабаху (19 верасьня).
  • Мужчынская зборная Польшчы стала чэмпіёнам Эўропы па валейболе, у фінале перамогшы італьянцаў (16 верасьня).
  • Раптоўная паводка, выкліканая міжземнаморскім цыклёнам «Даніель», зьнішчыла чвэрць лібійскага места Дэрна, ад чаго загінулі да 20 тысячаў чалавек (11 верасьня).
  • Мужчынская зборная Нямеччыны ўпершыню стала чэмпіёнам сьвету па баскетболе, у фінале перамогшы сэрбаў (11 верасьня).
  • Амаль 3 тысячы чалавек загінулі ад землятрусу ў мараканскім рэгіёне Маракеш-Сафі (8 верасьня).

Гэты дзень у гісторыі

Падпісаньне Пакту Молатава-Рыбэнтропа
Падпісаньне Пакту Молатава-Рыбэнтропа

28 верасьня:

  • 1066 — пачатак нармандзкае заваёвы Ангельшчыны
  • 1542 — партугальскі мараплавец Жуан Кабрылью першым з эўрапейцаў прайшоў уздоўж узьбярэжжа Каліфорніі
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: на загад цара маскоўскага Пятра I расейскія войскі спалілі Віцебск
  • 1896 — браты Патэ заснавалі ў прадмесьці Парыжу адну зь першых кінастудыяў
  • 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі Ўладзіслава Галубка, беларускага тэатральнага дзеяча
  • 1939 — абаронцы Варшавы капітулявалі перад нацыстамі, тым часам у Маскве Трэці Райх і СССР падпісалі дамову аб сяброўстве і супольнай граніцы (на выяве)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (23 жніўня — 23 верасьня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.


    Мова
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаGoogleКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыФранцішак СкарынаАпэрацыйная сыстэмаСпэцыяльныя:Пошук1988Атакавальны абаронцаЭдвард МункФізыкАнастасія ВіньнікаваБудзівойГашчанскі раёнКвадратны кілямэтарГалісійская ВікіпэдыяМадуляцыяЗдарэньнеПаўстаньне дзекабрыстаўВесьягонскі раёнПрыметнікЧэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2018 годуМандалорацГеаграфічныя каардынатыВікіпэдыя:Праект:МатэматыкаТрэцяя кніга ЦарстваўКраснакуцкі раёнТамаш ЗанСцэнарМанрэаль КанадыензЧыгуначны вакзалІмёны ліцьвінаўДзеяслоўЧыгуначны тунэльЛічэбнікВікіпэдыя:ФорумГэнры ФордБеларуска-літоўскія летапісыАснова словаПрыназоўнікКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняНазоўнікБеларусьЎWВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларускія летапісыБеларуская моваСяргей Брын.ne1995Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікJavaПрыслоўеІгнат Дамейка.lvВікіпэдыя:Пра Вікіпэдыю.ch.tjАдам МіцкевічC++.gi.mq.pfМеркаваньнеVPN7.bb.lbІван ШамякінПошукавая аптымізацыя1996.cfКатэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу.axУладзіслаў Сыракомля.sb64.tv8.mpСтарабеларуская літаратура.gbПаэзія1990.bj1991.mx.mz.gpЛіцьвіны.aq.iq.cy3.uzБерасьцейская вобласьць.sj